2️⃣8️⃣ сакавіка па народным календары імяніны ў Аляксандра, Аляксея, Дзяніса, Міхаіла, Цімафея.
🐾 Па-старадаўняму гэты дзень завецца ляснічым. 🦔Нашы продкі жылі ў адзінстве з лесам, з яго жывёламі. "Да лесу – з мірам, і лес – з дабрынёй".
👶Народжанаму ў гэты дзень прадракалі быць надзейным лесніком з моцным, як у звера, слыхам. На Аляксандра, лічылі старыя людзі, прылятаюць першыя чайкі.
❄🍀❄🍀❄🍀❄🍀❄🍀
💯Даўней 28 сакавіка былі такія прыкметы: калі чайкі купаюцца, будзе халодна; калі вераб'і расчырыкаліся – пацяплее.
❄🍀❄🍀❄🍀❄🍀❄🍀
#народныя_прыкметы_сакавіка
#Ільічоўская_СШ