daroha


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


свабода

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций




ну добра, робятэ, а вось і маё відэа, зь якім учора перамог у катэгорыі "мастацкае відэа" - вашай увазе

https://www.youtube.com/watch?v=eHSbPnGbS34


ну што ж, робятэ! запрашаю вас паглядзець разам стрым фіналу дэкляматарскага конкурсу да дня роднай мовы ад Fundacja Tutaka:

https://www.youtube.com/watch?v=SDe7bLZSEfg

дарэчы, у тэлеграме "тутакі" можна прагаласаваць за фіналістаў: https://t.me/tutaka_fond - калі раптам што такое, то сярод фіналістаў у катэгоры "мастацкае відэа" можна прагаласаваць і за мяне (валера руселік)


а вось і апошні выпуск "хрусь і папалам".

https://www.youtube.com/watch?v=MlaGKr_wdUY&lc=UgwfIZnpZgCAWxTDv514AaABAg

для мяне асабіста гэта быў вельмі важны цыкаль. найперш вось чаму. я глыбока перакананы, што падобны кантэнт важны сёньня і будзе запатрабаваны заўтра й пасьлязаўтра - усімі намі, па абодва бакі беларускае мяжы ды па розныя бакі шматлікіх беларускіх барыкадаў.

"...нас мала. І ў палітычнай грызьні болей ня будзе. Увогуле палітыка ў нашых умовах ня можа зьяднаць людзей, толькі культура і мова. Сёньня гэта па-над усім. Бо гэта дае прырост, найперш сярод моладзі. А зьяднаныя мовай і культурай людзі і ў палітыцы непераможныя. Мы бясконца гаворым пра крывавы рэжым і амаль не гаворым, як нам самім стаць вялікай беларускай сілай, каб гэты рэжым скінуць. А толькі пачнеш пра гэта, пра прыклады, досьвед, мэтады, як тут жа атрымаеш ночвы памыяў на галаву. І зусім не ад крывавага рэжыму."
"Вы чытаеце тэксты па дыяганалі, а цьвікі забіваеце наўпрост". (Сяргей Дубавец)

дзякуй за ўвагу. Жыве Беларусь!


ну што, сябры, прапаноўваю вашай увазе чарговы (перадапошні?) выпуск "хрусь і папалам". дарэчы, папярэднія выпускі ўсе глядзелі?

https://www.youtube.com/watch?v=MDLz6AScd9o


ну і вось мой навагодні зварот:

https://www.youtube.com/watch?v=O_eY-m8u7PY


сябры, а вось і мой вам падарунак

https://www.youtube.com/watch?v=SRGCJqjlE98


ну што ж, можа сёньня атрымаецца... карацей, а 21.00 паводле беларускага часу чакаю вас, сябры, на стрыме. нейкай праграмы няма - папросту фармат "пытаньні-адказы".

https://www.youtube.com/watch?v=vd4ZZZTvPjA

калі ёсьць нейкія пытаньні ці тэмы, вартыя абмеркаваньня, пакідайце тут у камэнтарах.

дзякуй. да сустрэчы!


а ўявеце, што ў нас ёсьць для вас! 😎

https://www.youtube.com/watch?v=hMFXRSzHsKc&lc=Ugx_SJKoksAK-HJQ5xh4AaABAg

робятэ, рады вам прадставіць нашае сумеснае зь Міхасём і кампаніяй (капец, як тут каго затэгаць?! тут жа і "Будзьма беларусамі", і "ЧынЧынчэнэл" з "купалаўцамі", і яшчэ мульён цудоўных людзей!) падарожжа па стэрэатыпах пра беларусаў. заходзьце, глядзіце, камэнтуйце, падпісвайцеся, дзяліцеся відэа зь сябрамі й ворагамі - карацей, кайфуйце!

хрусь і папалам! (8


рыхтую новы "ч/б"


карацей, вось. яшчэ не да канца разумею, што там і як, таму, цалкам магчыма, наладзіў нешта ня тое дый ня гэтак, як трэба. буду ўдзячны за парады і заўвагі.

