sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Навігатар па прафесійных магчымасцях для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры, творчых індустрый і актывізму. Маем экстра-статус.
Web sekktor.online
IG @sekktor.online
Анонсы @sekktor_admin
Кам'юніці @sekktor_chat
Забусціць https://t.me/sekktor?boost

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


😵‍💫 EU Dance Hack: Bucharest Dance Hack 2025 - танцавальна-перфарматыўная #рэзідэнцыя ў #Будапешт, #Венгрыя

▫️Для каго: #танцоры, #харэографы, #перформеры, #музыкі, #кампазітары, #дызайнеры, #мастакі, #тэх_спецыялісты.
▫️Калі: 7 - 11 красавіка 2025.

Bucharest Dance Hack 2025 спалучае тэхналогіі, танец і перформанс, даследуючы ўзаемадзеянне чалавечага цела і лічбавых тэхналогій. Каманда адкрыта да эксперыментаў, спантаннай творчасці і новых метадалагічных падыходаў.

Прапануецца:
- Ганарар і пер-дыемы
- Кампенсацыя выдаткаў на падарожжа наземным транспартам
- Майстар-класы, тэхнічная падтрымка і ментарства
- Інклюзіўная праграма: падтрымка бацькоў, якія падарожнічаюць з дзецьмі, і ўдзельнікаў/-ц з асобымі патрэбамі.

Ддл: 31 снежня.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу
@sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на:
sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#танец #харэаграфія #перформанс #міждысцыплінарныя_праекты


🔤🔤 CulturHub Virtual Art House — анлайн-#рэзідэнцыя і выстава ‘Extra Live’

▫️Для каго: #мастакі #куратары #творцы #культдзеячы і іншыя спецыялісты, зацікаўленыя ў віртуальных фарматах і даследаванні новай культурнай прасторы.

CulturHub Virtual Art House прапануе мастакам унікальную магчымасць даследаваць новыя фарматы працы і прадставіць свае праекты ў міжнароднай віртуальнай прасторы.

Чатыры спосабы ўдзелу:

1️⃣Стварэнне праекта ў рамках анлайн-рэзідэнцыі да выставы
▫️Калі: 1 студзеня - 15 траўня 2025
▫️Праекты фінансуюцца.

2️⃣Удзел у віртуальнай публічнай рэзідэнцыі падчас выставы
▫️Калі: чэрвень - снежань 2025
▫️Без фінансавання.

3️⃣Прэзентацыя новых або ўжо існуючых лічбавых праектаў і мастацкіх прац, у тым ліку ацыфраваных фізічных твораў для выставы
▫️Калі: 1 чэрвеня - 31 снежня 2025
▫️Фінансуецца ў залежнасці ад мастацкага праекта.

4️⃣Куратарская, тэарэтычная, канцэптуальная ці мастацкая праца, тэхнічнае партнёрства — для тых, хто хоча працаваць або валанцёрыць
▫️Фінансаванне ў залежнасці ад узроўню ўдзелу.

Ддл: 31 снежня.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #візуальныя_мастацтвы #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #відэа #відэа_арт #VR #міждысцыплінарныя_праекты


📸🏀 FIBA Photo Contest — фота-#конкурс у #Швейцарыя

Тэма: фатаграфіі, якія перадаюць эмоцыі, натхнёныя баскетболам.

▫️Для каго: #фатографы

Прэміі:
1️⃣-е месца: фотаабсталяванне на 2.500 CHF, аплата паездкі і пражывання для работы афіцыйным фатографам на FIBA Open 2025 у #Швейцарыі, публікацыя ў FIBA Photo Book 2024, дыплом
2️⃣-е месца: фотаабсталяванне на 1.500 CHF, публікацыя ў FIBA Photo Book 2024, дыплом
3️⃣-е месца: фотаабсталяванне на 1.000 CHF, публікацыя ў FIBA Photo Book 2024, дыплом.

