Беларусы ў Кракаве - Беларусы в Кракове


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Путешествия


Дапамога/інструкцыі па эміграцыі:
https://t.me/BelarusKrakow/1815
https://t.me/BelarusKrakow/1063
Дадатковыя інструкцыі і саветы:
https://t.me/KrisHelp
https://t.me/BelarusKrakow/842
Кантакт: @CarloSerhio

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


🤿 Дайвінг у Кракаве 🤿

Закшувек — гэта адно з найпрыгажэйшых месцаў для дайвінгу ў Польшчы, а з навакольных скалаў адкрываецца цудоўная панарама Кракава.

Акрамя таго, што гэта папулярнае месца для адпачынку, яно з’яўляецца ўлюбёным месцам для дайвераў: на глыбіні 7–21 метра можна ўбачыць, напрыклад, Fiat 125, аўтобус, фургон, лодкі і былую пераапранальню рабочых.

Вы можаце пацешыць сябе прыемным актыўным адпачынкам, не выязджаючы з горада, альбо падараваць такую магчымасьць сваім блізкім.

Акрамя дайвінгу, Закшувек вельмі папулярны сярод аматараў загартоўваньня 🥶


🌨 Першы зімовы дзянёк з пяшчотнымі коцікамі! 🌨
🎨 Ужо 1 сьнежня запрашаем Вас на выключны майстар-кляс арт-тэрапіі, дзе :
✨ Будзем маляваць акрылам партрэты коцікаў, якія салодка сьпяць.
✨ Пазнаем сябе знутры ў кампаніі мастачкі й псыхоляга.
✨ Крэатыўна, цёпла і ... коцікава прабавім гэты час! 🐾

🎉 Black Friday Special!
Тым разам запісацца на майстар-кляс каштуе толькі 100 зл (замест 150 зл)!
Кожны ўдзельнік:
✔️ Створыць арыгінальны, непаўторны вобраз
✔️ Даведаецца што новага пра сябе
✔️ Пабавіць час у натхненьні

📅 1 сьнежня, 18:00
📍 ul. Łobzowska 15/15 (апошні паверх)
Рэгiстрацыя па спасылцы:
https://forms.gle/aDtR5wWBUJcHRoXr9


Сябры, запрашаем вас далучыцца да вечара настольных гульняў!

Калі вы любіце праводзіць час за займальнымі гульнямі, хочаце даведацца нешта новае ці проста расслабіцца ў кампаніі сяброў, то гэты вечар для вас!

Мы сабралі калекцыю гульняў на любы густ – ад простых картачных да сур'ёзных стратэгічных, каб кожны знайшоў нешта для сябе.

Калі ласка, дайце ведаць загадзя, ці зможаце вы далучыцца, каб мы змаглі падрыхтаваць дастаткова месца і гульняў для ўсіх.

🗓 16 лістапада, субота
🕣 17:00
📍 Кракаў, вул. Łobzowska 15-15 (апошні паверх)
Удзел: 20 злотых.

Рэгістрацыя на сустрэчу тут:
https://forms.gle/G1RT5MGH39YnDY6a6


✨ Biтаем, сябры!
Запрашаем прыняць удзел у майстар-класе “СОН” ад PSYART — прасторы для натхнення і самапазнання.

🎨 Мы будзем маляваць катоў, якія спяць. Паверце, Ваш кот раскажа пра Вас шмат чаго цікавага! Малявалі вы раней ці не – ня мае значэння, важна быць адкрытым да новага!

👩‍🎨 Вядоўцы: мастачка Алена Ляшэнка і псіхолаг Ганна Даброва.

🗓 17 лістапада, нядзеля
🕣 17:00 - 19:00
📍 Кракаў, вул. Łobzowska 15-15 (апошні паверх)
💵 Кошт разам з матэрыяламі: 150 злотых.

