ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


Сусветная літаратура і Беларусь
CHADANOVIČ у TikTok - tiktok.com/@chadanovic

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


13 студзеня — дзень памяці Яўгеніі Пфляўмбаўм 📆

Жыццё беларускай паэткі можна назваць неверагодным: яна пачала публікавацца ў 16 гадоў, але потым замоўкла на доўгія 60 год; яна пабралася шлюбам з вядомым паэтам Максімам Лужаніным і апынулася разам з ім у ссылцы; яна сябравала з класікамі беларускай літаратуры свайго часу, але пісала вершы ў шуфляду.

Пфляўмбаўм вярнулася на літаратурны Парнас у 1989 годзе са зборнікам паэзіі "Сувой жыцця". На той момант аўтарцы было 80 гадоў. А яшчэ праз тры гады была выдадзена кніга вершаў "На захадзе сонца".

Летась у выдавецкай ініцыятыве "Пфляўмбаўм" выйшла кніга "Сонца", дзе ўпершыню паяднана ўсё лепшае, што стварыла літаратарка.

Глядзім выпуск пра Яўгенію Пфляўмбаўм на канале CHADANOVIČ:
https://youtu.be/nNe20rj9naw


Выйшла падборка вершаў літоўскага паэта Гінтараса Граяўскаса па-беларуску ў перакладзе Андрэя Хадановіча 🇱🇹

Чытаць падборку можна ў часопісе "Таўбін":
👉 https://taubinpoetry.com/translations-be/vy-cudouna-udavali-shchaslivyh/

Беларускія пераклады рабіліся ў шчыльным узаемадзеянні Андрэя Хадановіча і Гінтараса Граяўскаса на шведскай выспе Готланд — у выніку сабралася цэлая кніжка вершаў літоўскага аўтара на беларускай мове.

Ці хацелі б убачыць такую кнігу ў папяровым варыянце?


Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat стварыла мабільны дадатак для праслухоўвання кніг у iPhone 📲

Яго можна спампаваць з AppStore па спасылцы, а галоўнае — дадатак без абмежаванняў функцыянуе ў Беларусі.

🎧📚 У каталогу электроннай бібліятэкі Kamunikat больш за 100 аўдыякніг, якія цяпер будзе зручна слухаць з дапамогай прыкладання.

Неўзабаве асобная аплікацыя з'явіцца і для Android.


Навінка беларускай філатэліі: новы маркавы лісток, прысвечаны тэмам беларускай культуры, да якіх спрычыніўся Андрэй Хадановіч 😘✉️

Маркавы лісток выдадзены поштай Польшчы праз паслугу «Мая марка».

На першай марцы Вольны хор выконвае песню "Муры", якая стала сімвалам беларускіх пратэстаў 2020 года, перакладзеную на беларускую мову Андрэем Хадановічам. Выпуск пра песню "Муры" 👉 тут.

Другая — Беларускаму Свабоднаму тэатру, дзе выяўлены афіша спектаклю "Дзікае паляванне караля Стаха" і фатаграфія з фінальным выхадам украінскіх і беларускіх артыстаў. Нагадаем, што Андрэй Хадановіч напісаў лібрэта да оперы паводле апавядання Уладзіміра Караткевіча. Адмысловы выпуск пра кнігу "Дзікае паляванне караля Стаха" 👉 тут.

Трэцяя марка прысвечана Вольным Купалаўцам. На марцы — сцэна з паэмы «Дзяды» Адама Міцкевіча. Твор пераклаў на беларускую мову таленавіты паэт, перакладчык і бард Серж Мінскевіч, які сышоў у чэрвені 2022-га. Паглядзець выпуск пра Адама Міцкевіча можна 👉 тут.


З Раством Хрыстовым усіх, хто адзначае сёння! 👼🎄

🌟 Няхай зорка, што асвятляе нам дарогу праз ціхую ноч, натхняе пераадольваць усе цяжкасці, паказвае шлях да міру і любові, якія дапамогуць збудаваць масты для вяртанне дадому.

