WeAreMova


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Игры


Справаздача абнаўлення файла «Лягульнёвае». Усякія камунікацыі, адказы на пытанні ды лаянкі з «вышыватнікамі» i «допельгангерамi».
Тэт-а-тэт тут:
@DarkLEXby

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Игры
Статистика
Фильтр публикаций


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 45
Heroes of Might and Magic III
Каментарый: «МТГ "RэZэрвацыЯ"» і іншыя валанцёры працуюць над беларусізатарам. Праект яшчэ ў распрацоўцы, але ўжо можна згуляць.Чытайце інструкцыі.
Дарэчы, у распрацоўцы была яшчэ адна версія перакладу, але аўтар яе ўжо не выпусціць. Далучыўся да праекту і дапамагае ўсім нам.

Радок 46
Heroes of Might and Magic III: Horn of the Abyss
Каментарый: «МТГ "RэZэрвацыЯ"» і ўсе тыя ж валанцёры.
HOTA у чарзе на пераклад, бо пакуль занятыя асновай. Бягучы беларусізатар можна паставіць, але ўсе новыя істоты і тэрміны застануцца на мове вашай версіі гульні. Пакуль проста заглушка.

Ліст «На правэркэн (туды-сюды)»

Радок 29
Heroes of Might and Magic III: Horn of the Abyss
Каментарый: афіцыйная лакалізацыя падрыхтоўваецца камандай «Гульні ў Квадраце» + 4 памочніка.

І гэта не апошнія героі.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Мае быць»

Радок 149
UFL
← лiст «На правэркэн (туды-сюды)»
«Криштиану Роналду вложил 40 млн долларов в белорусский киберпроект».
1. Кансольныя версii выйшлі, а Steam чакаем — вельмі сярэднія балы;
2. Перакладалі «МТГ "RэZэрвацыЯ"», таму ёсць тэкст і галасы;
3. У прома мільгае надпіс Tutejšy;
4. Неабходна даведацца за наяўнасць беларускіх спартоўцаў.


Ліст «Беларусiзатар»

Радок 216
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Dragon Katana SE (Belarusian Translation))
Пераклад мода Dragon Katana SE на беларускую. Дадае катану ў 2-х версіях.

Радок 217
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (The Sword of the True Son of Skyrim (Belarusian Translation))
Пераклад The Sword of the True Son of Skyrim на беларускую. Дадае меч для сапраўднага норда.

Радок 224
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (JS Dwarven Oil SE (Belarusian Translation))
Пераклад JS Dwarven Oil SE. Поўны рымейк Dwarven Oil. Версіі: 1k, 2k і 4k.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 519
UFL
Каментарый: + сюды.


Файл «Лягульнёвае»

Гульні для слабавідушчых.

Ліст «Мае быць»

Радок 129
SoundRTS
Трэба ў рэальным часе развіваць цывілізацыю: будаваць гарады і замкі, лесапільні і г. д. Усё для таго, каб перамагчы суперніка. Важна правільна абраць стратэгію і распарадзіцца рэсурсамі.
Каментарый: калі cfg/language.txt пусты, праграма бярэ мову сістэмы. Каб выбраць лакалізацыю, увядзіце код мовы ў cfg/language.txt, напрыклад en, fr-ca або pt-BR. Праверце тэчку res, каб даведацца коды. Для беларускай захоўваем дзве літары — be.

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 3
Alice / Скрозь люстэрка
Хаця за акном стаіць халодны зімовы дзень, за люстэркам над каміннай паліцай чамусьці яшчэ доўжыцца лета!Так хочацца апынуцца там!
Каментарый: у табліцы дзве спасылкі з праграмамі PlainInstead і RE:INSTEAD. У тэчках 8 гульняў з беларускай мовай. На іншых можна дапампоўваць у PlainInstead.

Радок 236
Другой Марс / Іншы Марс
Ты чуеш гучны ўсклік бацькі Дэі:
— Дэя?
— Так, бацька!
Вочы! Заплюшчыць вочы! Ты мусіш заплюшчыць вочы!
Каментарый: аналагічна.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Усё-мусё»

Радок 192
Europa Universalis IV (Belarus)
Дадае Беларусь у гульню з унікальнымі нацыянальнымі ідэямі, новым дрэвам місій, шасцю новымі помнікамі, новай стартавай рэформай урада і новай рэлігіяй.
Ёсць недапрацоўкі. !Гэта мемны мод!

