Беларускі ПЭН


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


У гэты дзень у 1883 годзе нарадзіўся беларускі драматург, тэатральны дзеяч і публіцыст, аўтар знакамітай аповесці «У капцюрох ГПУ» Францішак Аляхновіч.

«Лятуцiш аб жыцьцi спакойным, без заўсёднага страху, што ўначы пад дзьверы твае хаты пад'едзець аўто з агентамi ГПУ i пачуецца стук: "адамкнеце!" Лятуцiш аб нейкiм iншым жыцьцi – мо недзе замежамi, а мо i ў сваёй Бацькаўшчыне, але вольнай ад гэных трох ненавiсных лiтараў... Лятуцiш трох ненавiсных лiтараў... жыцьцi сытым, вольным ад трывогаў...

А пасьля – лятуценьнi закалыхваюць цябе i... зноў паўтараецца, як ужо шмат разоў, гэты страшны кашмар!..

Здаецца табе, што ты – вольны».


🏆 У 2013 годзе Беларускі ПЭН сумесна з Радыё Свабода заснаваў прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. На жаль, прэмія не страціць сваёй актуальнасці ў бліжэйшы час, бо вялікая колькасць творчых, таленавітых і вартых людзей сёння несправядліва знаходзіцца ў турме.


🎉 Сёння дзень народзінаў адзначае сябра Беларускага ПЭНа Андрэй Фаміцкі!

Андрэй Фаміцкі – паэт, перакладчык, літаратурны рэдактар.

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Стваральнік і галоўны рэдактар літаратурнага інтэрнэт-парталу «Textura.by», куратар беларускага аддзялення «Еўразійскага часопіснага партала «Мегаліт», праекта «Літаратурная серада ў музеі Петруся Броўкі». Удзельнік літаратурных фестываляў «Мінская школа» і «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Публікаваўся ў розных папяровых і анлайн выданнях, аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў.

Мы зычым Андрэю плёну ў яго творчай дзейнасці!

🟣 Чытаць падборку вершаў Андрэя на сайце ЛітРАЖ;

🟡 Чытаць пераклады паэзіі Насты Кудасавай;

🟢 Чытаць інтэрв'ю Андрэя парталу «Будзьма беларусамі!».


Жанчыны Слова ў няволі 💔

Сёння, у Міжнародны дзень барацьбы жанчын за свае правы, мы хочам нагадаць, што не менш за дзевяць беларускіх Жанчын Слова знаходзяцца ў зняволенні: Кацярына Андрэева, Валерыя Касцюгова, Яна Цэгла, Ларыса Шчыракова, Надзея Старавойтава, Наталля Сівіцкая, Аксана Ючкавіч, Алена Церашкова, Паліна Піткевіч.

Яны зазнаюць жорсткае і бесчалавечнае абыходжанне, трапляюць у стан паслядоўных абмежаванняў, ціску, застаюцца без сувязі з сям’ёй і адвакатамі.

У жаночым маніфесце Міжнароднага ПЭНа, пад якім падпісаўся і Беларускі ПЭН, напісана:

«Каб мець права на свабоду слова, свабоду чытаць, свабоду пісаць, жанчыны павінныя мець права быць вольнымі фізічна, сацыяльна і інтэлектуальна».


❤️ Патрабуйце вызвалення беларускіх палітзняволеных жанчын, расказвайце пра іх лёс, давайце голас іх словам, абараняйце іх права на свабоду выказвання!

Даведацца пра кожную з Жанчын Слова ў няволі вы можаце на нашым сайце.


Fem*Тэкстуры з Юляй Цімафеевай: жаночы досвед, выгнанне і паэзія

Fem*HUB у Берліне запрашае заўтра на літаратурную сустрэчу з Юляй Цімафеевай, беларускай паэткай, перакладчыцай, сяброўкай Беларускага ПЭНа. Сустрэчу мадэруе гендарная даследчыца Яня Равяка.

У дзень салідарнасці і барацьбы жанчын на сустрэчы пагавораць пра выгнанне, жаночы досвед і фемінісцкія перспектывы ў літаратуры.

Юля пачытае не толькі свае ранейшыя тэксты, але і падзеліцца новымі вершамі і празаічнымі тэкстамі, над якімі працуе цяпер. Асобная частка сустрэчы будзе прысвечаная яе калажам — спалучэнню візуальнага і літаратурнага, праз якое аўтарка пераасэнсоўвае тэмы выгнання, страты і новага пачатку.