Далучайцеся! 💖 Рэгiстрацыя па спасылцы:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeiSv_ar-sEOj2wHS69GqiV91COxS1yvAJs4F1souEYi6v6SQ/viewform?usp=sharing


🔸Запрашаем на чарговую сустрэчу Беларускага Бізнес-Клуба Кракава. Наш Клуб створаны для падтрымкі людзей, якія мараць адкрыць уласны бізнэс у Польшчы ці ўжо маюць яго. Гэта месца, дзе мы аб’ядноўваем аднадумцаў, абмяркоўваем ідэі, шукаем партнёраў і магчымасці для супрацоўніцтва і развіцця.
🔸Вольны данат 5-10 злотых для забеспячэння арэнды. Рэгістрацыя па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.

📍"Прастора" (ul. Mikołajska 4/6, Kraków),
📅 14 лістапада, 17:45


❗️❗️❗️Уже сегодня❗️❗️❗️
Приходите 23 ноября на новый стендап-концерт «Два стула» от Павла Родевича! В концерт вошли только смешные шутки и проверенный материал!

Павел Родевич – это профессиональный комик с более чем 8-летним стажем, выступавший по всей Европе. В своём новом стендап-концерте он расскажет шутки о жизни эмигранта, бытовухе в Европе и об актуальных событиях, которые касаются каждого. Пропустив всё это через призму комедии и иронии, разумеется.

23 ноября
19:00
Sojka Bar
ul. Kalwaryjska 15, 30-504 Kraków

БИЛЕТЫ:
https://evently.pl/events/6841-stand-up-dva-stula-pavel-rodevic


Сябры!

Няма нiчога лепш на вечар пятнiцы, як пасядзець ва ўтульным месцы з кубкам гарбаты або келiхам вiна i паразмаўляць на цiкавыя тэмы з разумнымi людзьмi. Гутэтнберг Клуб зноў запрашае вас на гутаркi, i ў гэты раз пачнем мы з размовы пра стэрэатыпы, звязаныя з эмоцыямi.

Цi iснуюць тыпова жаночыя або мужчынскiя эмоцыi? Якiя з iх дазволена праяўляць жанчынам, а якiя не дазволена мужчынам? Цi грамадства гатова прыняць жанчыну, якая не пiшчыць, калi бачыць немаўля, або мужчыну, якi плача ў цяжкiя моманты? Як i цi змяняецца астатнiм часам норма, якой мы ўсе iнтуiцыйна намагаемся трымацца?

Пачнем з гэтага, а далей як пойдзе — размова лёгка можа пераключыцца на нешта iншае. Кожны размаўляе на той мове, на якой яму камфортна. Гасцей чакаюць пачастункi i файная атмасфера. Прыходзьце i бярыце сяброў!

Гутэнберг Клуб
Łobzowska 15-15 (апошнi паверх, дамафон 15)
19-00 (але прыйсцi можна раней чы пазней)
Уваход вольны, выхад 20 злотых 😁

Да сустрэчы!


📸 Фотавыстава Андрэя Сергіені «Сінтэз чалавека і прасторы» ў Кракаве

У суботу, 9 лістапада, у кракаўскай Прасторы адкрываецца фотавыстава Андрэя Сергіені «Сінтэз чалавека і прасторы».

Вы ўбачыце працы, якія перадаюць прыгажосць і разнастайнасць свету вакол.

Кожны здымак - гэта асобная гісторыя, у якой пераплятаюцца прыгажосць, далікатнасць і моц чалавечых пачуццяў.

На адкрыцці вас чакае лекцыя «Канцэпцыі творчай мастацкай фатаграфіі».

Спадар Андрэй раскажа пра асаблівасці мастацкай фатаграфіі і пра шлях развіцця маладых аўтараў.


Выстава будзе дзейнічаць у Прасторы адзін месяц, і вы можаце ў любы час набыць арыгінал любой з прац.

Уваход вольны.


📆 Дата: 9 лістапада
Час: з 18.00 да 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў


Кракаў і бруднае паветра

Пад час зимовых замаразкаў, Кракаў пачынае займаць першыя пазіцыі ў сьвеце па забруджваньню паветра.