Андрэй Хадановіч віншуе са святам цудоўным вершам, напісаным роўна два гады таму 📝


Репост из: Беларускі ПЭН
☄️ Тры дні да дэдлайну: падаць заяўку на ўдзел у Перакладчыцкай майстэрні можна да 6 студзеня!

Вагаецеся, ці трэба вам падавацца? Чытайце, як прайшоў папярэдні сезон майстэрні, у нашым артыкуле. А цікавыя водгукі з яго – у картках 😊

Як далучыцца?

👉 Каб падаць заяўку, запоўніце гэтую форму.
✅ Дашліце тэкст перакладу (або некалькі) і зыходны тэкст, з якога вы перакладалі, і матывацыйны ліст.
🤓 Дэталі тут.
⏰ Дэдлайн – 6 студзеня 2025 года (уключна).

Удзел у майстэрні бясплатны, дзеля бяспекі можна ўдзельнічаць пад псеўданімам.

Звяртаем увагу, што Instagram-старонка Беларускага ПЭНа і сацсеткі Андрэя Хадановіча прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі» – калі ласка, будзьце асцярожныя ў распаўсюдзе інфармацыі пра майстэрню.


133 гады таму нарадзіўся англійскі пісьменнік Джон Роналд Толкін 🌟

Знакавы літаратар, чыя спадчына змяніла ход сусветнай літаратуры, стваральнік унікальных міфалагічных сістэм і штучных моваў, аўтар, дзякуючы якому жанр фэнтэзі набыў сённяшнюю папулярнасць.

Сёння прапаноўваем паглядзець выпуск на канале CHADANOVIČ пра культавую трылогію "Валадар пярсцёнкаў":
👉 https://youtu.be/MPgJAHyrUMQ

Размова Андрэя Хадановіча з перакладчыкам Толкіна на беларускую мову Ігарам Куліковым і толкіназнаўцам Андрэем Строцавым на варшаўскай "Прадмове" тут:
https://www.youtube.com/live/HjM0NobxIxM?si=PL8vDgW872trX-r8&t=17418

Выпуск "Нататніка майстэрні", дзе гучаць арыгінал і беларускі пераклад "Валадара пярсцёнкаў" у выкананні Ігара Кулікова і Андрэя Хадановіча тут:
https://www.youtube.com/watch?v=fXrzGfFjNeU&t=816s


Чэшскія ўлады выдалі сертыфікат аб грамадзянстве паэткі Ларысы Геніюш і яе мужа Янкі 📝

Упаўнаважаны орган уладаў Чэхіі Matriční úřad прыняў рашэнне, што ў 1948 годзе міністэрства ўнутраных спраў Чэхаславакіі незаконна пазбавіла Ларысу і Янку Геніюшаў грамадзянства гэтай краіны.

Гэта сімвалічны крок абазначае, што перадача сям'і Савецкаму Саюзу як нібыта савецкіх грамадзян 12 жніўня 1948 года была незаконнай.

Чым не цудоўная нагода паглядзець выпуск на канале CHADANOVIČ пра няскораную паэтку:
👉 https://youtu.be/WwrPcErO-x4

Нагадаем, што ў 1939-м сям'я Геніюшаў пераехала ў Прагу, дзе вучыўся Янка. У сакавіку 1948-га літаратарка разам з мужам была арыштаваная чэхаславацкімі ўладамі, а ў жніўні іх перадалі саветам. У лютым 1949-га Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу і Янку Геніюшаў да 25 гадоў зняволення ў лагерах. У 1956 годзе яны былі часткова рэабілітаваны, а тэрмін пакарання скарацілі да 8 гадоў.


З Новым Годам 🎄🥂

Хай кожны дзень у 2025 годзе нясе любоў і шчасце. Верым, што ўсе мы – вязні, выгнанцы і закладнікі ўнутры краіны – сустрэнемся на разбураным муры і ўбачым яркае сонца ў чароўнай далячыні.

