Святы Вечар
Каляда, Каляда, на зямлі – Святы Вечар,
Нарадзіўся у яслях Збавіцель і Бог.
І пасталі бярозаў танклявыя свечкі
Паабапал заснежаных, белых дарог.
Сёння сэрцам з усімі куццю раздзяляем,
Хто за стол наш не змог на вячэру прыйсці,
Ўсіх далёкіх і родных сваіх спамінаем
І дабра ўсім і шчасця жадаем ў жыцці.
Можа, хто занямог, можа, хто пахіснуўся,
Загубіўшы сумленне ў нялёгкім жыцці,
Прытаміўся ў шуканні свае Беларусі –
Памажэце й такім на вячэру прыйсці.
За святочным сталом – няхай кожнаму месца
Каля вернага сэрца сясцёр і братоў.
Няхай будзе у вас, бы ў харошай сямейцы,
Ўсім пароўні ў жыцці і куцця, і любоў.
Няхай вера ў любоў, свая мова ў застоллі,
А у думках – зямля, дзе спачылі дзяды,
Няхай ўсюды ласкава спрыяе вам доля,
А любоў, чалавечнасць мацуе рады!
Ларыса Геніюш
❤️ У гэты святочны вечар хай спраўдзяцца словы, напісаныя Ларысай Геніюш. Шчаслівых Калядаў, сябры!