BELARUSIUM


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


BELARUSIUM – гэта канал пра гісторыю Беларусі ў старых мапах, здымках, малюнках і допісах. Не пагарджаюць тутай і цікавінкамі з сусьветнае гісторыі,
Далучаймася!
Тэрмін аўтавыдаленьня рэклямы — тыдзень.

NO POLITICS

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Азярод — беларуская народная гульня. Удзельнікі бяруць дугу за адзін канец, а другім стукаюць аб зямлю так, каб дуга, спружыніўшы, пераляцела цераз азярод (адсюль назва). Пераможцам становіцца той, у каго дуга пераляціць цераз азярод больш разоў.

На здымку — мэдаль «Азярод» з сэрыі «Беларускія народныя спартыўныя гульні». Аляксандр Іванавіч Зіменка. 1981 год.


Пікет у Менску з плякатам лацінкай:

«Вярнуць народу яго спрадвечныя сымбалі: герб Пагоня й бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама назоў Бацькаўшчыны — Літва, сталіцы — Менск!».

19 верасьня 1991 году.

Допіс нясе выключна пазнавальны характар.


Репост из: BELARUSIUM
Пад час зьезду разгарнулася вострая барацьба паміж прыхільнікамі Вялікае Беларускае рады й Цэнтральнае Беларускае вайсковае рады ў Менску, што былі гатовыя да адносна рашучых крокаў па стварэньні беларускае дзяржаўнасьці ды прыхільнікамі Беларускага абласнога камітэту ў Петраградзе, што арыентаваліся на палітычную сувязь з Расіяй. Гэтыя погляды выявіліся ў поглядах удзельнікаў зьезду на беларускую мову. Адзін зь яго дэлегатаў пазьней узгадваў такі момант:

«Прыпамінаю сабе адзін факт з Усебеларускага зьезду. Калі нейкі дэлегат пачаў гаварыць прамову чыста па-беларуску, то выступіў з задніх радоў адзін маскальскага духу чалавек і, дражнячы беларускую гаворку, пачаў пытацца ў таго дэлегата, што значаць такія словы, як працаваць, жыта і г.д. Дык ці паверыце, усе дэлегаты, колькі іх было, асабліва ваенныя, так азьверыліся на таго маскаля, што заля аж загудзела ад гоману.
— Скуль ты прыехаў, — крычалі адны, — што не знаеш нашае мовы?
— Тут зьезд не маскоўскі, а беларускі, — крычалі другія.
— Вон яго, — крычалі трэція.
»


Репост из: BELARUSIUM
18 сьнежня 1917 году пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд, што сабраў шмат беларускіх палітычных дзеячоў ад усіх населеных беларусамі губэрняў.

Зьезд абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне, а таксама прыняцьце дэмакратычнае формы ўраду. Была абраная Рада Кангрэсу, у склад якой увайшоў 71 прадстаўнік розных палітычных партыяй, а таксама Выканаўчы камітэт Рады Кангрэсу.

У ноч з 30 на 31 сьнежня зьезд быў разагнаны бальшавіцкімі атрадамі.


Падзеі 18 сьнежня:

1529 — на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абраньня каралём свайго сына Жыгімонта Аўгуста.

1842 — са складу Віленскае губэрні вылучаныя паветы з пераважна балтамоўным сялянскім насельніцтвам, зь іх створаная Ковенская губэрня.

1882 — першыя тэлефонныя лініі злучылі гомельскі маёнтак князя Ф. Паскевіча зь яго замкам, фабрыкамі й фальваркамі.

1917 — у Менску распачаўся I Усебеларускі кангрэс.

1918 — ЦВК груп Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага й Літвы пачало выдаваць у Менску па-польску газэту «Młot».

1940 — у Трэцім Райху зацьвердзілі дырэктыву №21 («Плян Барбароса» — кодавая назва пляну нападу Нямеччыны на СССР).

1943 — савецкія войскі ўвайшлі ў Васілевічы.

1965 — у Менску ўведзены ў строй самы буйны ў Беларусі малочны завод.

1973 — Пётар Клімук зрабіўся другім беларусам, які паляцеў у космас.

Нараджэньні:

1879 — Ёсіф Сталін, савецкі камуністычны дыктатар, віноўны ў шматлікіх злачынствах супраць чалавечнасьці, адзін з распачынальнікаў Другое Ўсясьветнае вайны. Ініцыятар стварэньня канцлягераў ГУЛаг, у якіх загінулі і былі зьняволеныя мільёны людзей, расстрэлаў не вінаватых людзей, галадамору, генацыду крымскіх татараў, народаў краінаў Балтыі, беларусаў ды шматлікіх іншых.