💥 Ддл: 21 снежня.
Абвяшчэнне пераможцаў: люты 2025.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

Фота: FIBA

#арт #мастацтва #фатаграфія #візуальныя_мастацтвы


🔡 #стыпендыя ASSITEJ New Voices у #Марсэль, #Францыя

▫️ Для каго: франкамоўныя #драматургі #акторы #рэжысёры #творцы і г.д. да 35 гадоў, зацікаўленыя ў тэатры і выканальніцкіх мастацтвах для дзяцей і моладзі.
▫️ Калі: 23 - 30 сакавіка 2025, падчас міжнароднай мастацкай сустрэчы "Bright Generations – Générations Lumineuses"

Праграма "Bright Generations – Générations Lumineuses" уключае 18 розных спектакляў і прафесійную праграму абмену, якая складаецца з майстар-класаў, семінараў, круглых сталоў і сеансаў сеткавання. Стыпендыя ASSITEJ New Voices стане часткай гэтага мерапрыемства.

Прапануецца:
- пражыванне і харчаванне
- працоўная прастора
- мясцовы каардынатар
- акрэдытацыя на мерапрыемствы, квіткі на спектаклі і ўдзел у майстар-класах і семінарах
- фінансавая падтрымка падарожжаў для ўдзельнікаў з-за межаў Еўропы да 700 EUR.

💥 Ддл: 20 снежня.
🔗 Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄 Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#тэатр #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #сцэнічныя_мастацтвы


🚴‍♀️🚴‍♂️🚴CYCLE UP! Устойлівая арт-#рэідэнцыя ў 4-х гарадах ЕС ад Гётэ-Інстытута, Чэшскіх цэнтраў, BoMiasto, PUNKT і Tartu 2024

▫️Калі: май-чэрвень 2025
▫️Дзе: Тарту, #Эстонія, Катавіцэ , #Польшча, Брумове і Чэске-Будзеёвіцы #Чэхія.

Гэтая праграма арт-рэзідэнцый накіраваная на ўстойлівую гарадскую мабільнасць і роварную культуру. Цягам 2025 года яна дасць мастакам магчымасць развіваць творчыя праекты, якія натхняюць мясцовыя супольнасці і палітыкаў на рэалізацыю інклюзіўных, зручных для ровараў гарадскіх прастораў. Кожная рэзідэнцыя аддае перавагу ўстойліваму развіццю на ўсіх этапах, ад падарожжаў і вытворчасці да ўзаемадзеяння з грамадствам, і прапануе комплексную падтрымку, уключаючы пражыванне, кампенсацыю выдаткаў на праезд, фінансаваенне, памяшканне ў студыі, а таксама дапамогу з матэрыяламі і ахопам аўдыторыі.

Абраныя для ўдзелу #творцы будуць даследаваць і вырашаць унікальныя праблемы кожнага горада, звязаныя з веласіпедным рухам, выкарыстоўваючы мастацкія даследаванні для распрацоўкі ўплывовых інтэрвенцый у публічную прастору, якія рэзануюць з мясцовай аўдыторыяй.

Прапануецца:
⁃ Жыллё
⁃ Кампенсацыя праезду да 400 EUR за адзін round-trip
⁃ Ганарар у памеры 1500 EUR/30 дзён і 2250,- EUR/45 дзён (пакрыццё выдаткаў на пражыванне і правы інтэлектуальнай уласнасці)
⁃ Прастора студыі
⁃ Матэрыялы.

Ддл: 7 студзеня 2025, канчатковы адбор будзе абвешчаны ў лютым.
🔗👉Даведацца больш.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #артывізм #экалогія #урбаністыка


✨ Hungry Eyes Festival - #фестываль кароткаметражных фільмаў і #арт-інсталяцый у #Германія

▫️Для каго: #рэжысёры, #аператары, #творцы #кіно.
▫️Калі: 24 кастрычніка - 2 лістапада 2025.

Запрашаюць з міждысцыплінарнымі творамі на фестываль. Цікавяць кароткаметражныя фільмы і інсталяцыі, якія натхняюць на палітычныя і сацыяльныя разважанні. Працягласць твора павінна быць не больш за 20 хвілін.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 150-400 EUR
- тэхнічнае абсталяванне
- пражыванне
- праезд.