ніколі раней я не зьбіраў данатаў і не прасіў фінансавага падтрыманьня. калі ж мне прапаноўвалі нейкі данат, то я заўжды раіў лепш падтрымаць кагосьці іншага: жывем у цяжкія часы, таму заўсёды ёсьць каму дапамагчы, праўда? ну а я на той час меў сталую працу, таму на жыцьцё зарабляў сабе самастойна. ну а цяпер жыцьцё ўсё-ткі прыціснула й мяне, таму, урэшце, зрабіў сабе патрэон і я. таму, калі маеце ахвоту падтрымаць мяне - загадзя вам удзячны. ведаю, што разьлічваць на нейкія значныя сумы не даводзіцца, таму як крыніцу сродкаў на жыцьцё свой канал і патрэон не разглядаю - таму і абяцаць нейкіх бонусаў, як тут прынята, таксама ня буду. для мяне гэта папросту яшчэ адна матывацыя не закідваць канал і часьцей рабіць выпускі. ну а калі яшчэ і набярэцца грошай на нейкую тэхніку, то й наагул выдатна!
карацей, калі хочаце - падтрымлівайце мяне, дзякуй вам за гэта! калі хочаце падтрымаць, але не мяне - падтрымлівайце іншых, таксама дзякуй вам і за гэта!

ваш daroha

P.S. КАЛІ ВЫ Ў БЕЛАРУСІ, ТО ДАКЛАДНА НЯ ТРЭБА МНЕ ДАПАМАГАЦЬ, БО ЛУКАШЫСТЫ ПРЫЗНАЛІ МЯНЕ Й МАЕ САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ (У ТЫМ ЛІКУ МОЙ YOUTUBE-КАНАЛ) ЭКСТРЭМІСЦКІМ ФАРМАВАНЬНЕМ - НЕ РЫЗЫКУЙЦЕ ДАРЭМНА!

https://www.patreon.com/daroha


магчыма, кагосьці расчарую, але мушу канстатаваць відавочнае: як бы нам, беларусам, ні балела, але нашая сытуацыя - не ўнікальная й не найгоршая. сьвет вакол нас, здаецца, даўно звар’яцеў: куды ні зірні - нейкія новыя калатнечы, канфлікты, войны, дыктатура, гвалт, несправядлівасьць.

і кожны крычыць найперш пра ўласны боль - у надзеі, што астатнія, занятыя сваім уласным болем альбо (калі пашчасьціла) папросту сваімі справамі, прыслухаюцца менавіта да яго. выслухаюць, абдымуць, дапамогуць, абароняць…

наіўна? ня ведаю. я настолькі мала абазнаны ў жыцьці й настолькі дрэнна арыентуюся ў тым, што адбываецца вакол, што не гатовы даваць ацэнкі.

між тым ёсьць прынамсі адзін просты спосаб ня страціць канчаткова глебу пад нагамі ў віры гэтае татальнае няпэўнасьці. гэта - нашыя агульныя чалавечыя каштоўнасьці.

роўнасьць. свабода. справядлівасьць. салідарнасьць і ўзаемадапамога.

***
актуальны адрас для лістоў і паштовак:

Мікалай Аляксандравіч Дзядок
турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1


Репост из: STRYZHAK
ПІШУ ВАМ ПРА TOR BAND НА ВЫХАДЗЕ З НАРКОЗА

Аперацыя скончаная. Наколькі паспяхова - пакажа час. Але за свой час я спакойны, а вось за час жыцця, які удзельнікі Tor Band правядуць за кратамі, мае сэрца баліць. Музыкаў пасадзілі за музыку! Пакуль я валяўся пад скальпелем, калегі працавалі.

Мы абвесцілі збор на карысць вязняў (карта/paypal): https://bysol.org/be/private/torband/

Вашыя данаты ня толькі віртуальныя апельсіны на маім шпітальным століку - гэта рэальныя перадачы для хлапцоў у калоніі і падтрымка іх сем’яў.

УВАГА! Не карыстайся BY/RU плацёжнымі інструментамі для даната праз BYSOL

Працуем далей! Абараняем сваіх


ну што ж, робятэ. нарэшце, дайшлі мае рукі і да ютуб-каналу "vytoki".

@_vytoki' rel='nofollow'>https://www.youtube.com/@_vytoki

памятаю, як хто-ніхто з вас наракаў на тое, што ў тыкток ніколі ня пойдзе. ну што ж, хоць там і сядзіць амаль уся Беларусь, пераконваць вас ня буду.
адмыслова для вас стварыў ютуб-канал "vytoki", дзе буду дубляваць мае тыктокаўскія "вытокі". агулам у маім тыктоку (@_vytoki' rel='nofollow'>www.tiktok.com/@_vytoki) на гэты момант маюцца 88 выпускаў - паступова пазакідваю іх усе і на ютуб: усё-ткі давядзецца там і перамантаваць крыху ўсё, і аформіць - таму крыху часу гэта зойме.