1883 — Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі й расейскі савецкі мастак.

1928 — Эдуард Загарульскі, беларускі гісторык, археоляг.

Сьмерці:

1542 — Станіслаў Гаштольд, вялікалітоўскі дзяржаўны дзяяч.

1935 — Альбрэхт Антоні Радзівіл, беларускі палітычны дзяяч, шаснаццаты нясьвіскі ардынат.

1969 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, навуковец, грамадзкі дзяяч.

1970 — Леакадзія Раманоўская, сястра Я.Купалы, купалазнаўца.

1971 — Аляксандар Твардоўскі, савецкі пісьменьнік і паэт.


Рэдакцыя газэты «Наша Ніва» на Завальнай вуліцы ў Вільні, да 1915 году.


Барэт беларускіх ПДВ да 1995 году.

Допіс нясе выключна пазнавальны характар.


Падзеі 17 сьнежня:

1924 — утворанае прафэсійнае аб’яднаньне беларускіх кінэматаграфістаў і фатографаў «Белдзяржкіно».

1926 — у БССР прайшоў першы ўсеагульны перапіс насельніцтва.

1988 — І зьезд Беларускага аб’яднаньня студэнтаў.

1992 — у Менску распачаўся І сход беларусаў блізкага замежжа.

1994 — у Вільні на могілках Росы зьявіўся помнік Альбіну Стаповічу.

Нараджэньні:

1883 — Яўген Барычэўскі, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.

1889 — Даніла Васілеўскі, беларускі краязнавец, гісторык, літаратуразнавец, пэдагог.

1941 — Вячаслаў Дубінка, беларускі пісьменьнік, фатограф, журналіст, мастак, клясык беларускае выцінанкі.

1990 — Ганна Новік, беларуская паэтка.

Сьмерці:

1630 — Мялецій Сматрыцкі, беларускі пісьменьнік і рэлігійны дзяяч.

1697 — Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург, каралева польская й вялікая княгіня літоўская.

1930 — Аляксандар Шумскі, пэдагог, выкладчык Наваградзкае беларускае гімназіі.

1975 — Валянцін Ждановіч, беларускі архітэктар.

1980 — Антон Антановіч, беларускі мовазнавец.

1987 — Іван Кавалёў, беларускі навуковец.

1990 — Васіль Герашчанка, беларускі архітэктар.

1990 — Фёдар Нячай, беларускі навуковец і гісторык.

2002 — Міхал Бяляеў, беларускі мастак і пэдагог.

2006 — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік.

2016 — Леанід Маракоў, беларускі журналіст, пісьменьнік, гісторык, энцыкляпэдыст.

2016 — Віталь Савіцкі, беларускі пісьменьнік.

2020 — Мікалай Лоўчы, беларускі навуковец.


Тэатральная шыльда Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, зробленая лацінкай (2011 г.).


Расейскі помнік «Айчыннай вайне» (вайна 1812 году) ў Полацку з двухгаловымі арламі, купалам-цыбулінай і расейскім крыжам.


Традыцыйны беларускі сонца-крыж з царквы ў Капаткевічах каля Петрыкава. Паміж 1864 ды 1867 году.


Падзеі 16 сьнежня:

1388 — першы пісьмовы ўспамін пра Маладэчна.

1806 — заснаваная Віцебская духоўная сэмінарыя.

1951 — у Нью-Ёрку ўтварыўся Беларускі інстытут навукі і мастацтва.

2006 — на Кальварыйскіх могілках у Менску адбылося ўрачыстае адкрыцьцё надмагільнага помніка Вацлаву Іваноўскаму.

Нараджэньні:

1874 — Леў Альпяровіч, беларускі мастак габрэйскага пахаджаньня.

1882 — Тадэвуш Іваноўскі, летувіскі навуковец-біёляг, брат Вацлава Іваноўскага.

1903 — Іван Ахрэмчык, беларускі мастак.

1905 — Мікалай Сярдобаў, беларускі опэрны сьпявак (барытон), народны артыст Беларусі.

1934 — Леанід Антымонаў, беларускі мастак.

1939 — Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, антыкамуністычны дысыдэнт.

1954 — Андрэй Філатаў, беларускі барабаншчык.

1958 — Алег Грузьдзіловіч, беларускі журналіст.

1962 — Валяр’ян Янушкевіч, беларускі скульптар.

1977 — Максім Пятруль, беларускі скульптар і дызайнэр.