Ддл: 31 снежня.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#відэа #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты


🎉 International Excellence Scholarship (IES) - #стыпендыя на часовае навучанне ў #Берлін, #Германія

IES прапануе амбіцыйным студэнтам з Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі правесці 1 ці 2 семестра ў Берліне ў лепшых універсітэтах Германіі – у тым ліку HU Berlin, FU Berlin, HWR Berlin, Патсдамскім універсітэце.

🔸Трэба ведаць англійскую ці нямецкую на ўзроўні B1.

Праграма прапануе:
- стыпендыю (поўную ці частковую)
- навучанне
- стажыроўку
- валанцёрства
- падарожжы па Германіі для знаёмства з культурай і мовай.

Ддл: 20 снежня.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#адукацыя #актывізм #грамадскія_праекты


🎉 COLLEGE OF EUROPE ў Натоліне (#Варшава) прапануе стыпендыі на выбітнае навучанне адмыслова для беларусаў/-к

▫️Для каго: усе зацікаўленыя, #актывісты, #даследчыкі.
▫️Калі: з 2025.

Каледж Еўропы запрашае беларусаў да навучання. Дзякуючы праграме EU4Youth, студэнты могуць атрымаць у гэтым каледжы ступень магістра гуманітарных навук у галіне еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў. У вучобе асаблівая ўвага надаецца ўнутранай і знешняй палітыцы ЕС.

🔸Вебінар пра навучанне адбудзецца 17 снежня ў 18.30 (па Варшаве).

👉Падрабязней пра праграму.
👉Зарэгістравацца на вебінар.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#адукацыя #грамадскія_праекты #актывізм


🎭 Moving Station - #фестываль новага тэатра і перформансу ў публічнай прасторы ў #Чэхія

▫️Для каго: #перформеры, #акторы, #творцы тэатра, #мастакі і інш.
▫️Калі: 14 - 18 траўня 2025.

Мэта мерапрыемства – ажывіць наваколлі чэшскага горада праз перфарматыўныя мерапрыемствы і інсталяцыі. Запрашаюць творцаў у галіне перфарматыўнага і візуальнага #мастацтва, а таксама тых, хто працуе ў міждысцыплінарных галінах. Праекты могуць знаходзіцца на розных стадыях распрацоўкі.

Арганізатары прапануюць:
- 3000 CZK
- вытворчыя выдаткі
- праезд
- пражыванне
- куратарская і вытворчая падтрымка.

Ддл: 7 студзеня 2025.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#перформанс #публічныя_прасторы #міждысцыплінарныя_праекты


🎥 «Законы сторытэлінгу для кароткіх відэа» - анлайн-#лекцыя Лідзіі Нясмачнай

▫️Калі: 17 снежня ў 17:00 (па Варшаве).

Нават кароткаму роліку патрэбна моцная гісторыя. Як яе стварыць і чаму штучны інтэлект робіцца галоўным памочнікам відэарэдакцыі, вы даведаецеся падчас лекцыі.

Гісторыя – гэта мост, які звязвае гледача з экранам. Як рэжысёр я дапамагала будаваць такія масты для найбуйных тэлевізійных праектаў Украіны. Працуючы ў цесным звязку з рэдакцыямі, я ператварала сухі і складаны кантэнт у займальны і зразумелы. Мая галоўная здольнасць – даваць словам візуальную сілу, якая робіць іх віральнымі.


🔸Лідзія Нясмачная – рэжысёр-пастаноўшчык з 20-гадовым вопытам. Кіравала пісьменніцкімі пакоямі серыялаў. Была сцэнарыстам Netflix.

👉Зарэгістравацца.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#відэа #адукацыя #майстар_клас


⚡️Prince Claus Seed Awards - #прэмія ад Фонду Прынца Клауса

▫️Для каго: пачаткоўцы-#мастакі і #культдзеячы.
▫️Калі: 2025.

Прэмія Seed Award прапануе падтрымку таленавітым творцам і культдзеячам, якія імкнуцца праз свае практыкі даследаваць грамадскія і палітычныя рэаліі. Асабліва цікавіць творчасць, заснаваная на наватарствы.

Грант на працу: 5000 EUR.

