Беларусы Грузии / BY in Georgia


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Путешествия


Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.

Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio
Зваротная сувязь @CarloSerhio

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Путешествия
Статистика
Фильтр публикаций


⚡️🌨 Штармавое папярэджанне ў Сакартвэла: з 12 па 14 снежня надвор'е рэзка пагоршыцца!

Паводле Нацыянальнага агенцтва навакольнага асяроддзя, нас чакаюць:
❄️ Снегапады ў гарах, месцамі з завеямі;
💨 Моцны вецер у гарадах Батумі, Кобулеці, Поці, Кутаісі, Горы, Тбілісі — парывы да 25 м/с;
🌊 Шторм на моры (4–5 балаў);
⛔ Магчымае закрыццё дарог і межаў з-за голалёду і лавінаў.

🔴 Рэкамендацыі:
- За рулём будзьце асабліва асцярожныя, уключайце блізкае святло або супрацьтуманныя агні.
- Не спрабуйце ехаць па снезе на летніх шынах.
- Трымайцеся далей ад старых канструкцый і дрэў пры моцным ветры.
- Пры вялікіх хвалях не падыходзьце да мора.
- У экстраных сітуацыях тэлефануйце па нумары 112!

🌬Чакаецца паніжэнне тэмпературы. Снег можа выпасці нават у Тбілісі.

Будзьце падрыхтаванымі і беражыце сябе 🤗


Петля Пристрастия прэзентуе новы беларускамоўны альбом “Суперпазіцыя” у Тбілісі і Батумі!

Петля Пристрастия – адзін з галоўных беларускіх рок-гуртоў. На рахунку хлопцаў семь магутных паўнафарматных альбомаў і незлічоная колькасць канцэртаў, на якіх ніхто ў зале не застаецца абыякавым і калі не танчыць пад сцэнай, то абавязкова "задуменна ківае галавой".

🇬🇪 14.12 — Tbilisi — Mechanica
🇬🇪 15.12 — Batumi — Circus Club

Квіткі на petliatour.com


Тбілісі

Варкшоп «AMERICAN vs BRITISH: so close, yet so far» 🇬🇧🇺🇸

Чым амерыканскі і брытанскі варыянты ангельскай падобныя, а ў чым яны кардынальна адрозніваюцца? І ці трэба вам абавязкова выбіраць адзін?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні мы знойдзем зноўку разам з Паўлам, прафесійным перакладчыкам з ангельскай і кітайскай, сертыфаваным фанетыстам і коўчам па вымаўленні і акцэнтах.

Што будзе на сустрэчы:

✅ Даведаемся, якія асноўныя адрозненні паміж брытанскім і амерыканскім варыянтамі ангельскай (вымаўленне, граматыка, лексіка, і нават акцэнты!)
✅ Абмяркуем, чаму акцэнт і стыль маюць значэнне і як правільна выбіраць свой варыянт (да ці патрэбна выбіраць?)
✅ Разбярэм ключавыя словы і фразы, якія брытанцы і амерыканцы разумеюць па-рознаму
✅ Папрацуем над практыкай вымаўлення і паспрабуем сябе ў розных акцэнтах

📅 Дата: 12.12 (чацвер)
Час: 19.00-21.00
📍Лакацыя: “Кропка”

🗣 Мова клубу: ангельская (прапанаваны ўзровень – ад В1 і вышэй)

📌 Уваход вольны. Запіс праз форму.

Чакаем вас!


🔥Развіццё вашага бізнесу і мапа якасных паслуг!

Вітаем!
Калі вы ці вашыя знаёмыя беларусы займаецеся бізнесам ці аказваеце паслугі, абавязкова раскажыце ім пра Bymapka!

Bymapka — гэта інтэрактыўная мапа, дзе сабрана больш за 2500 бізнесаў беларусаў у 40 краінах.

💊 лекары
📸 фатографы
💆‍♀️ салоны прыгажосці
🍴 установы са смачнай ежай
🏋️‍♂️ прафесійныя трэнер_кі
🧠 псіхолагі і іншыя спецыялісты — усё гэта вы знойдзеце тут!