Раім сачыць за якасьцю паветра і выконваць агульныя рэкамендацыі па ахове здароўя ў гэты час.


Репост из: Białorusini.Krakow
🟠 Афіша беларускіх івентаў у Кракаве на тыдзень (04.11 – 10.11)

Першая лістападаўская падборка мерапрыемстваў у Прасторы (ul. Mikołajska 4/6). Саграваемся ўтульнасцю і цікавосткамі ☺️

🔸 Серада

18:00 – 20:00 | Гурток ад АБФ па фота і відэа. Гэта кінамайстэрня для аматараў фатаграфіі, здымкі, блогінга і апрацоўкі. Удзел вольны, а магчымасць далучыцца працягнулі на яшчэ тыдзень! Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔹 Чацвер

19:00 – 21:00 | Мафія. Горад засынае і мы пачнаем файна бавіць час. Для рэгістрацыі, калі ласка, пішыце наўпрост у бота @beldiaspora_krakow_bot

🔸 Пятніца

18:00 – 20:00 | Кніжны клуб. Разам з «Кніжным выраем» абмяркоўваем «Дзікае паляванне Караля Стаха». Рэгістрацыя і падрабязнасці

20:00 – 22:00 | Бальфолкі. Вучым танцы народаў Еўропы і Бліжняй Азіі і кайфова бавім час. Падрабязнасці і рэгістрацыя

🔹 Субота

11:00 – 13:00 | Майстар-клас па жывапісе для падлеткаў (12+). Разбяромся ў тэхніках малявання і створым карціну для дома. Рэгістрацыя праз чат

13:00 – 15:00 | Працуе бібліятэка «Кніжны вырай». Можна прыйсці здаць кнігі і ўзяць новыя

14:00 – 15:30 | Новы занятак «Мова Нанова». Будуць оксфардзкія дэбаты на тэму «Што лепш: горад ці вёска?», а таксама моўныя цікавосткі. Уваход: вольны данат

18:00 – 19:30 | Адкрыццё фотавыставы. Трошкі пазней распавядзём дэталі :)

🔸 Нядзеля

10:00 – 14:00 | Арт-гурток для дзяцей і падлеткаў. Сустрэчы з LEGO, мульцікамі, маляваннем, гульнямі, практыкай беларускай і польскай моў. Толькі 10 месцаў! Падрабязнасці і рэгістрацыя

20:30 – 22:45 | Працягваем глядзець «Змярканне» ў беларускай агучцы. На гэты раз трэцюю частку. Уваход за данат і без рэгістрацыі!


Важная інфармацыя для пацыентаў, якія праходзяць тэрапію медычнай марыхуанай у Польшчы!

У хуткім часе зьменяцца правілы выпіскі рэцэптаў на мэдычную марыхуану. Польскія ўлады ўзмацняюць патрабаваньні: цяпер такія рэцэпты можна будзе атрымаць толькі пасьля асабістага агляду ў лекара. Гэтыя зьмены накіраваныя на падвышэньне бясьпекі пацыентаў і выключэньне неабгрунтаванага прызначэньня моцнадзейных прэпаратаў.

❗️ Важна: Пакуль што магчымасьць атрымаць рэцэпт анлайн захоўваецца, але ўжо з канца наступнага тыдня гэты варыянт магчыма стане недаступным. Рэкамендуем загадзя зьвязацца з вашай плятформай, каб удакладніць магчымасьць анлайн-выпіскі цяпер.

Крыніцы: 1, 2, 3




Репост из: Беларусы ў Кракаве - Беларусы в Кракове
Заўтра ў Польшчы, як і ўва ўсіх краінах, дзе масава вызнаецца каталіцызм, святкуецца Дзень усіх святых\Дзень нябожчыкаў. Гэта аналаг нашых традыцыйных Дзядоў, якія святкуюцца 2 лістапада.