Будуем масты, каб межы і штучныя падзелы не заміналі нам быць побач і заставацца беларусамі. Памятаем, што Новы год – гэта час надзеі і веры ў цуд ❤️


🆕 Прэм'ера! Андрэй Хадановіч у навагоднім выпуску шоу "Звычайны вечар" чытае навагодні верш "Аўтобус"

Глядзім эфір па спасылцы:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=yZ3cMjzd5SU&t=14s

Спойлер: тут Андрэй Хадановіч спявае пад гітару, чытае вершы і нават адказвае хейтэрам.


Памёр беларускі перакладчык, першы лаўрэат прэміі імя Карласа Шэрмана Якуб Лапатка, паведамляе @PENBelarus 🕯

Гэта выбітны перакладчык на беларускую з фінскай, іспанскай, англійскай, французскай, лацінскай ды іншых моваў.

У 2016 годзе Лапатка стаў лаўрэатам прэміі імя Карласа Шэрмана за пераклад з фінскай мовы паэтычнага эпасу "Калевала".

Якуб Лапатка памёр 30 снежня ў Хельсінкі ва ўзросце 80 гадоў.


Андрэй Хадановіч сёння стане госцем навагодняга спецпраекту “Звычыйны вечар“ Каверына і Ментусавай 🌟🎄

Падключаемся а 20-й гадзіне па Менску да жывога эфіру:
👉 https://www.youtube.com/watch?v=yZ3cMjzd5SU


140 гадоў таму памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч 📅

Дунін-Марцінкевіч — першы класік новай беларускай літаратуры, стваральнік беларускага нацыянальнага тэатру, адданы змагар супраць імперскасці і за беларускую самабытнасць у цяжкія часы гісторыі нашай краіны.

Пісьменнік унёс значны ўклад у развіццё беларускай мовы, драмы і паэзіі. Яго творы, як "Ідылія", "Залёты" і "Гапон", дагэтуль застаюцца важнымі сімваламі нашай культурнай спадчыны.

Сёння ўшаноўваем памяць класіка, які стаў адным з першых будаўнікоў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці 🕯

Глядзім выпуск на канале CHADANOVIČ пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і разгадваем таямніцу яго твора "Пінская шляхта":
👉 https://youtu.be/K7YLVo0l1fY


28 снежня 1913 года ў віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла адзіная прыжыццёвая кніга вершаў Максіма Багдановіча "Вянок" 📖

Зборнік уключаў у сябе 92 вершы і 2 паэмы, а наклад складаў 2000 экзэмпляраў.

"Вянок" — магчыма, галоўная кніга беларускай паэзіі. Прынамсі, у нашанiўскiм спiсе ста беларускiх кнiг ХХ стагоддзя зборнік Багдановіча заняў першае месца.

Глядзім выпуск пра нашага класіка на канале CHADANOVIČ:
👉 https://youtu.be/jp_jTJZpAfY


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Канал «Белсат» падводзіць літаратурныя вынікі года з каментарамі Андрэя Хадановіча 📚

🗣 «Знешнія і ўнутраныя сілы заўсёды спрабавалі знішчыць, зачысціць, абмежаваць беларускую культуру. Як нашыя папярэднікі сядзелі 100 гадоў таму ў Пішчалаўскім замку, так і сёння людзі культуры там жа. І ўсё марна: беларуская культура развіваецца, беларуская мова жыве»

А колькі кніг на беларускай мове вы прачыталі ў 2024 годзе? Пішыце ў каментарах 👇


Віншуем з Калядамі вершам Андрэя Хадановіча «Цуд на Каляды» 🎄🌟

🌞 Зычым яскравага зімовага сонца, якое абавязкова загляне ў аконца, і хай светлыя крылы анёлаў найхутчэй разгоняць змрок.