Мы ўвесь час дадаем новыя месцы і людзей, каб дапамагчы вам атрымаць паслугі звыклай якасці і адначасова падтрымаць беларускіх прадпрымальнікаў, якія праходзяць адаптацыю і развіваюць свае праекты за мяжой.

Напрыклад, у Тбілісі на карце ўжо 138 кропак з 25 катэгорый!

Калі вы хочаце падтрымаць суайчыннікаў ці проста знайсці надзейнага прафесіянала, заходзьце на bymapka.me

📈 Развіваем і падтрымліваем беларускую супольнасць разам!


🖍Новы рэпартаж аб змаганні за правы беларусаў

🌐🗽Беларускі журналіст з Нью-Ёрка, Алекс Пазняк, аўтар праекта "Беларускі крок", адмыслова завітаў, каб разабрацца, што не так з правамі беларусаў у Сакартвэла?

▶️У сваім відэа ён падзяліўся шчырымі гісторыямі і меркаваннямі нашых суайчыннікаў з дыяспары. Як жывецца беларусам у Сакартвэла? З якімі выклікамі яны сутыкаюцца?

🔗 Запрашаем паглядзець і абмеркаваць!

👍Стаўце лайкі і падтрымлівайце канал!


🤗 Псіхалагічная лекцыя «Крызісы сучасных дзён» у Тбілісі

У аўторак, 10 снежня, у прасторы "Кропка" - лекцыя Веранікі Чаркасавай «Крызісы сучасных дзён».

З 2020 года многія сутыкнуліся з шэрагам крызісных падзей глабальнага маштабу: COVID, прэзідэнтскія выбары 2020, масавая эміграцыя, вайна.

Псіхіка не паспявае адаптавацца да адных вялікіх падзей, як адбываюцца наступныя.

І пры гэтым ідзе нашае асабістае жыццё са сваімі складанасцямі і зменамі.

На сустрэчы разгледзяць:

❓Што рабіць, калі розныя крызісы напластоўваюцца адзін на аднаго?

❓Якія этапы могуць быць у крызісу эміграцыі і асаблівасці гэтых этапаў?

❓Чаму зноў можа быць «не па сабе», калі я нібыта ўжо адаптава_лася ў новай краіне?

❓Што рабіць, каб аблегчыць праходжанне крызісаў?

Фармат сустрэчы - лекцыя, адказы на пытанні, абмеркаванне і шэрынг досведам па жаданні.

Мова лекцыі - руская.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

📆 Дата: 10 снежня
⏰ Час: 19.00
📍Месца: прастора "Кропка" (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі

Да сустрэчы!


🛟Куды бяспечна і небяспечна вандраваць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу рэжыму:

Бяспечныя краіны:
- ЕС (акрамя Грэцыі і Кіпра - гэта «шэрая зона»), ЗША, Канада, Аўстралія, Нарвегія, Швейцарыя, Вялікабрытанія, Харватыя, Сінгапур, Новая Зеландыя, Ісландыя.

Небяспечныя краіны:
- Расія, Казахстан, Узбекістан, Кітай, а таксама краіны ШАС і СНД.
- Сербія, ААЭ, Іран, Куба, Тайланд, Венесуэла і іншыя, якія маюць двухбаковыя дамовы з Беларуссю.
- Непрызнаныя тэрыторыі: Прыднястроўе, Абхазія, Крым і г.д.
- Арменія, але выдавалі прытулак

🌫 Шэрая зона:
- Грузія, Турцыя, Малдова, Кіпр, Грэцыя, Егіпет, Манголія і іншыя.

🔗 Перад паездкай у такія краіны:
- Будзьце на сувязі з людзьмі, якія могуць дапамагчы ў выпадку затрымання.
- Падрыхтуйце кантакты мясцовых адвакатаў і беларускіх суполак.

👉Падрабязней

Беражыце сябе!