Радок 446
Stormworks: Build and Rescue (MAZ-103 Belarussian Semi-low-floor Bus)
Паўнізкападлогавы гарадскі аўтобус вялікай умяшчальнасці, які выпускаецца з 1996 года.

Радок 478
Terraria (World Flags)
Замяняе ўсе варожыя сцягі на флагі краін, штатаў i некаторых гарадоў ЗША, канадскіх правінцый i гістарычныя флагі.
Belarus - lunatic devotee

Радок 515
Transport Fever 2 (Boeing 737-700 "Belavia")
Дадае 3 афарбоўкі на самалёт Boeing 737-700 у колерах беларускай авіякампаніі Belavia.
Пашыраная версія ўключае:
Boeing 737-700 Belavia (World Of Tanks) — у 2016 годзе самалёт кампаніі Belavia EW-254PA быў афарбаваны ў ліўрэю, прысвечаную гульні World of Tanks. Корпус самалёта ўпрыгожвае танк Т34, выкананы з дапамогай традыцыйных беларускіх узораў.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 140
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian Art of War)
Аматарскі пераклад мода Art of War 1.2.6 на беларускую.
Спрабуе зрабіць паводзіны ШІ больш разумнейшымі на мапе кампаніі. Пасьля захопу селішча, партыі ШІ бароняць селішча ў гарнізоне нейкі час.

Радок 220
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Tuna Toro Sushi (Belarusian Translation))
Пераклад мода Tuna Toro Sushi на беларускую мову.
Дэлікатэс з сырой рыбы і рысу з Акавіра (нігіры з тунцом). Можна гатаваць.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 185
Europa Universalis II
Заснавана на еўрапейскай і сусветнай гісторыі. Закранае перыяд паміж 1419 і 1820 гг.
Каментарый: тэрыторыя Беларусі прадстаўлена рознымі рэгіёнамі ў розны час. Можна кіраваць, але ў сцэнарыях не перадавыя ролі.

Радок 186
Europa Universalis III
Дазваляе ўзначаліць адну з дзяржаў свету ў перыяд з 30 мая 1453 года па 14 ліпеня 1789 года. DLC пашыраюць прамежак часу, таму з'яўляецца магчымасць згуляць за новыя краіны.
Каментарый: аналагiчна.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «На правэркэн (туды-сюды)»

Радок 80
Бремя Владыки / The Load of the Lord
Анлайн-ККГ з аўтарскімі ілюстрацыямі, механікамі партыі і базавай калекцыяй карт розных фракцый. У аснову лягла беларуская настольная гульня «Мракоборцы» (Цемраборцы), якая ўбачыла свет у 2015 годзе. © UniCon & Game Expo Minsk 2024.

22.01.2019. Ілля Бутаў: прыкладна год таму на нас выйшаў праграміст Уладзіслаў Маркевіч (БДУІР) з просьбай выкарыстаць настольную гульню «Мракоборцы» для выпускнога дыпломнага праекта — перавод настолкі ў электронны фармат з магчымасцю гуляць на ПК і мабільных платформах.

Менавіта той дыплом i атрымаў развіццё. Гульня ствараецца сіламі беларускіх распрацоўшчыкаў і замежных спецыялістаў.

У аснове міфалагічныя істоты з аповесцей, казак і раманаў беларускай, прыбалтыйскай, польскай, рускай, украінскай і некаторых іншых міфалогій.

Абяцалі беларускую лакалізацыю. Яна нават ёсць у тэставых версіях. Усе жадаючыя змогуць азнаёміцца ​​на выстаўке «Тёмные Материи» 8-9 сакавіка 2025.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «На правэркэн (туды-сюды)»

Радок 49
Minecraft (TerraFirmaCraft)
Вельмі вялікі мод, які цалкам перапрацоўвае ўсе механікі гульні. Мэта мода — даць гульцу максімальна рэалістычны досвед выжывання ў нашмат больш праўдападобным сусвеце.
Каментарый: дружа observr заняўся перакладам мадыфікацыі. Пакуль можна падпісацца на «тэгэшку», каб буськаць ката (!).

Радок 77
The Witcher 3: Wild Hunt
Каментарый: ну, робяць пераклад ведзьмака, так. Машынны пераклад. Памылкі ў тэксце відавочна дапусцілі з-за рускай асновы. Беларусізатар апублікуюць, калі скончаць.