але першы выпуск пра нашага галоўнага беларускага супэргероя - ужо на канале!

https://www.youtube.com/watch?v=6AESAqUj65o

дык падпісвайцеся!
Беларусь - гэта цікава!

p.s. а, забыў дадаць! самае сьмешнае - што гэта адзіны мой рэсурс, які не ўваходзіць у экстрэмісцкае фармаваньне "daroha". а таму - падпісвайцеся ўсе!


Га, геніі?! У Беларусі хочуць вырабіць вакцыну НЕ ад алькаголю, а каб бухалі і працягвалі працаваць!

Дэмаграфічная катастрофа, якую перажывае сёньня Беларусь, мае некалькі чыньнікаў: гэта і нізкая нараджальнасьць, і масавая эміграцыя, і, вядома ж, дрэннае здароўе грамадзянаў. Ані для каго не сакрэт, што продаж алькаголю і тытуню грамадзянам зьяўляецца адной з найбольш важных крыніцаў напаўненьня гаманцоў дыктатара і яго атачэньня.

і вось цяпер лукашысты абвесьцілі, што зьбіраюцца вырабіць вакцыну ад... алькагалізму! паверым?

ч/б №159
https://youtu.be/nCOORaXgS3Q


Беларусы здаюць валюту, цэны растуць, а заробкі - не: дык калі лясьнецца эканоміка Лукашэнкі?

невялічкі тэст. ці шмат рэформаў і іншых эканамічных ініцыятываў, якія б паляпшалі дабрабыт беларусаў, вы можаце назваць за апошні час? каб лягчэй было, давайце возьмем нават ня месяц і ня гэты год - хай будзе, скажам, апошнія тры гады. калі вам надакучыць ламаць галаву ў пошуках адказу, уключыце бт альбо паслухайце, да прыкладу, клінічнага аптыміста галоўчанку.

як ашчушчэнія?

ч/б №158
https://www.youtube.com/watch?v=rr4v2Z4RdNE


Поўны разбор мэдыцыны ў Беларусі сёньня | Лічбы і факты

Ведаеце, дзе найлепшая мэдыцына ў сьвеце? У Беларусі! Вось толькі не ў паліклініках і шпіталях, а ў... тэлевізары! Пакуль прапагандысты на чале са сваім фюрэрам вешаюць на вушы локшыну пра свае посьпехі кіраваньня краінаю, айчыннай мэдыцыны засталося літаральна на тры дні, а лекары таксама масава зьяжджаюць за мяжу.

ч/б №157

https://www.youtube.com/watch?v=EylxzPbkK0U


ПВК «Вагнер» і Беларусь: што будзе пасьля сьмерці Прыгожына?

а ведаеце, што мне найбольш падабаецца ўва ўсёй гэтай інфармацыйнай плыні вакол сьмерці Прыгожына? жарты і мэмы! рэальна сьмешна!

ну а калі зірнуць на сытуацыю сур'ёзна, то галоўнае пытаньне, якое паўстае: што будзе далей з тысячамі "вагнэраўцаў", якія ўсьцяж застаюцца ў Беларусі?

ч/б №156
https://www.youtube.com/watch?v=qCaRuFZgEgUПВК


Беларусы і... крабы! Што ў іх агульнага?

калі задацца мэтай, то літаральна ўсё можна паспрабаваць патлумачыць і нават падвесьці нейкае навуковае абгрунтаваньне. ачмурэнна, праўда? ну вось, да прыкладу, давайце возьмем нашую разьяднанасьць і ўсе вось гэтыя сваркі і срачы. уяўляеце, гэтаму ёсьць тлумачэньне!

ну а калі ёсьць тлумачэньне нейкай праблеме, то і разьвяньне яе таксама знайсьці можна!

(ч/б» №152)
https://www.youtube.com/watch?v=aw5a6CR1qWc


Беларусь праз тры гады: што з намі сёньня і што будзе заўтра?

безумоўна, дата 9 жніўня 2020 года - адна з найважнейшых у беларускай найноўшай гісторыі. асабіста для мяне тыя падзеі найбольш важныя тым, што гэта быў не папросту чарговы пратэст апазыцыі супраць дыктатара, а сапраўды народны ўздым, які на нейкі час задзіночыў усіх памкненьнем да пераменаў у краіне, жаданьнем лепшага жыцьця.

гэта сапраўды гістарычная падзея. а жыць у гістарычныя часы, сярод іншага - гэта і магчымасьць уплываць ня толькі на свой уласны лёс, але й на лёс усяе краіны.

ці не змарнавалі мы свой шанец? ці ён па-ранейшаму застаецца ў нас?

(ч/б №151)

https://www.youtube.com/watch?v=tT4CPzQG2pc

Показано 20 последних публикаций.