*карціна "За гарызонт напалову не ўцячы" Леановіч Надзея


🚓🚨Як правільна паводзіць сябе з прадстаўнікамі МУС Грузіі, карысныя нумары

Вашы правы: 
- Вы маеце права запытаць прадстаўленне супрацоўніка паліцыі і папрасіць паказаць дакументы, асабліва калі ён у грамадзянскім адзенні. 
- Вы можаце спытаць аб відэазапісе размовы без твараў, але гэта могуць забараніць.
- Запытайце актывацыю камеры паліцэйскага рэгістратара. Камера лічыцца ўключанай, калі мігаюць толькі чырвоныя лямпачкі. 

Вашы абавязкі: 
- Іншаземцы павінны прад’явіць дакумент, які падцвярджае асобу. Калі дакумента няма, паліцыя можа даставіць вас у пастарунак для вызначэння асобы. 

Падчас затрымання: 
- Паліцыя абавязана паведаміць прычыны затрымання і правы затрыманага. 
- Вы маеце права звязацца з адвакатам і запатрабаваць адкласці любыя паказанні да яго прыбыцця. 

Пры вобшуку: 
- Запатрабуйце пастанову суда або згоду аб неадкладнай неабходнасці. Вы маеце права на прысутнасць сведак. 

Куды звяртацца ў выпадку парушэнняў:  генеральная інспекцыя МУС  126

☎️ Карысныя нумары:
🔹 Экстранная дапамога 112
🔹 Тбіліскі патруль, інфармацыйная служба паліцыі – 0 32 41-85-05, 0 32 2 41-85-02
🔹 Гарачая лінія народнага абаронцы – 1481
🔹 Гарачая лінія праваабаронцаў – +995577070563
🔹Тбіліскія ізалятары:
1️⃣ N1 (Захесі) – 0 32 2 41-37-12, 595018618
2️⃣ N2 (Захесі) – 0 32 2 41-37-13, 595891658
3️⃣ N3 (Дыгомі) – 0 32 2 41-41-66
🔹Батумі – 0 32 2 41-78-25
🔹Кабулеці – 0 32 2 41-79-64
🔹Кутаісі – 0 32 2 41-59-27

*⃣Улічвайце, што адказы могуць быць толькі па-грузінску.

Памятайце, што захаванне спакою і веданне сваіх правоў — вашая лепшая абарона!


Дзякуй кожнаму і кожнай за дапамогу!

✊Беларусы Грузіі паказалі неверагодную падтрымку і салідарнасць! Дзякуючы вашай дапамозе Яўген Муравіцкі, якому пагражала дэпартацыя, цяпер у бяспецы.

💰 На зборы сродкаў было сабрана каля 1500 лары, што дазволіць пакрыць выдаткі на абскарджанне прысуду, нагадаем, што суд прайшоў без яго ўдзелу. 

✈️ На дадзены момант Яўген ужо ў самалёце на рэйсе Кутаісі — Вільнюс і накіроўваецца ў Літву, так яму параілі праваабаронцы.

🤍❤️🤍Дзякуй усім, хто адгукнуўся і падтрымаў. Гэты выпадак яшчэ раз паказаў, што разам мы мацней.

Жыве Беларусь!


🌐Геаграфія пратэрмінаваных пашпартоў:

На сённяшні дзень ёсць
🔹краіны, якія прымаюць пратэрмінаваныя пашпарты: Нямеччына, Данія, Аўстрыя
🔹Краіны, дзе ёсць рэальны шанец на легалізацыю і/ці ахову: Польшча, Літва
🔹 А ёсць Грузія😐

📌 Падрабязней пра краіны, дзе ў пэўных сітуяцыях прымаюць пратэрмінаваныя пашпарты:

👉 Нямеччына
будзе прызнаваць іх пры падоўжанні ВНЖ

Чытаць тут

👉 Аўстрыя
Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты дзейснымі. А каб атрымаць пашпарт замежніка, згодна з аўстрыйскім заканадаўствам, не трэба адмаўляцца ад беларускага грамадзянства, распрацоўваюцца інструкцый па легалізацыі беларусаў у Аўстрыі

Чытайце тут

👉 Данія
Пашпарты замежніка цяпер могуць быць выдадзеныя ў шэрагу “канкрэтных выпадкаў” асобам, якія маюць від на жыхарства ў Даніі, а таксама пры наяўнасці “асаблівых прычын”

Падрабязней па спасылцы

👉Таксама гэтае пытанне абмяркоўвалася ў ЗША.