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 73
Paparać-Kvietka
Распрацоўшчыкі гульняў з Беларусі.
Квэст, якi натхнёны фальклорам Беларусі. У ім вы возьмеце на сябе ролю ката і разам са сваім чалавекам адправіцеся скрозь лясы і балоты на пошукі чароўнай папараць-кветкі!
Каментарый: пакуль не прысутнічаюць у магазінах.

Ліст «Усё-мусё»


Радок 397
Paparać-Kvietka
Каментарый: дублюю i сюды.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 139
Mount & Blade II: Bannerlord (Belarusian Player Settlements)
Аматарскі пераклад мода Player Settlement 6.0.3 на беларускую мову.
Player Settlement дае магчымасьць будаваць свае ўласныя гарады, вёскі і замкі пасьля выкананьня пэўных патрабаваньняў (вымагі наладжвальныя).

Радок 218
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (ELLE - SK Shinobi (Belarusian Translation))
Пераклад мода ELLE - SK Shinobi на беларускую мову.
Можна выкаваць з навыкам кавальскай справы ў кузні .

Ліст «Усё-мусё»

Радок 171
EA SPORTS™ UFC®
Каментарый: ёсць баец з Беларусi — Андрей Орловский (Питбуль) / Andrei Arlovski (Pitbull).
Прынята лічыць, што ў 2022 годзе ён адмовіўся ад выступаў пад флагам Беларусі. Але там значна раней стаў аддаваць перавагу флагу ЗША, бо там жыве + хайп
.

Радок 172
EA SPORTS™ UFC® 2
Andrei Arlovski (Pitbull).

Радок 173
EA SPORTS™ UFC® 3
Andrei Arlovski (Pitbull).

Радок 174
EA SPORTS™ UFC® 4
Andrei Arlovski (Pitbull).


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Усё-мусё»

Радок 137
Company of Heroes 2 (Windy Sunset)
Невялікая вёска ў Беларусі прыцягнула ўвагу нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас наступлення 1941 года. Чырвоная Армія павінна будзе спыніць наступленне.

Радок 138
Company of Heroes 2 ((8) Rogachov Canned Milk Plant)
Вайна прыйшла ў горад Рагачоў. Адным з двух стратэгічных прадпрыемстваў горада быў малочнакансервавы завод. Ён цікавіў немцаў і саветаў, бо вырабляў кансервы, неабходныя для харчавання салдат. У ходзе баёў прадпрыемства было поўнасцю разбурана, а пасля вайны адноўлена з нуля.

Радок 139
Company of Heroes 2 ((8) Way to Ponizow)
Падчас свайго вокамгненнага прасоўвання праз Беларусь войскі вермахта часта падлавлiвалі савецкія часці. Аднак, нямецкія камандзіры таксама бывалi заспетымі знянацку, калі другарадная дарога была выдатна абароненай.
Каментарый: пра Панізоў у Магілёўскай вобласці.

Радок 140
Company of Heroes 2 (Suliava)
Мапа 2v2. Карта адсылае да Балтыкi ці поўначы Беларусі. У рэальнасці горад не існаваў.


Файл «Лягульнёвае»

Чарговае «дабля!»

Кампанія Funko, выкарыстоўваючы «нейкае ПА для абароны брэнда на базе ШІ», стварыла фіктыўны запыт аб фішынгу itchio, і... усё. Рэгістратар праігнараваў адказ уладальнікаў itchio і
проста адключыў дамен.

Itchio выдалілі спрэчную старонку, як толькі атрымалі апавяшчэнне, але аўтаматызаваная сістэма рэгістратара, хутчэй за ўсё, адключыла дамен, бо ніхто не прачытаў іх пацверджанне аб выдаленні.
© Gamedev Suffering

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 43
Iron Age
Першапачаткова Massive Assault з'явілася ў выглядзе настольнай гульні ў 1995 годзе, а пазней і аматарскай камп'ютарнай гульнi Iron Age, у якой каманда аднадумцаў правiла баланс, шліфавала правілы і т. п.
Каментарый: ёсць крыніцы, якія называюць гульню самай першай у беларусаў. Там-сям згадваюць, а ніякія выявы і спасылкі не прымацоўваюць. У працэсе пошуку.

