Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Блакітнаногая олуша (Sula nebouxii) – марская птушка з незвычайным колерам лапак. А яшчэ такія олушы прафэсійныя рыбакі: пасьля таго, як птушка з вышыні заўважыць касяк рыб, яна рэзка пікіруе ў ваду (гл. камэнтары). Падчас такога труку олуша можа нырнуць на глыбіню да 25 мэтраў (сама птушка 80 см.). Але рыбу ловяць яны не падчас пагружэньня, а калі ўжо вяртаюцца на паверхню, каб скарыстацца эфэктам нечаканасьці.