Ддл: 21 студзеня 2025.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #артывізм


⚡️Unlock 2025 - саміт па грамадзянскім ўдзеле ў #Прага, #Чэхія

▫️Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #медыя і інш.
▫️Калі: 12-13 чэрвеня 2025.

Unlock ад Пражскага грамадзянскага цэнтра – гэта саміт, які дэманструе апошнія тэндэнцыі на стыку актывізму, сродкаў масавай інфармацыі і тэхналогій ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Запрашаюць атрымаць натхненне і новы вопыт з досведу спікераў, наведаць практычныя семінары і наладзіць кантакты са сваімі калегамі з Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і г.д.

🔸Будзе даступна абмежаваная колькасць грантаў на паездку для пакрыцця выдаткаў на ўдзел у Unlock.

⏳Ддл: 29 снежня.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на нашых бяспечных пляцоўках sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя


📝Cтыпендыя Ежы Гедройца для даследчыкаў у #Вена, #Аўстрыя

▫️Калі: 4 месяцы ў 2025-2026.
▫️Для каго: #даследчыкі ў сферы гуманітарных і сацыяльных навук, якія атрымліваюць кандыдатскую ступень або абаранілі дысертацыю за апошнія 4 гады.

Інстытут гуманітарных навук запрашае да ўдзелу ў першых выязных праграмах стыпендыі Ежы Гедройца. Стыпендыя садзейнічае больш шырокаму разуменню гісторыі і інтэлектуальных традыцый зямель сучаснай Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Вучоныя павінны працаваць з тэмамі гісторыі, палітыкі, літаратуры, аналізаваць праз ніх польска-ўкраінскія, польска-беларускія і польска-літоўскія адносіны.

Праграма пакрывае:
- #стыпендыя 2750 EUR - 3300 EUR
- доступ да офісных памяшканняў IWM
- адміністрацыйныя і даследчыя памяшканні.

Ддл: 16 лютага 2025.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на нашых бяспечных пляцоўках sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#адукацыя #даследванні #літаратура


«Дом творцаў» - #арт-#рэзідэнцыя ў #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: беларускія #творцы.
▫️Калі: люты 2025.

«Дом творцаў» запрашае на мастацкую рэзідэнцыю. Чакаюць творцаў любых мастацкіх профіляў: мастакі, графікі, дызайнеры, ілюстратары, фатографы, скульптары, спецыялісты па прыкладным мастацтве і іншыя.

🔸Мастацкая рэзідэнцыя створана для падтрымкі беларускіх мастакоў, пашырэння міжнародных сувязей і развіцця новых магчымасцей для творцаў. Праект рэалізуецца пры падтрымцы GMF.

Ддл: 22 снежня.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на нашых бяспечных пляцоўках sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты #візуальныя_мастацтвы


Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні запрашае прыняць удзел у экспертным форуме «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню», #Варшава, #Польшча

▫️Калі: 17 снежня 2024.
▫️Для каго: грамадзянскія актывісты/_кі, прадстаўнікі/-цы палітычных партый і арганізацый, экспертных і акадэмічных колаў.

Форум ладзіцца ў межах Стратэгіі нацыянальнага адраджэння і развіцця. Ён будзе прысвечаны пытанням аб статусе дзяржаўнай мовы ў Беларусі і моваў рэгіянальных меншасцяў з улікам міжнароднага і гістарычнага досведу.

Павел Баркоўскі, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета:

«Стратэгія дэмакратычных пераўтварэнняў павінна закранаць таксама вырашэнне вельмі чуллівага пытання наконт дзяржаўнага статусу моў, якімі карыстаюцца грамадзяне Беларусі, з пункту гледжання існавання нацыянальных інтарэсаў, захавання і развіцця тытульнай мовы нацыі, а таксама інтарэсаў моўна-гістарычных супольнасцей, якія здаўна насяляюць тэрыторыю Беларусі, і ўваходжання краіны ў глабальны кантэкст».


