Вот какие книги точно стоит почитать в 2025 году. Сохраняйте список ▪️
Аляксандр Карнаўх, «Халодныя землі». Універсітэцкі выкладчык Антось губляе свайго вернага сябра – бігля Аргуса. У той жа час яго жонка прыходзіць да высновы, што іх шлюб сябе вычарпаў. Шукаючы занятак, які дапамог бы адвесці думкі, Антось згаджаецца дапамагчы знаёмай расшыфраваць таямнічыя сшыткі.
▪️
Валянцін Вяркееў, «Вера, дачка флібусцьера». Што, калі маленькую дзяўчынку пасадзіць на пірацкі карабель ля берагоў нейкай паўднёвай краіны, а пасля кінуць у шторм, высадзіць на бязлюднай выспе і выправіць на пошукі таты-пірата? І ў памочнікі ёй вызначыць двух іншапланетнікаў, адзін з якіх – кот, а другі – кіт (хоць і не зусім)?
▪️
Саша Філіпенка, «Слон». У гэтай гісторыі Саша застаецца верным сваім поглядам: яго героя зноў завуць Саша, і вышэй за ўсё ён ставіць слова з пяці літар на «Л». Так, тут справа не толькі ў каханні.
▪️
Югася Каляда, «Перамена месцаў». 2017 год, у новым цягніку, які рушыць з Мінска ў Гомель, мяняюцца месцамі дзве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся не толькі месцамі, але і целамі.
▪️
Гедрэ Казлаўскайтэ, «Чароўны час». Гэту кнігу склалі выбраныя вершы з трох арыгінальных зборнікаў: Meninos (2014), Singerstraum (2016) і Gintaro kambarys (2018), а таксама некаторыя да сённяшняга дня не друкаваныя творы.
▪️
Віргінія Кульвінскайтэ, «Як я была малалеткай». Савецкае дзяцінства, юнацтва ў апошняе дзесяцігоддзе XX ст. у Вільнюсе, жыццё за мяжой, дактарантура, каханне, секс, вандроўкі, тусоўкі, няўдалыя спробы пісаць.
▪️
Бэла Шагал, «Запаленыя свечкі». Чытаючы кнігу, праз яе вочы мы ўбачым Віцебск яе маленства і юнацтва і даведаемся, як Бэла (у дзявоцтве Розэнфельд) пазнаёмілася з Маркам і закахалася ў яго.
▪️
Вольга Такарчук, «Кнігі Якуба». Перадусім гэта падарожжа па Рэчы Паспалітай, дзе пераплятаюцца народы, рэлігіі, культуры. Гэта гісторыя харызматычнага самаабвешчанага месіі Якуба Франка, расказаная ягонымі паплечнікамі і задакументаваная ў судовых справаздачах, абсмяяная яго ворагамі.
▪️
Рэбека Кван, «Елаўфэйс». Гэта кніга пра пакуты творчасці і таямніцы выдавецкай справы, а ў аснове сюжэта – гісторыя падмены рукапісаў: не самая паспяховая пісьменніца прысвойвае сабе рукапіс памерлай сяброўкі.