💬Вы можаце пакідаць у чаце свае спасылкі і новыя матэрыялы, а таксама задаваць свае пытанні


🥤 6 – 15 снежня адбудзецца другі міжнародны (не пабаімся гэтага слова!) Гастрафэст беларускіх страў — Hastrafest SVAE.

🗺12 беларускіх бараў, кавярняў і рэстаранаў у Польшчы, Літве і Грузіі прыгатуюць традыцыйныя беларускія стравы на новы лад. Каб стварыць для беларусаў і беларусак бяспечную і ўтульную прастору для сумесных успамінаў, падтрымкі і смачнай ежы, вядома!

🍽У мінулым годзе ў вас за вушамі трашчала ад нашай верашчакі па-коласаўску ды бабкі. А ў гэтым годзе мы стварылі для вас яшчэ больш смачных нагод сабрацца са сваімі. Гартайце карусель з фота, каб даведацца больш.

❤️Прыходзьце і раздзяліце цёплыя і смачныя моманты са сваімі!


🙋‍♀🙋‍♂Дыскусія «Правы чалавека ў Сакартвела: актуальныя пытанні і выклікі»

Тбілісі

Беларускі юрыст і праваабаронца Раман Кісляк правядзе дыскусію, прысвечаную тэме правоў чалавека ў Сакартвела.

Мы абмяркуем асноўныя праблемы, з якімі сутыкаюцца грамадзяне, і выклікі, якія стаяць перад грамадствам і праваабарончымі арганізацыямі ў сучасных умовах.

Удзельні_цы мерапрыемства атрымаюць магчымасць даведацца больш пра сітуацыю з правамі чалавека ў рэгіёне, задаць пытанні і падзяліцца сваім меркаваннем.

Далучайцеся, каб паглыбіць разуменне гэтай важнай тэмы і стаць часткай адкрытага дыялогу.

❗️Уваход вольны, абавязкова рэгістрацыя.

📒 Калі: 11 снежня 19:00

🗺 Дзе: Тбілісі, «Кропка», адрас нагадаем пасля рэгістрацыі.


✔️Беларусы ў Грузіі: аб правах, прытулку і нашым месцы на хвалі пратэстаў

Пратэсты ў Сакартвэла прыцягнулі ўвагу СМІ не толькі да барацьбы грузінаў за еўрапейскі шлях развіцця, але і да становішча беларускай дыяспары.

📣 Гэта наш шанец гучней заявіць пра свае праблемы і прыцягнуць увагу грамадскасці!
Пісаць пра свае пытанні можна:
– у чаце канала "Беларусы Грузіі",
–у чаце аб прытулку,
– у акаунты праваабаронцаў і ініцыятыў.

🌐 Пакуль прадстаўляем вашай увазе свежыя артыкулы аб беларусах у Грузіі:

📌 DW: "Беларусаў дыскрымінуюць у Грузіі, адмаўляючы ў міжнароднай абароне"
Грузія, якая пасля 2020 года стала адным з месцаў масавай эміграцыі з Беларусі, адмаўляе ў міжнароднай абароне палітычным актывістам, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі. З 2019 года грузінскія ўлады атрымалі 74 такія звароты, 34 з іх атрымалі адмовы, і пакуль няма ніводнага станоўчага рашэння.
👉 Чытайце артыкул на DW

📌 «ПіК Свабоды»: грузіны і беларусы пра «сінія пальцы» на пратэстах
Грузія адмаўляецца ад перамоваў па ўступленні ў Еўразвяз, што выклікала масавыя пратэсты. Грузіны выходзяць на вуліцы, а сілы бяспекі іх жорстка разганяюць. Як на гэта глядзяць беларусы, якія жывуць у Грузіі?
👉 Чытайце артыкул на Свабодзе

❗️Памятайце: мы тут разам!
Дасылайце вашыя пытанні і новыя матэрыялы — будзем падтрымліваць адно аднаго і дзяліцца інфармацыяй.