Радок 150
Сумеречный Экспресс
Невялікая навэла пра падарожжа на цягніку. Станьце тым, хто (не) дапаможа тром дзяўчынам даехаць да канчатковай станцыі каля мора.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Усё-мусё»

Радок 17
Байт (камп’ютар)
ПЭВМ «Байт» (мадыфікацыі «Байт» і «Байт-01») — 8-разрадны хатні камп'ютар, часткова сумяшчальны з ZX Spectrum.
Выпускаўся з 1989 па 1990 год Брэсцкім электрамеханічным заводам (БЭМЗ), які ўваходзіць у Брэсцкае вытворчае аб'яднанне сродкаў вылічальнай тэхнікі (БВА СВТ).

Радок 18
Камп’ютар «Квант» («Інтэр»)
«Квант» выпускаўся на заводзе прыбораў аўтаматычнага кантролю (ААT «Завод ПАК») у г. Орша. Камп'ютар «Інтэр» — НВА «Iнбел» у г. Віцебск. З'яўляюцца версіяй ZX Spectrum з 48 КБ АЗП. Візуальна і тэхнічна падобныя.

Радок 20
Мінск (камп’ютар)
«Мiнск» — сямейства савецкіх камп'ютараў, прызначаных для выкарыстання ў вышэйшай адукацыі і навуцы.
Распрацоўваліся і выпускаліся, як вынікае з назвы, у г. Мінску, з 1959 да 1975 года на Мінскім заводзе ЭВМ ім. Арджанікідзэ. Таксама быў наладжаны выпуск у Гомелі і Брэсце.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Мае быць»


Радок 94
Minecraft (Pet Owner)
Паказвае гаспадара гадаванца.

Радок 95
Minecraft (Fabrishot)
Порт Mineshot для Fabric, які падтрымлівае HR-здымкi.

Радок 96
Minecraft (World Host)
Размяшчайце аднакарыстальніцкія гульнi без неабходнасці запускаць сервер або наладжваць пераадрасаванне партоў!

Ліст «Перакладалi, а не дадалi»

Радок 11
Minecraft (Auth Me)
Дадае аўтэнтыфікацыю акаўнта з мэтай пераадолення памылкі праверкі сеансу пры падключэнні да сервера.
ymcei: некаторыя (не без хібнасцей) ужо ў рэлізе, некаторыя — чакаюць свайго часу ў пулрэквестах.
Каментарый: iнфармацыю перадалі спісам лакалiзацый некалькі месяцаў таму. Перакладу няма.

Радок 12
Minecraft (ResolutionControl+)
Адгалінаванне RC з дадатковым функцыяналам. Дазваляе змяняць рэндэрынг Minecraft асобна ад HUD.
Каментарый: аналагічна няма.

Радок 13
Minecraft (VanillaTweaks Downloader)
Выбірайце і спампоўвайце пакеты рэсурсаў Vanilla Tweaks непасрэдна з кліента Minecraft!
Каментарый: таксама няма.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 215
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Osare Food SSE port (Belarusian Translation))
Пераклад мода Osare Food SSE port на беларускую.
Неафіцыйны порт Osare Food для SSE. Пастаўляецца з дадатковым патчам, які рэалізуе анімацыі з Eating Animations and Sounds. Таксама пастаўляецца з альтэрнатыўнымі плагінамi, якія адаптавалi для рэжыму выжывання.

Радок 216
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Tamago Sushi (Belarusian Translation))
Пераклад мода Tamago Sushi на беларускую мову.
Дадае ў гульню сушы з яйкам. Можна гатаваць.

Ліст «Усё-мусё»


Радок 396
Ravenfield ([EA25/EA26]Chernobyl-North: Polesie[Stalker])
Беларускі бок зоны адчужэння заставаўся спакойным да 2016 года, пакуль шматлікія выкіды не адкрылі паўночныя раёны для даследавання.

Радок 457
Teardown (CTZM-213 Trolleybus Pack/СТЗМ-213 Пак Троллейбусов)
Гэты тралейбус зроблены па матывах беларускага тралейбуса БКМ-213 (які хадзіў па маршрутах толькі ў Мінску, Гомелі і Кішынёве).


