Азярод — драўляная канструкцыя на сядзібе селяніна для сушкі сена ў выглядзе шэрагу вэртыкальных стоек з адтулінамі, празь якія прапушчаны жэрдкі. З абодвух бакоў для ўстойлівасьці азярод мог умацоўвацца падкосамі.
Азяроды былі найбольш распаўсюджаныя на Віцебшчыне, Меншчыне, усходняй Гарадзеншчыне, паўднёва-ўсходняй Гомельшчыне і ўсходняй Берасьцейшчыне. У вышыню маглі дасягаць 10 мэтраў, па форме маглі будавацца ў выглядзе літары Г ці літары П, ці ўвогуле ў выглядзе замкнёнага чатырохкутніка. Азярод звычайна ставілі асобна ад іншых гаспадарчых пабудоваў.
На здымку — азярод ля сяла Бытча (Барысаўшчына), С.М. Пракудзін-Горскі (1911-1912).