Futbol Paŭsiuĺ ⚽️


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


Футбол паўсюль - гэта погляд на топавы футбол і каляфутбольны вэрхал з Беларусі.
YouTube: https://youtube.com/@FutbolPausiull?si=yz8OOawUEAlqRq5r
Падзякаваць за працу можна тут:
https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul
Сувязь: @FootballPausiul_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


🏆 У Лізе Канферэнцыяў быў вечар з вялікай колькасцю галоў.

• Серкл Бруге ледзь не зладзіў вяртанне ў матчы супраць Ягелоніі, але пры 0:2, каманда з Беластоку сабралася і згуляла надзейна ў абароне і прайшла па суме 2:3.

• Юргордэн разграміў ПАФАС і прайшоў далей, у матчы быў забіты адзін з лепшых галоў раўнда.

• Лугана і Цэле падарылі самы сапраўдны экшн, з дзіўнымі момантамі і галамі. Усё звялося да серыі пенальці, дзе госці былі лепей.

• Рапід марнаваў багата сваіх момантаў і ім давялося вырашаць справу ў дадатковых таймах. Але Рапід забраў сваё, бо заслугоўваў перамогу сваёй гульнёй.

• Чэлсі мінімальна перамог Капенгаген і спакойна прайшоў далей.

• Фіярэнтына зладзіла вяртанне на сваім полі, але агульны лік 5:4 паказвае, які быў напружаны двубой у каманды з СерыіА.

• Легія пачала вяртанне ў другім тайме першай гульні і завяршыла яго на сваім полі, калі яны перагулялі Мёльдэ 2:0 і па суме прайшлі 4:3.

• Бетыс нечакана ўпэўнена перагуляў Віторыю. 0:4 на карысць Бетыса з дублем Бакамбю, а яшчэ Антані і Іска забілі па голу.

#ЛК


🏆 Усе ўдзельнікі чвэрцьфіналаў вядомыя, а гульні ў адказ атрымаліся насычаныя падзеямі:

• Рома прыехала на стадыён, дзе пройдзе фінал турніра і ўжо на 11' хвіліне засталася ў меньшасці - быў выдалены Хумельс. Атлетык Більбао шмат атакаваў і яны зраўнялі лік па суме двух матчаў на 45+3' хвіліне і зрабіў гэта Ніка Ўільямс, які абудзіўся з прыходам вясны. У другой палове Берчычэ пасля кутняга, а Ўільямс прыгожым індывідуальным голам аформіў дубль. Рома забіла ў канцоўцы з пенальці, але яшчэ на адзін гол бы ў меншасьці ў іх не было ні часу ні сілаў.

• Франкфурт на сваім полі знішчыў Аякс і спакойна прайшоў далей. У матчы ззяў Марыё Гёцэ, ён нават забіў з сярэдзіны поля.

• Вікторыя Пльзень прадэманстравала выдатны футбол, яны зраўнялі лік па суме двух матчаў, але чарговы гол Раманьёлі ў апошніх матчах даў Лацыа патрэбны вынік і праход далей.

• Алімпіякос дзякуючы дублю Ярамчука ў другой палове, пасля таго, як той выйшаў з лавы запасных, быў блізкі да вяртання, але Бодзё/Глімт адстаяў здабыты вынік у першым матчы.

• Ліён на сваім полі разграміў ФКСБ і ўпэўнена прайшоў далей. Мікаўтадзэ і Нуама зрабілі па дублю.

• Рэал Сас'едат выйшаў наперад у матчы супраць МЮ на 10' хвіліне. Але гэтым вечарам Бруна Фернандэш зрабіў хет-трык, а Далот паставіў кропку ў канцы. МЮ перамагае і досыць упэўнена праходзіць далей.

• Фенербахчэ здолеў выправіць правал у першым матчы і перамог з патрэбным лікам 0:2, але ў серыі пенальці Рэйнджэрс былі лепей.

• Тотэнхэм на сваім полі перагуляў АЗ і яны ў барацьбе за трафей. АЗ Алкмар у гэтым сезоне шмат разоў здзіўляў, але Тотэнхэм мусіў праходзіць і яны зрабілі гэта на сваім полі.

#ЛЭ


✔️ АФІЦЫЙНА: Джошуа Кіміх падпісаў чарговую ўгоду з Баварыяй да 2029 года.


🥳 У свой дзень нараджэння (11 сакавіка) Эндру Роберцан 3 разы гуляў за Ліверпуль і прайграў усе 3 матчы:

⚽️ 2:3 супраць Атлетыка Мадрыд у 2020 годзе
⚽️ 0:1 супраць Борнмута ў 2023 годзе
🗼 0:1 супраць ПСЖ у 2025 годзе


🏆 Ну і куды ж без Лігі Канферэнцыяў.


🏆 Расклад матчаў Лігі Эўропы на сёння.


😅 Сацыяльныя сеткі Сан-Марына не першы раз прыцягваюць маю ўвагу.


⚽️ Астан Віла - дзевяты ангельскі клуб, які дасягнуў стадыі чвэрцьфіналу ў ЛЧ.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🏆 Менавіта вось з-за гэтага Вінісіус і не атрымаў "Залаты мяч".

🏟 Паводзіны за межамі поля, таксама ацэньваюцца ў намінацыі.

137 0 1 13 20

Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🗣 Дыега Сіміонэ:

🗣️ "Калі хтосьці з прысутных бачыў, што Альварэс крануўся да мяча двойчы - падыміце руку. І? Ніхто?"