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 161
S.T.A.L.K.E.R. 2: Heart of Chornobyl
← лiст «На правэркэн (туды-сюды)»
Гэта поўны нейрасеткавы пераклад усіх тэкстаў гульні, дапрацаваны рукамі. Гульня перакладзеная на 100%, яе можна цалкам прайсці.
Хібы ўсё адно засталіся, у гульні дзясяткі тысяч радкоў. Я працягну дапрацоўваць пераклад, але буду рады вашай дапамоге
Хібы і іншыя пытанні можна дасылаць на trasiankus@gmail.com

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 20
Cold Start
Ваша машына ламаецца пасярод лесу. На жаль, на вуліцы холадна, а значыць, трэба не толькі грэцца, але і абараняцца ад варожых істот. Каб завесці машыну, трэба знайсці 3 дэталі!

Радок 42
I’m Going Fricking Insane
У кожным пакоі спрабуйце спланаваць забойства ўсіх людзей! Як толькі вы заб'яце аднаго, то запусціцца таймер.

Радок 74
Project Startup
Кулінарная гульня, у якой вы бераце на сябе ролю мыш-кухара, якому трэба гатаваць розныя стравы і вырошчваць інгрэдыенты на заднім двары. Выкарыстоўвайце кулінарную кнігу, каб вывучаць рэцэпты.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Мае быць»

Радок 132
Tamagoneko
← лiст «На правэркэн (туды-сюды)»
Каментарый: мова такi ёсць.
Просьба ад лакалiзатара, калі захочаце сябраваць. Zero2028: толькі пасля дадання няхай людзі адразу пішуць, бо ў апошні час шмат ботаў-скамераў дадаецца.


Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 112
VR Microchip Tour
Наведайце VR-тур і даведайцеся, як працуе мікрачып. Зроблена для тэхналагічнага музея Ойфа. Неабходна гарнітура Meta Quest 2 VR.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 340
Moon Colonization Project
← лiст «Гуляйце беларускае»
Каментарый: Developer: Belarus Games. Лагатып у колерах флага. Быў смайлік :belarusguy: — паўтарае колеры флага.
Гульня фігуравала ў спісах праектаў ад беларусаў. Хутчэй за ўсё памылковае меркаванне з-за назвы распрацоўшчыка. Кантакты вядуць у Расію. Беларусы прамога дачынення не мелі.


Радок 375
Only One Hope
← лiст «Гуляйце беларускае»
Каментарый: Belarus Games. Сілуэт Лукашэнкі ў лагатыпе.
Аналагiчна. У гісторыі праекта распрацоўшчык дадаваўся-выдаляўся-замяняўся.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 213
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Moon Amulet (Belarusian Translation))
Пераклад мода Moon Amulet на беларускую.
Новая мадэль і тэкстуры для «Амулета Месяца». Варыянты 1K, 2K і 4K.

Ліст «Гуляйце беларускае»

Радок 62
Oh, goddamn, I want to destroy those speakers!
Я рабіў простую гульню, каб даведацца, як працуе Godot, і ў той жа час мае суседзі ўключалі музыку праз дынамікі так гучна, што яе чуў увесь дом. Так што ўзяў такое натхненне для свайго першага тэставага праекту ў Godot :)

Радок 149
трудовик
Каментарый: рабіў школьнік. Якасць вельмі... стартавая.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 510
Workers & Resources: Soviet Republic (Minsk, Belarus)
Вітаю, таварышы! Нарэшце я змог скончыць гэтую, цудоўную сталіцу Беларусі, Мінск. Мінск — гэта яркі горад з багатай гісторыяй і прыгожай савецкай і сучаснай архітэктурай. У ім таксама шмат трактарных і аўтамабільных заводаў, шумных электрастанцый і саўгасаў на ўскраінах.


Файл «Лягульнёвае»

Да перакладаў Tabletop Simulator дакінуў шмат інфармацыі і спасылак. Канал «Згуляем?» спецыялізуецца на настольных і віртуальна-настольных гульнях. Дапамаглі з імёнамі лакалізатараў. Узяў іх навіны аб кожным з перакладаў. Закiнуў спасылкі на файлы для друку, калі захочаце перанесці гульні ў рэальнасць і перамагчы ўсіх сваіх сяброў! :)

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 29
FIFA 09
Аляксандар Шумскi:
Аўтар - Олег Сидорок (
https://vk.com/oleg_sidorok )
Пераклад рабіўся з расейскай лакалізацыі. Да сённяшніх дзён не захаваўся - здох hdd з вынікамі працы(?)