У гэты дзень, як вы маглі заўважыць дзяржаўны выходны і ўсё зачынена.
Але, сёння (як і ўчора) пасля заходу сонца, у вас ёсць выдатная магчымасць наведаць Кракаўскія могілкі, бо ў гэтыя дні, яны выглядаюць неапісальна прыгожа, бо яны ўсе абстаўлены агнічкамі і ўяўляюць сабою незвычайна прыгожае гледзішча.

Не зусім упэўнены з нагоды графіка працы некаторых могілак у гэты дзень, так што калі вырашыце пашпацыраваць і нацешыцца гэтымі выглядамі, загадзя ўдакладніце інфармацыю па рэжыме працы могілак.

На Ракавійкіх могілках знаходзяцца пахаваньні ў тым ліку і беларускіх дзеячаў, каб атрымаць веды аб іх, карыстайцеся ULegend бот — гід у вашай кішэні. Ён прапануе аўтарскія пешаходныя экскурсіі па гарадах Беларусі, Літвы і Польшчы.

Не прапусціце гэтай магчымасці, бо такое вы можаце ўбачыць толькі некалькі дзён у годзе.

Далучыцца да каналу Беларусы Кракава


📅 2 і 3 лістапада фестываль PRADMOVA запрашае на насычаныя анлайн-сустрэчы з аўтарамі, аўтаркамі, даследчыкамі і выдаўцамі, якія абмяркуюць літаратуру, гендарныя аспекты культуры, сучасныя тэхналогіі і візуальныя формы. Праграма ўключае прэзентацыі, дыскусіі і майстар-класы, якія можна глядзець на старонках фестывалю на YouTube і Facebook

▪️ Міхаіл Волчак прэзентуе зін Pamylka, накіраваны на аб’яднанне навукоўцаў і творцаў у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

▪️ Вольга Гапеева і Гун-Брыт Колер абмяркуюць паэтычны зборнік «Пад асобнымі коўдрамі» і раман «Самота, што жыла ў пакоі насупраць».

▪️Голя з Ополя і Вольга Касцюк правядуць дыскусію “Декаланізуй сваю мову, культуру і сябе”.

▪️ Антось Сівых падзеліцца спосабамі адаптацыі паэзіі да лічбавых і візуальных фарматаў.

▪️ Ала Пігальская прадставіць праект па гістарычных шрыфтах у сучасным дызайне.

▪️ Альміра Усманава прэзентуе нумар часопіса “Топас” “Гендар і матэрыяльная/нематэрыяльная праца”.

🤍

Глядзець праграму


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
‼️Уже сегодня ‼️

1 ноября, Дима Нарышкин выступит с сольным стенд ап концертом в Кракове!

«Если ты не знаком с моим стендапом, то можешь заценить его на моём ютуб-канале»

1 ноября 2024

Stakkato Art Space, Ślusarska 9a, Kraków,

Старт в 19:00

Билеты


Репост из: Białorusini.Krakow
⚫️ 29 кастрычніка — Ноч расстраляных паэтаў у Кракаве

Запрашаем далучыцца да нас на Чорную ноч. Гэта сустрэча, падчас якой мы згадаем пра падзеі 1937 года і зачытаем вершы ахвяраў таго дня.

Мы пачнем Ноч са збору каля Дрэва вольнасці (Google Maps) перад Ягелонскім універсітэтам. Яно расце на глебе, якую прывезлі з месцаў масавых рэпрэсіў, у тым ліку Курапатаў.

🎤 Пасля гэтага мы пачнем паэтычны вечар у Chicago Bar. Кожны і кожная з вас мае магчымасць прачытаць свой верш ці працу адной з ахвяр рэпрэсій. Таксама да нас з Варшавы едуць на выступ Вячаслаў Кміт і Данііл Вашкевіч!

Запрашаем правесці гэты вечар разам

⏰ Пачынаем а 19:45 каля Дрэва вольнасці
👉 Працягваем а 20:00 у Chicago Bar. Уваход вольны

⭐️ Форма для ахвотных выступіць з вершамі на мерапрыемстве


Шаноўныя сябры!