Падчас сустрэчы можна будзе набыць кнігі аўтаркі.

⏰ Субота, 8 сакавіка, 18:30
📍 Fem*HUB, Wartburgstraße 41, 10823 Берлін
🎟 Уваход вольны, ахвяраванні на падтрымку Fem*HUB вітаюцца
👉 Рэгістрацыя па спасылцы.


🎊 Сёння народзіны святкуе сябра Беларускага ПЭНа Язэп Янушкевіч!

Язэп Янушкевіч – беларускі літаратуразнаўца, археограф, пісьменнік. Нарадзіўся ў Ракаве, скончыў БДУ, кандыдат філалагічных навук. 3 1985 года навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН Беларусі, з 1997 – намеснік рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі (Варшава, 2007).

Аўтар звыш 330 публікацый. Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры ХІХ—ХХ стагоддзяў. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай літаратуры XX ст.», упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага і дакументы пра нараджэнне і жыццё Паўлюка Багрыма.

Шчыра віншуем спадара Язэпа з народзінамі! ❤️

🔵 Чытаць кнігі Язэпа Янушкевіча ў бібліэтэцы kamunikat.org;

🔵 Слухаць паэму спадара Язэпа ў выкананні аўтара;

🔵 Чытаць інтэрв'ю пра паўстанцаў 1863 году.

📸 Фота: Яўген Колчаў


Прэзентацыя польскага перакладу кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» 🐺 у Варшаве

«O wilku mówiono w izbie» аповесць выйшла па-польску ў перакладзе Малгажаты Бухалік. Купіць кнігу можна на сайце выдавецтва KEW.
Жыхары Варшавы маюць магчымасць прыйсці на прэзентацыю кнігі і сустрэцца з аўтаркай ужывую.

⏰ 13 сакавіка, 18:00
📍 Аўдыторыюм Музея сучаснага мастацтва, ul. Marszałkowska 103, Варшава
👉
Дэталі тут.

У прэзентацыі возьмуць удзел сябра Беларускага ПЭНа Святлана Курс, якая хаваецца за псеўданімам Евы Вежнавец, і Юстына Чэхоўская, польская літаратуразнаўца і перакладчыца, якая будзе мадэраваць сустрэчу.

«Па што ідзеш, воўча?» — гэта насычаная сімволікай гісторыя, у якой воўк становіцца не толькі дзікім зверам, але і загадкавым сведкам чалавечых страхаў, надзей і неажыццёўленых жаданняў. У кнізе перасякаюцца свет людзей і свет дзікай прыроды, а кожная сустрэча з ваўком прымушае герояў сутыкнуцца з уласнымі пачуццямі і трывогамі. у 2021 годзе кніга перамагла ў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.


«А што і дзе я піў? І ў якой паслядоўнасці?»: Ерафееў па-беларуску | Нататнік майстэрні 🍷

Працягваем разам з Андрэем Хадановічам весці нататнік Перакладчыцкай майстэрні. Чарговая сустрэча была прысвечаная «алкагольнай» прозе пра свабоду і яе пошукі ў несвабодным грамадстве – «паэме» Венядзікта Ерафеева «Масква-Петушкі».

Сёлета сталася так, што адразу двое ўдзельнікаў Майстэрні, не змаўляючыся, прадставілі фрагменты культавага твору ў сваіх перакладах. І іх параўнанне дало падставы для тэарэтычных абагульненняў што да перакладу з блізкай мовы.

"Колькі «непатрэбнай сівізны», колькі «лішніх сівых валасоў» можа з’явіцца ў нас, «беспрытульных і бязрадасных» чытачоў, калі перакладчыкі будуць даслоўна паўтараць арыгінал, а не займацца тым, чым павінны: ствараць найперш добры тэкст на сваёй мове, і не пісаць у перакладзе нічога, чаго б самі ні ў якім разе не напісалі па-беларуску".


Сабралі самыя цікавыя нататкі Майстэрні ў картках 🏷, а цалкам тэкст чытайце на нашым сайце.

Ранейшыя нататкі можна паглядзець тут.



Показано 8 последних публикаций.