Дарагія сябры!
Звяртаецца да вас выкладчык Бостанскага каледжа (ЗША) Курт Вулхайзер (Curt Woolhiser). Я беларусіст-сацыялінгвіст, зараз працягваю праект, які я пачаў у 2019 годзе - даследаванне "моўных аўтабіяграфій" і моўнага ўзусу беларускамоўных беларусаў, у прыватнасці тых, хто выхоўваліся ў рускамоўных сем'ях, але перайшлі на беларускую мову як галоўны сродак зносін. Цяпер вывучаю моўную сітуацыю сярод новай беларускай дыяспары ў Польшчы і Літве, то бок сярод тых, хто быў вымушаны эміграваць пасля жнівеньскіх падзеяў ў Беларусі ў 2020 г.
Запрашаю прадстаўнікоў новай дыяспары (пасля 2020 г.) у Кракаве, якія нядаўна перайшлі на беларускую мову (за апошнія 10 гадоў) узростам ад 21 да 45 гадоў прыняць удзел у фокус-групавым інтэрв'ю, на яком будуць абмеркавацца розныя пытанні, якія тычацца вашага пераходу на беларускую мову, пра стаўленне да розных варыянтаў беларускай літаратурнай мовы (афіцыйны ў Беларусі правапіс і т. зв. класічны (клясічны) правапіс), пра жыццё беларускай эмігранцкай супольнасці ў Кракаве і ролю беларускай мовы ў ёй. У фокус-групе будзе удзельнічаць ад 6 да 8 чалавек, прадстаўнікі розных прафесій і ўзроставых груп. Галоўнае, што вас аб'ядноўвае, гэта тое, што вы нядаўна пачалі актыўна карыстацца беларускай мовай і эмігравалі пасля жнівеньскіх падзеяў 2020 г. Групавае інтэрв'ю будзе запісвацца, але будуць прыняты меры для забеспячэння прыватнасці вашых адказаў. Інтэрв'ю будзе доўжыцца каля 2 гадзін.
Я ўжо праводзіў фокус-групавыя інтэрв'ю з беларускамоўнымі прадстаўнікамі новай беларускай дыяспары у Варшаве, Уроцлаве, Познані, і Гданьску, зараз рыхтуюся да правядзення фокус-групавага інтэрв'ю ў Кракаве 20-га ліпеня ў другой палове дня, каля 15.00. Калі вы жадаеце прыняць удзел у фокус-групе, калі ласка, напішыце мне па адрасе: woolhise@bc.edu, пазначце ваш узрост, вашу прафесію, у якім годзе вы эмігравалі, дзе вы жылі ў Беларусі да эміграцыі. Я вам падцверджу па емейле ваш удзел у фокус-групе, і дашлю адрас, дзе будзе праводзіцца інтэрв'ю.
Удзельнікаў групавых інтэрв'ю таксама запрашаю прыняць удзел у анлайн-апытанні ў верасні гэтага года. Матэрыялы інтэрв'ю разам з дадзенымі з апытання будуць выкарыстаны для навуковых прац і артыкулаў у галіне сацыялінгвістыкі.
З нецярпеннем чакаю на ваш адказ!