🚗 Вось і насталі Каляды, да якіх мы супольна праклалі сцежку адвент-марафонам беларусаў Вільні ў Instagram з Беларускім Домам у Вільні, Этнацэнтрам Світанак, Беларускай Карчмой 1863, Сувенірнай крамай і творчай прасторай Кропка, Віленскім беларускім музеем імя І. Луцкевіча, Беларускай Школкай ў Вільні, Кніжнай крамай Гартайка, Курсамі беларускай мовы МоваДзеткам і Старонкай майстроў Арт-ф’южн!
☺️ Дзякуем усім, хто браў удзел і ствараў сабе і іншым настрой да свята! ❤️❄️🌲
📕 У адным з заданняў марафону "Чытальня" прапанавала ўзгадаць добрыя словы, што падтрымліваюць па жыцці, і ўлюбёныя цытаты. Бо кніга — асаблівая крыніца натхнення, роўную якой знайсці складана. Кожнаму_й з нас здаралася чытаць кнігу і трапляць на адзін-два сказы, ад якіх вырастаюць крылы... 🕊
Францыск Скарына
Францішак Багушэвіч
Максім Багдановіч
Уладзімір Караткевіч
📚У "Чытальні" вас чакаюць 2,3 тысячы кніг — буйных рэкаў і маленькіх крынічак натхнення. У іх нашы мудрасць, неба, веды, лекі. І наша мова, якая, паводле слоў Уладзіміра Арлова, цяпер для нас у эміграцыі ёсць нашай радзімаю.
🗓 Завітвайце з 27 па 29 снежня і з 3 па 5 студзеня за натхненнем, што тоіцца на кніжных паліцах ды ў нашай чытальнай залі з водарам духмянай гарбаты ці кавы!
❄️ Зычым усім светлых і цёплых святаў, а ў годзе, што надыходзіць — радасці ад кніг і ведаў! ❄️
#чытальняўвільні #cytalniavilniuje

"Любіце кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы"
Францыск Скарына
"Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі"
Францішак Багушэвіч
"У родным краю ёсць крыніца жывой вады"
Максім Багдановіч
"Мудрасць сівую мінулых вякоў,Ларыса Геніюш
П'ю з народных, чыстых крыніцаў,
Паважаю чужых багоў,
Ды прывыкла сваім маліцца"
"Кожны чалавек носіць сваё неба з сабою"