🤔 А вы бачылі?


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🔍👱‍♂️🔎


🏆 Цяпер мы ведаем поўны склад чвэрцьфіналістаў:

• Дортмунд здолеў аформіць вяртанне ў другой палове, пасля таго, як яны ўжо на 5' хвіліне прайгравалі, а абарона Ліля на чале з Шэвалье вытрымала моцны ціск Дортмунда ў першыя сорак пяць хвілін. Але ў другой палове Джан з пенальці і Баер шыкоўным стрэлам са штрафной далі перавагу Дортмунду і яны яе ўтрымалі да праходу далей.

• Астан Віла правяла амаль увесь матч у большасці, бо ў Бруге на 16' хвіліне быў выдалены Сабэ. Пасля перапынку на поле выходзіць Асэнсіа і робіць дубль, да яго галоў далучаецца Роджэрс і Астан Віла з камфортам праходзіць у наступны раўнд.

• Арсенал і ПСВ правялі прыгожы "матч без ланцугоў", каманды ўсё вырашылі ў першай гульні, то ў Лондане быў проста файны футбол, з прыгожымі галамі, а ПСВ паказаў, што яны не проста так гулялі ў 1/8, нават, не гледзячы на разгром у першым матчы.

• Атлетыка Мадрыд забіў гол на 22 секундзе і гульня пасля гэтага дайшла да серыі пенальці, хаця ў Вінісіуса быў шанец забіць з пенальці на 70' хвіліне, але ён прабіў міма. Потым была спрэчная серыя пенальці, з умяшаннем ВАР і адменай голу Альварэса, а Рэал чарговы раз перамог Атлетыка ў ЛЧ.

#ЛЧ


🗣 Рафінья:

🗣️ "Мы можам выйграць усе тытулы ў гэтым сезоне. Мы можам выйграць усё".


🏆 Яшчэ чатыры матчы і мы даведаемся ўсе пары чвэрцьфіналістаў.

⚽️🆚⚽️ Ліль і Дортмунд пачнуць а 20:45

⏰ Астатнія матчы а 23:00


🏆 Першая чацвёрка чвэрцьфіналістаў вядомая:

• Барселона спакойна перагуляла Бенфіку, а Ямін Ямаль выдаў два шыкоўныя эпізоды, што прывялі да асісту і голу.

• ПСЖ па пенальці прайшоў Ліверпуль. Спачатку Дэмбеле скарыстаўся памылкай у абароне гаспадароў і зраўняў лік па суме двух матчаў. Каманды правялі роўны матч, але па суме двух матчаў, менавіта ПСЖ варты быў прайсці.

• Баварыя дабіла Леверкузэн, калі ў другой палове Кейн забіў, а потым дапамог забіць Дэвісу. 0:5 па суме двух матчаў, мяркую, мала хто чакаў на падобнае.

• Інтэр завяршыў пачатае тыдзень таму, але варта аддаць належнае Фейнорду, яны правялі добры матч.

#ЛЧ


🏆 Ужо сёння даведаемся першых удзельнікаў чвэрцьфіналаў.

⚽️🆚⚽️ Барселона і Бенфіка пачнуць свой двубой а 20:45.

⏰ Астатнія матчы пачнуцца а 23:00.


👋 Вітаю, на сувязі Адмін ⚽️

🆕 Чарговы выпуск нашага падкасту, мы вярнуліся пасля доўгай паўзы:

📌 Пагутарылі аб першых матчах ЛЧ.
📌 Закранулі апошнія падзеі ў лігах.
📌 Крыху закранулі Лігу Эўропы.

▶️ Падкаст на Ютубе: https://youtu.be/8lv-NlOLvSA

🎙 Падкаст на іншых пляцоўках:
https://pc.st/e/1_pjDU6nJoo

☕️ Калі ёсць жаданьне, можна пачаставаць нас кубачкам кавы https://www.buymeacoffee.com/futbolpausiul


⚽️ У СерыіА ў апошнім матчы тура Лацыа прымаў Удзінэзэ.

• Матч выйшаў роўны, каманда шмат атакавалі і на доўга не адпускалі адно адну. Тавэн забіў на 22' хвіліне, а Раманьёлі зраўняў лік на 32'. Далей матч працягваўся ў напружанай барацьбе і завяршыўся ўнічыю.

#СерыяА


🏆 У ЛаЛізе завяршыўся 27-ы тур:

• Напружаны матч паміж Эспаньёлам і Жыронай завяршыўся ўнічыю. Госці забілі ратавальны гол на 88' хвіліне і зрабіў гэта Стуані. Жырона дзейнічала першым нумарам, пасля таго, як прапусціла гол. Нічыя пакідае разрыў паміж камандамі ў 5 пунктаў.

#ЛаЛіга


⚽️ 28-ы тур АПЛ завяршыўся ў Лондане:

• ВэстХэм і Ньюкасл правялі роўны матч, каманды не стварылі багата момантаў і часцей атакі завяршаліся ўдарамі міма. Але на 63' хвіліне ўдар Гімараеша дасягнуў мэты і "сарокі" заваявалі важлівую перамогу ў плане барацьбы за ЛЧ. ВэстХэм на шаснаццатым месцы, але ў іх 33 пункты, а ў васемнаццатага Іпсвіча ўсяго 17.

#АПЛ

Показано 20 последних публикаций.