Сьмерці:

1904 — Антоні Вільгельм Радзівіл, прускі ваенны дзяяч беларускага паходжаньня.

1922 — Эліэзэр Бэн-Егуда, жыдоўскі мовазнаўца, адраджальнік іўрыту, што паходзіў зь Беларусі.

2022 — Алег Гулак, беларускі юрыст, грамадзкі дзяяч.


Репост из: BELARUSIUM
15 сьнежня 1934 году ў Менску нарадзіўся Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч — беларускі фізык, дзяржаўны дзяяч, першы кіраўнік незалежнае Рэспублікі Беларусь, адзін з трох удзельнікаў падпісаньня Белавескага пагадненьня, якое юрыдычна замацавала распад СССР.


Традыцыйныя прыдарожныя праваслаўныя крыжы ў Лунінцы на старой паштоўцы.


Урачыстае адкрыцьцё помніка Мураўёву-вешальніку ў Вільні, 1898 год.


Публікацыя дакумэнту Слуцкае духоўнае вучэльні Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі, у якім загадваецца прымушаць вучняў як у час заняткаў, так і па-за заняткамі размаўляць вынятна на расейскай мове, а за беларускую мову — штрафаваць (1869 г.)


Падзеі 15 сьнежня:

1519 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Судзьдзяў.

1595 — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага з казацкімі загонамі С. Налівайкі на Буйніцкім полі каля Магілёва.

1862 — у Беларусі адкрылася першая чыгунка.

1918 — распачаў працу Гарадзенскі беларускі сялянскі зьезд.

1985 — у Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.

1991 — выйшла ў этэр першая перадача Польскага радыё па-беларуску.

Нараджэньні:

1836 — Валеры Антоні Ўрублеўскі, беларуска-польскі рэвалюцыянэр.

1884 — Яўген Зак, беларуска-польска-францускі мастак.

1896 — Кастусь Юхневіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст.

1908 — Апанас Кавалёў, беларускі палітычны дзяяч.

1921 — Сьцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнаўца

1928 — Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг.

1934 — Станіслаў Шушкевіч, беларускі навукоўца і палітык.

1937 — Яўген Ждан, беларускі тэатральны мастак, жывапісец і графік.

1937 — Герман Кірылаў, беларускі пісьменьнік і зьбіральнік фактаў гісторыі паваеннага беларускага маладзёвага супраціву.

1940 — Ірмгарда Карвацкая, нямецкая палітычная дзяячка шляхэцкага паходжаньня.

1940 — Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнавец.

1961 — Сяргей Навумчык, беларускі журналіст і палітык.

Сьмерці:

1913 — Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог.

1966 — Віктар Ярмалковіч, беларускі й польскі гісторык.

1993 — Уладзімер Калесьнік, беларускі літаратар.


Сьпіс сялянаў маёнтку Лучыцаў Мазырскага павету, дзе царскі чыноўнік выправіў беларускія формы імёнаў на расейскія: «Ермола Яновъ» — на «Ермолай Ивановъ», «Евдакъ Цимоховъ» — на «Евдакимъ Тимоховъ» і г. д.


Полацак у 1812, 1912 і 2006 гадох.

Да 1865 году расейскія ўлады зьнішчылі касьцёл францішканаў, да 1912 году — манастыр базылянаў; у 1940-я гг. савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл і кляштар дамініканаў і часткова зруйнавалі касьцёл бэрнардынаў, у 1964 г. — узарвалі касьцёл езуітаў.


У пэрыяд з 1924 да 1928 году Беларуская ССР фактычна ня мела свайго дзяржаўнага сьцяга, аднак у зьвязку з абвяшчэньнем палітыкі беларусізацыі рабіліся спробы ўвасобіць у рэспубліцы бела-чырвона-белае спалучэньне колераў з нацыянальнага сьцяга беларусаў. Ужо ўвесну 1924 году пры распрацоўцы дзяржаўнага гербу БССР журы рэспубліканскага конкурсу сярод трох найлепшых праэктаў абрала работу беларускага графіка Генадзя Змудзінскага, дзе савецкая атрыбутыка спалучалася зь бела-чырвона-белай нацыянальнай сымболікай. Аднак напярэдадні канчатковага падсумоўваньня ЦК ВКП(б) змусіў ЦВК БССР скасаваць вынікі конкурсу і схаваць іх ад грамадзкасьці.

На здымку — адзін з трох пераможцаў конкурсу на дзяржаўны герб БССР, 1924 год.

Допіс нясе выключна пазнавальны характар.

Показано 20 последних публикаций.