📰 The Witcher 4: усё, што вядома на бягучы момант
CD Projekt RED анансавала сваю новую адзіночную RPG з адкрытым сьветам у сусьвеце Анджэя Сапкоўскага, выклікаўшы хвалю абмеркаваньняў у ґеймерскай супольнасьці.
Сабралі ў дадзеным артыкуле ўсё, што вядома на дадзены момант:
🛑Кіруе распрацоўкай Себастыян Калемба, які раней займаўся анімацыяй у «Ведзьмару 3» і Cyberpunk 2077;
🛑Новы гульнявы сьвет будзе па ранейшаму адкрытым, але будзе адрозьнівацца ад мінулай гульні значна больш змрочным антуражам;
🛑Цэнтральнай фігурай стане Цыры, якая праходзіць шлях ведзьмара, пакуль вакол разбураецца звыклая рэальнасьць;
🛑У гульні будзе значна больш рашэньняў, якія акажуць каласальны ўплыў як на лякальныя месцы, так і на гульнявы сьвет у цэлым;
🛑Дзеяньне разгорнецца празь некалькі гадоў пасьля падзеяў трэцяй часткі;
🛑Геральт будзе пэрыядычна зьяўляцца ў гульнявых падзеях;
🛑Цыры атрымае новыя загаворы й баявыя мэханікі;
🛑Мэдальён які раней мільгаў у анонсах Project Polaris — гэта мэдальён школы рысі.
Дата рэлізу не называецца.