Сусьветная арганізацыя здароўя выступіла супраць маргарыну.
Цалкам забараніць выкарыстаньне штучных ненасычаных транстлушчоў, у тым ліку і маргарыну, плянуецца праз пяць год. Лекары САЗ ужо распрацавалі плян пакрокавай забароны REPLACE.
Небясьпечнасьць транстлушчоў для арганізму паказалі шматлікія дасьледваньні цягам апошніх гадоў. Вядома, што вялікая колькасьць (больш за 1% штодзённай нормы энэргаспажываньня) транстлушчоў у рацыёне на 21% павышае верагоднасьць разьвіцьця сэрцава-судзінавых захворваньняў і на 28% рызыку заўчаснай сьмерці. Па дадзеным САЗ, ад празьмернай колькасьці транстлучшоў у ежы памірае каля 1.5 млн чалавек за год.
Ужо зараз некаторыя разьвітыя краіны маюць абмежаваньне на вытворчасьць і выкарыстаньне транстлушчоў. Менавіта такую практыку САЗ плянуе распаўсюдзіць па ўсім сьвеце з дапамогай наступных крокаў:
1) REview - аналіз вытворчасьці транстлушчоў для зьмены палітыкі яе рэгуляваньня.
2) Promote - стымуляцыя замены транстлушчоў здаровымі альтэрнатывамі.
3) Legislate - заканадаўчыя абмежаваньні на выкарыстаньне транстлушчоў.
4) Assess - ацэнка ўтрыманьня транстлушчоў па ўсяму харчовану ланцужку.
5) Create - распаўсюд інфармацыі пра негатыўны ўплыў транстлушчоў.
6) Enforce - стварэньне заканадаўчых абмежаваньняў.