📰 Гульцы засталіся вельмі незадаволены новай PS5 Pro
Нядаўна адбылася прэзентацыя новай PlayStation 5 Pro, якая відавочна не вырабіла належнага ўражаньня на гульнявую супольнасьць. Ґеймеры абвінавачваюць Sony у прагнасьці.
Гульцы раскрытыкавалі кансоль за кошт у 700 даляраў і сумнеўную камплектацыю — дыскавод і вэртыкальная падстаўка прадаюцца асобна.
Гэтак жа карыстачы засталіся незадаволеныя ґеймплэйнай дэманстрацыяй, бо на ёй паказвалі тэхнічныя магчымасьці новай прылады, на прыкладзе гульняў якія выходзілі яшчэ на PS4 (4-5 гадоў назад). Асобай розьніцы ў графіцы паміж звычайнай PlayStation 5 і яе «PRO-вэрсіі» гульцы таксама не заўважылі.
Афіцыйны трэйлер кансолі PS5 Pro на YouTube-канале PlayStation сабраў 150 тысяч непадабаек супраць 50 тысяч падабаек.
Аднак, не гледзячы на нэґатыў, аналітыкі ўпэўненыя, што вялікі кошт не ўдарыць па продажах прылады.
Нагадаем, кансоль паступіць на паліцы крам 7 лістапада, а загады на яе адкрыюцца 26 верасьня.