#стамбул #sacral_fortificatio
У працяг неканчаткова раскрытай замежнай тэмы.
Сямівежавая фартэцыя ці Едыкуле Хісары. Была пабудаваная ў сярэдзіне XV стагоддзя пасля таго, як войскі Мехмеда ІІ Заваёўніка захапілі Канстанцінопаль. Насамрэч, чатыры з сямі вежаў ды вялікая брама - частка старых умацаванняў, што існавалі па розных дадзеных ці з V ст. ці з XII.
На гугл-мапах нагадвае пяцікутны паліганальны прускі форт з ХІХ стагоддзя, але ж тут старажытней ды цікавей.
На здымках ня бачна іншых людзей і гэта не адмыслова падабраныя кадры. Пакуль у цэнтры горада стаяць кіламетровыя чэргі ў пафасныя палацы ды мячэты, на ўскрайках старога горада цішыня ды спакой.
Усё, закрыў стамбульскі абарончы гештальт!