🇪🇸 У ЛаЛізе завяршыўся дзевяты тур, цікавыя матчы з героямі і гістарычнымі постацямі.
• Жырона і Атлетык Більбао правялі унікальны матч, у якім былі прызначаныя тры пенальці ў вароты Жыроны, але іх брамнік Гасаніга адбіў усе тры, ад трох розных футбалістаў. Атлетык гуляў у меншасці ўсю другую палову і выглядаў не горш за Жырону, але прайграў, не забіўшы тры пенальці, калі Стуані прынёс перамогу Жыроне на 90+9' хвіліне.
• Хет-трык Левандоўскага ў першай палове не пакінуў сумневаў, хто ж пераможа ў матчы паміж Алавесам і Барселонай. Другая палова прайшла ў спакойным тэмпе, у рэдкіх спробах Алавеса адгуляць хаця б штосьці. Барселона лідар, яны шмат забіваюць і ў ЛаЛізе выглядаюць лепей за астатнія клубы на дадзеным этапе сезону.
• Севілья перамагла ў прынцыповага суперніка Бетысу, лёс матчу вырашыў пенальці на 50' хвіліне, які рэалезаваў Лукебакіа. Матч прайшоў у барацьбе, з адпаведным для дэрбі настроем. Сапраўдных момантаў было не так шмат, ну і магчыма, Севілья крыху больш нагуляла на перамогу. Знакавая падзея адбылася для Хесуса Наваса, бо для яго гэта было апошняе "Эль Гранда дэрбі". Вынік дазволіў Севільі нагнаць Бетыс у табліцы.
• Атлетыка Мадрыд, які выглядаў знясілены цягам матчу супраць Рэал Сас'едат, выйшаў наперад ужо на 1' хвіліне, калі Грызман аддаў прыгожы пас пяткай, а Альварэс паклаў мяч у сетку. Далей, футбалісты Сіміонэ гулялі па ліку. Сас'едат быў досыць актыўны, меў добрыя моманты, але Облак і марнатраўства не дазвалялі ім зраўняць лік. План "матрацнікаў" спрацаваў бы, каб не цуда-гол Сучыча на 83' хвіліне, пасля такіх удараў мала хто ўратуе ад голу. Баявая нічыя, хаця матч мог завяршыцца з любым вынікам.
#ЛаЛіга