Палітычныя падзеі ў Сакартвэла 2024
Гледзячы на тое, што адбываецца ў Сакартвэла апошні год, на жаль, вымушаны прызнаць, што сітуацыя становіцца горш з кожным днём. Паспрабуем трошкі паразважаць, як усе гэтыя падзеі могуць адлюстравацца на беларусах, якія абралі гэтую краіну для сталага жыцьця.
Што адбываецца?
Пратэсты супраць закону пра «замежных агентаў» (красавік–травень 2024 году)
У красавіку прарасейская кіроўная партыя «Грузінская мара» паўторна ўнесла законапраект, які патрабуе ад арганізацый, што атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, рэгістравацца як «арганізацыі, што прадстаўляюць інтарэсы замежнай дзяржавы». Гэта выклікала масавыя пратэсты, у якіх удзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек. Пратэстоўцы выказвалі занепакоенасьць, што законапраект абмяжуе свабоду слова і аб’яднаньняў, а таксама аддаліць Грузію ад еўрапейскага шляху разьвіцьця. Нягледзячы на пратэсты і міжнароднае асуджэньне, парлямэнт прыняў законапраект у траўні гэтага году.
Парляменцкія выбары (26 кастрычніка 2024)
Выбары прайшлі на фоне напружанасьці і абвінавачаньняў у фальсыфікацыях. Кіроўная партыя «Грузінская мара» абвясьціла пра перамогу, атрымаўшы больш за 53% галасоў. Аднак апазыцыйныя кааліцыі і прэзыдэнтка Саломэ Зурабішвілі не прызналі вынікі, спасылаючыся на шматлікія парушэньні, уключаючы падкуп выбарцаў і запалохваньне. Міжнародныя назіральнікі таксама выказалі занепакоенасьць наконт сумленнасьці выбараў.
Прыпыненьне перамоваў пра ўступленьне ў ЭЗ (28 лістапада 2024 году)
Прэм’ер-міністар Іраклій Кабахідзэ абвясьціў пра прыпыненьне перамоваў з Эўрапейскім Зьвязам да 2028 году, абвінаваціўшы эўрапейскіх палітыкаў у «шантажы» Грузіі. Гэтае рашэньне выклікала новыя пратэсты ў Тбілісі, дзе дэманстранты сутыкнуліся з паліцыяй. Пад час пратэстаў супраць такога рашэньня ўлад, грамадзяні сутыкнуліся з жорсткім супрацівам з боку паліцыі, кадры з пратэстаў нагадваюць кадры з пратэстаў у Беларусі.
Адмовы ў атрыманьні міжнароднай абароны і статусу ўцекачоў для беларусаў
За апошнія чатыры гады ўлады Сакартвэла не надалі ніводнага пазітыўнага рашэньня для беларусаў, якія шукалі прытулку па палітычных матывах у Сакартвэла.
Адмовы ва ўездзе ў краіну для беларусаў
Як вы, напэўна, ведаеце, час ад часу памежнікі Сакартвэла забараняюць уезд некаторым беларусам, якія, напрыклад, выехалі на візаран.
Гэтыя падзеі могуць істотна паўплываць на беларусаў, якія жывуць у Грузіі.
Узмацненьне заканадаўства пра «замежных агентаў» можа ўскладніць дзейнасьць беларускіх грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў, што атрымліваюць падтрымку з-за мяжы (некаторыя зь іх ужо спыняюць сваю дзейнасьць у краіне). Палітычная нестабільнасьць і пратэсты могуць стварыць дадатковыя рызыкі для бясьпекі і правоў беларускай дыяспары.
Які мы можам зрабіць вынік, гледзячы на ўсё вышэй?
Сакартвэла не зьяўляецца бясьпечнай краінай для палітычных уцекачоў з Беларусі. Калі вы рэпрэсаваныя і маеце ўсе падставы для магчымасьці пераезду ў больш бясьпечную і дэмакратычную краіну, выкарыстоўвайце гэтую магчымасьць.
Жадаем жыхарам Сакартвэла моцы ў іх барацьбе за незалежнасьць ад расейскага ўплыву і ў іх імкненьні да дэмакратычных зьменаў у краіне.
საქართველოს გაუმარჯოს!
Сакартвэло гуамарджос!
Жыве Беларусь!