Глядзім відэа на канале CHADANOVIČ пра топ-7 твораў пра Каляды:
👉 https://youtu.be/lLLZnHvd05g


226 гадоў таму нарадзіўся Адам Міцкевіч 🌟

📝 Міцкевіч — адна з ключавых постацяў у літаратуры ўсёй Усходняй Еўропы. Яго творы аб’ядноўваюць гісторыю, культуру і дух свабоды адразу трох народаў: беларусаў, літоўцаў і палякаў.

Тут і цяпер – гэта адзін з найактуальнейшых для нас паэтаў. Міцкевіч ведаў усё пра паразы ў паўстаннях і вымушаную эміграцыю, але ствараў рэцэпты, якія натхняюць на перамогу.

Глядзіце адмысловы выпуск на канале CHADANOVIČ, прысвечаны генію Адама Міцкевіча, і даведайцеся, як спадчына творцы адгукаецца ў сучасным свеце:
👉 https://youtu.be/bg1XAnMc-9M


Беларускі ПЭН і Андрэй Хадановіч запускаюць другі сезон Перакладчыцкай майстэрні

Калі вы цікавіцеся мастацкім перакладам ці хацелі б паспрабаваць сябе ў гэтай галіне, запрашаем далучыцца. Удзел у праекце бясплатны, але колькасць месцаў абмежаваная. Перавага будзе нададзена заяўкам з дасланымі перакладамі.

⏳ Збор заявак ужо адкрыты. Дэдлайн – 6 студзеня 2025 года (уключна).
👉 Каб падаць заяўку, запоўніце гугл-форму: https://forms.gle/K4pQgsaWhSDvbzbz7

Сярод гасцей майстэрні будуць вядомыя беларускія і замежныя перакладчыкі: Наста Кудасава, Яанна Бэрнатовіч, Сяргей Сматрычэнка і іншыя.

❗️ Працягласць майстэрні – два месяцы. Сустрэчы будуць адбывацца анлайн на платформе ZOOM з 23 студзеня да 3 красавіка, раз на тыдзень чацвяргамі, з 19:00 да 21:00 беларускага часу

Падрабязней пра ўсе ўмовы - на сайце Беларускага ПЭНа:
➡️ https://penbelarus.org/2024/12/23/padarunak-na-kalyady-i-novy-god-perakladchyczkaya-majsternya-pachynae-drugi-sezon.html


Разбуры турмы муры!
Прагнеш свабоды — то бяры!
Мур хутка рухне, рухне, рухне
І пахавае свет стары!


Роўна 14 гадоў з «Плошчы-2010» 🇧🇾

У гэты дзень 19 снежня 2010 года Андрэй Хадановіч упершыню для вялікай публікі выканаў “Муры“, якія ўжо праз 10 гадоў спявалі ва ўсіх беларускіх дварах.

Падрабязную гісторыю стварэння галоўнай песні 2020 года глядзіце па спасылцы:
👉 https://youtu.be/hRSqY7m5RiI


Беларусы Вільні, 21 снежня запрашаем на прэзентацыю кнігі вершаў Андрэя Хадановіча да оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”

Падчас імпрэзы аўтар прачытае шэраг натхнёных Караткевічам зонгаў, раскажа пра стварэнне оперы і кнігі вершаў да яе, а таксама паразважае над наступнымі пытаннямі:
▪️ Чаму Караткевіч і сёння найактуальнейшы для нас аўтар?
▪️ Ці адгукнулася “Дзікае паляванне” на рэпрэсіі ў Беларусі і вайну супраць Украіны?
▪️Як класічная проза пераўвасаблялася ў вершы, а ўкраінскія зоркі вучыліся спяваць па-беларуску?

Бонусам сустрэчы будуць калядныя вершы, пераклады і песні паэта ❄️

📚 Падчас прэзентацыі можна будзе набыць кнігу “Дзікае паляванне караля Стаха: вершы да оперы”, а таксама іншыя паэтычныя зборнікі Андрэя Хадановіча.

📆 21 снежня
⏰ 18:00-20:00
📍 Вільня, Беларускі дом (Vilniaus, 20)

Уваход вольны!

Показано 20 последних публикаций.