🔈 Падводзім вынікі першай эдыцыі #ArtPowerBelarus і працягваем распавядаць пра самыя яскравыя праекты беларускіх творцаў, падтрыманыя грантамі і мабільнасцямі.
🖼
Сёння гаворка пойдзе пра візуальнае мастацтва. Усяго за 2023-2024 год у межах ArtPower Belarus атрымалі падтрымку 2️⃣0️⃣ арт-праектаў. Гэта 8️⃣ праектаў і 1️⃣2️⃣ мабільнасцяў. Дарэчы, арт з’яўляецца лідарам па колькасці мабільнасцяў, падтрыманых праграмай.
Упэўненыя, што пра многія з гэтых праектаў вы чулі, многія работы бачылі, а выставы – наведвалі. Але давайце прыгадаем іх яшчэ раз.
▫️
“Беларускі мартыралог” Ксішы Анёлавай — цыкл партрэтаў беларускіх палітвязняў, намаляваных на шпалерах. Мастацка-місійны праект з багатай гастрольнай гісторыяй.
▫️
“Ад краю да краю” — выстава-інсталяцыя мастака
Ігара Цішына ў Музеі Вольнай Беларусі. Яшчэ адна балючая метафара Беларусі як тэрыторыі болю, скрыжавання культур і часоў.
▫️
I Had a Dream, but I Wasn’t Sleeping… — выстаўка смелых масак і лялек Насты Рыдлеўскай, што прайшла ў межах праекта Art Revolution. Амаль што няёмкая экскурсія ў свет эмоцый мастачкі.
▫️
Ales Pushkin. — праект-прысвячэнне Алесю Пушкіну ў Музеі Вольнай Беларусі. Натхненнем сталі акцыі і перформансы Алеся Пушкіна, якія ён ладзіў з 1989 года.
▫️alespushkin.com — яшчэ адзін праект памяці Алеся Пушкіна. Сайт-каталог, створаны прыхільнікамі мастака. Тут ужо сабраныя многія ўнікальныя матэрыялы, фотаздымкі, успаміны і іншыя прыватныя матэрыялы.
✈️
Lazaret — Выстава работ мастачкі Cemra ў Празе. Як сцвярджае сама мастачка, “Lazaret — гэта месца, дзе пануюць суперажыванне і спачуванне, дзе вы можаце прайсці лячэнне і атрымаць нешта сапраўды гаючае".
✈️
“Надзея без страху” — дзякуючы падтрымцы праграмы мабільнасці ArtPower Belarus выставы мастачкі Надзеі Букі былі арганізаваныя ў Пізе і Фларэнцыі (Італія).
✈️ Таксама грантам мабільнасці была падтрыманая
вандроўка арт-менеджаркі і куратаркі Вольгі Кліп у Парыж. Тут яна наведала знакаміты кірмаш Art Basel, 3 іншыя мастацкія кірмашы і каля 10 выставаў.
✔️ Праграма ArtPower Belarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу. Цягам першай яе эдыцыі (2023-2024) было падтрымана 83 праекты і 57 мабільнасцяў.