Наша школа распачала ўжо свой другі навучальны год, і разам з вучнямі мы працягваем актыўна вывучаць беларускую мову і літаратуру. Але гэта не толькі пра ўрокі! Мы знаёмім дзяцей з багатай беларускай культурай і традыцыямі, праводзім сустрэчы з пісьменнікамі, ладзім цікавыя экскурсіі, спартовыя спаборніцтвы і творчыя заняткі.

Для таго каб працягваць развіваць школу і даваць нашым дзецям больш магчымасцей для навучання і развіцця, нам патрэбна ваша падтрымка. Вашы ахвяраванні дапамогуць нам арганізоўваць новыя мерапрыемствы і забяспечыць усё неабходнае для вучэбнага працэсу.

Далучайцеся да нашай справы і зрабіце свой уклад у будучыню беларускай адукацыі за мяжой!

Запрашаем таксама на наш Instagram!


Сябры!
Хэлаўін ужо не за гарамі, і мы падрыхтавалі для вас нешта сапраўды містычнае! 👻

Гутэнберг Клуб запрашае на майстар-клас па роспісу пластыкавых чарапоў.

Таленавітая ўкраінская мастачка Алена Ляшэнка падзеліцца з намі гісторыяй гэтай загадкавай традыцыі і дапаможа кожнаму стварыць уласны арт-чэрап з дапамогай акрылавых фарбаў! 🎨💀
Кава, гарбата і цёплая атмасфера — забяспечаны! 😊

Падрыхтавалі для вас ажно дзве даты, каб месца хапіла ўсім жадаючым:
🗓 25 кастрычніка (пятніца) з 18:00 да 20:00
🗓 27 кастрычніка (нядзеля) з 17:00 да 19:00

📍 Дзе? — Łobzowska 15-15 (апошні паверх)
💰 Кошт: 150 злотых (усе матэрыялы ўключаны)

Не ўпусціце магчымасць стварыць нешта незвычайнае! Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!

Колькасць месцаў абмежаваная, таму запрашаем да рэгістрацыі

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSd9ou3bQcswEcMjRZO5kqjfVEXwBJL9IutGj7Sb_0ntToIZqg/viewform


📽 Паказ фільма «Сон кветкі» ў Кракаве

У суботу, 19 кастрычніка, у Кракаве ладзяць паказ кароткаметражнага фільма «Сон кветкі».

Пасля прагляду фільм абмяркуюць з аператарам-пастаноўшчыкам.

Вось пра што кіно: «Руска-японская вайна. Хаваючыся ад пераследу, рускі салдат трапляе ў хаціну да японскай жанчыны. Чым абернецца для іх гэтая лёсавызначальная сустрэча?»


Уваход - вольны данат. Рэгістрацыі не патрэбна.


📆 Дата: 19 кастрычніка
Час: 20.30 (час мясцовы)
📍Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў


🍷 "Мова Нанова" пра вінішка ў Кракаве

У суботу, 19 кастрычніка, у Кракаве - новая сустрэча "Мова Нанова".

З вінішкам і пра вінішка, так-так. 😉

Абяцаюць моўныя цікавосткі, інтэрактывы і вінную дэгустацыю.

Таму, калі ласачка, вазьміце з сабой бутэльку вады і келіх.

Разбяруцца, што такое п’яная малпа і чорны певень, патлумачаць розніцу паміж паўнацелым і інтэнсіўным віном, а таксама асаблівасці тэкстуры і структуры смаку.

У гэтым дапаможа Андрэй Алімаў, які наўпрост з Германіі прыедзе падзяліцца ведамі пра культуру віна і досведам у дэгустацыі і вывучэнні традыцый.


Уваход - donation у 30 злотых. Рэгіструйцеся па спасылцы


📆 Дата: 19 кастрычніка
⏰ Час: 18.00 (час мясцовы)
📍Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў

Показано 20 последних публикаций.