📌 Рэгістрацыя на форум
📌 Папярэдняя праграма форуму

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на нашых бяспечных пляцоўках sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#культ_палітыка #культменеджмент #ідэнтычнасць


🎭 #конкурс на ўдзел у рэканструкцыі перформансу Марыны Абрамовіч у #Вена, #Аўстрыя

▫️Для каго: #перформеры, #акторы, #творцы перформансу.
▫️Калі: кастрычнік 2025 - студзень 2026.

Венскі Kunstforum прымае заяўкі ад перформераў, гатовых паўторна выканаць перформансы знакаміты мастачкі. Удзельнікі павінны будуць прайсці семінар, падчас якога трэба будзе пасціцца і ўстрымлівацца ад размоў ды выконваць шэраг працяглых практыкаванняў для паляпшэння засяроджанасці, цягавітасці і канцэнтрацыі. Трэба быць гатовым_ай выступаць аголеным_ай.

🔸Ганарар – 35 EUR / гадзіна.

Ддл: 13 снежня.
👉Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #перформанс #выканальніцкія_мастацтвы #тэатр


🖼SAC International Curatorial Residency Programme - куратарская #рэзідэнцыя ў #Барселоне, #Іспанія

▫️Для каго:
#куратары.

Запрашаюць куратараў распрацаваць куратарскія праекты з удзелам каталонскіх мастакоў. Праекты павінны быць прэзентаваны ў краіне пражывання куратара або на іншай міжнароднай пляцоўцы.

Арганізатары прапануюць:
- ганарар 2000 EUR
- выдаткі на выставу 2000 EUR
- пражыванне
- праезд.

⏳Ддл: 1 сакавіка 2025.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #публічныя_прасторы


🎉 «Кааператыў: падумай аб тым, з кім будзеш тусіць у наступным годзе» - анлайн-інтэнсіў ад ШОК

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #актывісты і г.д.
▫️Калі: 14-15 снежня ў 11.00-14.30.

Гэта сессія для тых, хто хоча пачаць 2025 год з новымі партнёрствамі, свежымі ідэямі і моцнымі праектамі!
Гэта не толькі прастора для знаёмства з аднадумцамі і аднадумцамі, але і магчымасць пагрузіцца ў рэальны досвед стварэння калабарацый, пазнаць пра ключавыя прылады для паспяховых партнёрстваў і навучыцца будаваць іх так, каб гэта ўзмацняла праект.

Ддл: 13 снежня.
👉Зарэгістравацца.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты


🌿 Neimënster - #рэзідэнцыя і #выстава пра насенне ў #Люксембург

▫️Для каго: #мастакі, #фатографы і інш.#творцы.
▫️Калі: 3-21 лютага 2025.

Цікавяць праекты ў распрацоўцы, у якіх даследуюцца розныя сэнсы насення і зерня (форму, выкарыстанне, пачатак росту і развіцця і г.д.) Праект, створаны падчас рэзідэнцыі, будзе выстаўлены разам з фатаграфічнымі працамі Цьеры Ардуэна.

Арганізатары прапануюць:
- #грант 3000 EUR
- вытворчы бюджэт 1500 EUR
- працоўную прастору.

Ддл: 19 снежня.
👉Падаць заяўку.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #экалогія


📝 Інфармацыйная сустрэча і #майстар_клас па запаўненні грантавых прапановаў у WOK #Варшава, #Польшча

▫️Для каго: #культдзеячы, #творцы, #даследчыкі і інш.
▫️Калі: 18 снежня ў 13:00 - 17:00.
▫️Дзе: Warszawskie Obserwatorium kultury (ul. Marszalkowska 34/50).

WOK запрашае прыняць удзел у інфармацыйна-семінарскай сустрэчы, прысвечанай грантавым праграмам горада, якія даступны няўрадавым арганізацыям. А прадстаўнікі ўпраўлення культуры раскажуць аб грантавых праграмах. У межах семінара разгледзяць працэдуры запаўнення заяў і фармальныя пытанні.

🔸Можна прыйсці на сустрэчу з ідэяй, над якой вы хацелі б папрацаваць. Але гэта не абавязкова.

Ддл: 16 снежня.
👉Зарэгістравацца.

***
❗️Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус “экстр🤐іх матэрыялаў”.
🪄Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#адукацыя #майстар_клас #грант

Показано 20 последних публикаций.