Вітаю, сябры! З вамі на сувязі Ірынка, і гэтым разам я хацела паразмаўляць з вамі пра салідарнасць 🙃
Пачну з расповеду пра мерапрыемства, на якім я была ў пятніцу — сустрэчу з беларускім журналістам, рэдактарам "Нашай Нівы", былым палітвязнем, паэтам і перакладчыкам Андрэем Скурко. Там можна было пабачыць і набыць яго цудоўныя кнігі для дзетак, частка з якіх ужо ёсць у нашай бібліятэцы.
📚 А сёння ў каталог дадаліся яшчэ дзе!
🔹 Навінка ад Андрэя Скурко "Стукі-грукі — што за гукі. Вершы пра інструменты", што выйшла з друку ў Празе каля месяца таму,
🔹Усім вядомая вершаваная казка Карнея Чукоўскага "Добры доктар Будзь-Здароў", якую Андрэй пераклаў на нашу родную мову.
😊 Падчас сустрэчы Андрэй распавядаў пра свае кнігі, чытаў вершы, некаторыя з іх выконваў у выглядзе песень, а таксама адказаў на пытанні пра сабе і сваю творчасць і падпісаў кнігі.
🚩 Дык вось. Мы шмат размаўляем пра тое, каму і як варта падтрымліваць культуру, пісьменнікаў, выдаўцоў, гісторыкаў, ад чаго розным палітыкам патрэбна адмовіцца, каб накіраваць грошы на развіццё гэтага напрамку. Але ж мы самі можам зрабіць ўнёсак у нашу агульную беларускую справу. Мы ўжо даказалі і сабе, і свету, наколькі моцная можа быць наша салідарнасць і як шмат яна можа зрабіць.
🔥 Таму прыходзьце на літаратурныя і кніжныя мерапрыемствы! Вашы час і прысутнасць — гэта самая моцная падтрымка беларускіх аўтараў і выдаўцоў. Калі б вы толькі бачылі іх позіркі ўдзячнасці і радасці ад атачэння зацікаўленых удзельнікаў і падчас падпісання кніг чытачам!
🙏 Калі маеце магчымасць, набывайце кнігі для сабе, сваіх сваякоў, сяброў і знаёмых — грашовая падтрымка аўтараў і выдавецтваў дазволіць ім пісаць і выдаваць больш якаснай беларускай літаратуры.
🫶 Мы можам вярнуць кнізе статус лепшага падарунка, улічваючы разнастайнасць выбару, якасць зместу і афармлення выданняў на беларускай мове і кніг беларускіх пісьменнікаў. Такім чынам мы не толькі падтрымліваем аўтараў і выдаўцоў, але і робім унёсак у развіццё беларусаў як нацыі, якая будзе чытаць больш якаснай літаратуры. А калі кнігі падпісвае аўтар, перакладчык ці ілюстратар, каштоўнасць такога падарунка робіцца яшчэ вышэй, бо для гэтага патрэбна, каб сыйшліся зоркі і ў адным месцы сустрэліся ўсё гэтыя людзі і той, хто рыхтуе падарунак сваім дарагім людзям.
🙂 Давайце зробім усё залежнае ад нас саміх, каб адчуваць, што мы не стаялі ў баку і актыўна ўкладваліся ў развіццё нашай літаратурнай спадчыны, у вырашэнне актуальных і балючых пытанняў для Беларусі, у падтрымку і стварэнне літаратурнага і культурнага асяроддзя.
🤗 Шчыры дзякуй, што дачыталі да канца, моцна ўсіх вас абдымаю, і прыходзьце ў "Чытальню" за беларускімі кнігамі, ваша Ірынка 🙃
ЗЫ. Кнігі Андрэя Скурко можна набыць у сувенірнай краме А2.Print