Радок 212
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Tomei Meadowlark - Bosmer Follower (Belarusian Translation))
Пераклад мода Tomei Meadowlark - Bosmer Follower на беларускую мову.
Высокаполіганальны спадарожнік тыпу забойца/стралок з лукам для вашых падарожжаў.


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 159
Starfield (Cyrillization for Vanilla Font Collection)
Дадае базавую кірыліцу ў калекцыю ванільных шрыфтоў гульні.
Падтрымлiвае беларускую.

Радок 185
The Elder Scrolls V: Skyrim Anniversary Edition (Sanguis Font (Cyrillization))
Шрыфт, створаны на аснове назвы The Elder Scrolls: Oblivion, з чарнільнай эстэтыкай і настальгіяй па эпосе 2006 года. Цяпер з кірыліцай. Падтрымлiвае беларускую.

Радок 213
UORDL / ŬORDL
Aŭtar aryhinaĺnaj huĺni: Džoš Uordl. Zhuliać na anhieĺskaj movie možna pa spasylcy. Perakladziena bielaruskaj lacinkaj z dapamohaj Bielaruskaha N-korpusa і kiryličnaj viersii UORDL pa-bielarusku.

Радок 215
Warcraft III: Reign of Chaos
Аляксандар Шумскi: Аўтары невядомы
- RIP. Некалі шмат год бачыў на ўласныя вочы на нейкім форуме гэтага перакладу. Пераклад рабіўся з расейскай лакалізацыі. На час, калі ён трапіў пад маё вока, праект ужо быў мёртвы, вынікі перакладу таксама ўжо былі недаступныя (=архівы выдалены з файлаабменнікаў).


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»

Радок 45
Hotline Miami 2: Wrong Number (УРАЎНЯЛЬНІК)
АФІЦЫЙНЫ БЕЛАРУСКІ ПЕРАКЛАД УРАЎНЯЛЬНІКА. ПЕРАКЛЮЧЫЦЕСЯ НА ПОЛЬСКУЮ, КАБ БЕЛАРУСКАЯ БЫЛА ПАКАЗАНА.
25 ліпня 1996 года, Нью-Йорк
Вы - Энтоні Манці, Найбагацейшы чалавек Нью-Йорка. Ці, прынамсі, быў ім. Адно паспяховае рабаванне забрала ўсё, што вы зарабілі. На шчасце, злачынцы не пастараліся схаваць свае сляды. Пасля таго, як вам паведамілі пра курорт, які выкарыстоўваецца для захоўвання вашых грошаў, вы гатовыя прыступіць да працы і вярнуць свае грошы.

Ліст «Усё-мусё»

Радок 150
DayZ (AllCountryFlags)
Гэты мод змяшчае 207 флагаў (Belarus_Flag).

Радок 383
People Playground (Belarus Army)
Узброеныя Сілы Беларусі.

Радок 421
Spintires® (Trailers for Maz 7310 E-Type)
Дазваляе выкарыстоўваць трэйлеры з Maz E-Type.

Радок 486
Transport Fever 2 (Eastern Europe | Восточная Европа)
Мегаламанічная карта Усходняй Еўропы з рэальнымі гарадамі (60; Беларусь - 3), прамысловасцю (300) і рэкамі (Днепр і Волга; суднаходныя).


Файл «Лягульнёвае»

Ліст «Беларусiзатар»


Радок 171
Tabletop Simulator (Vandrouki Azija)
Памятаеце гульню Vanrouki Эўропа? Во тое самае, толькі з новымі цікавымі мэханікамі, новаю мапаю (ці ўсе краіны вы ведаеце?), і чаго ўжо, пашпартам, які так хацелася б патрымаць.

Радок 172
Tabletop Simulator (Vandrouki Амэрыка)
Яшчэ адзін варыянт гульні Vandrouki, гэтым разам па Амэрыках. Наведай новыя краіны, павандруй на яхце, ды можа наважся завітаць у Антарктыду!

Ліст «Усё-мусё»

Дванаццаць мадыфікацый на тым і гэтым лісце. Не ва ўсіх з іх ёсць беларуская атрыбутыка. Не падзяляў, каб не заблытваць.

Радок 443
Tabletop Simulator (Vandrouki Azija)

Радок 444
Tabletop Simulator (Vandrouki Амэрыка)

Показано 20 последних публикаций.