☎️ Што рабіць, калі вас затрымалі?
Агульны алгарытм дзеянняў:


🔺Паведаміце блізкім: скіньце пазнаку з вашай геалакацыяй, перадайце кантактны тэлефон сябра, напішыце смс знаёмым.

🔺Звяжыцеся з праваабарончымі арганізацыямі ці адвакатамі. Папрасіце сяброў ці сваякоў тэрмінова знайсці мясцовага адваката, напішыце праваабаронцам або прадстаўнікам: BYSOL, «Краіны для Жыцця», праваабарончага цэнтра «Вясна», Цэнтра беларускай салідарнасці, юрыдычнай камандзе Офіса Святланы Ціханоўскай.

🔺Не падпісвайце дакументы без кансультацыі. Патрабуйце перакладчыка ці юрыста.

🔺Захоўвайце спакой. Не правакуйце канфлікты з прадстаўнікамі ўладаў краіны, дзе вас затрымалі.

📌Спіс кантактаў на сайце офіса Святланы Ціханоўскай


⚡️«Была пагроза, што вывезуць на мяжу з Расеяй». Беларус Яўген Муравіцкі папрасіў міжнародную абарону ў Грузіі

🔖Яўген Муравіцкі, пасля двух сутак арышту і прадпісанага візіту ў службу Дэпартамента мiграцыi МУС, звярнуўся па міжнародную абарону.

📍Напярэдадні чацьвёра невядомых шукалі яго па месцы жыхарства. Яўген вымушаны быў не ночыць у сваёй кватэры дзеля ўласнай бяспекі.

«Была пагроза, што яго схопяць і вывезуць на мяжу з Расеяй. Хутчэй за ўсё, гэта былі або паліцэйскія, або служба бяспекі. Яны суседзям не прадстаўляліся», — кажа праваабаронца Раман Кісьляк.
🤝Сябры, вы можаце дапамагчы пералікам на картку: працягваецца збор на адваката, таксама ў Яўгена пры затрыманні згублены тэлефон.

💳TBC
GE18TB7982745068100026
Muravitski Yauheni

Будзьма салідарнымі!


❗️Сябры, патрэбная дапамога! Збор на адваката!

⚡️Тэрміновая сітуацыя: наш суайчыннік з Беларусі быў затрыманы ў Грузіі, зараз ён выйшаў з-за кратаў, але абавязаны пайсці ў дэпартамент міграцыі.
Суд прайшоў без яго і гэта трэба абскардзіць!

📌Яму вельмі патрэбны адвакат, каб абараніць свае правы. Мы збіраем сродкі на аплату юрыдычнай дапамогі.

✊Калі ў вас ёсць магчымасць дапамагчы, любая сума стане крокам да справядлівасці. Мы разумеем, што часы няпростыя, але верым у нашу агульную сілу і салідарнасць.

💳 Рэквізіты для пераліку:
TBC
GE18TB7982745068100026
Muravitski Yauheni

⏩Калі ласка, распаўсюдзьце гэты пост — чым больш людзей даведаецца, тым хутчэй мы зможам дапамагчы. Дзякуй за падтрымку!

Не пакінем сваіх у бядзе!
⬜️🟥⬜️Жыве Беларусь!


🛑 Не дэпартаваць! Пікет каля суда ў абарону беларусаў

Сёння каля будынка вярхоўнага суда прайшоў пікет праваабаронцы, каб прыцягнуць увагу да праблем дыяспары. Дзе перадалі інфармацыю:
❌ Дэпартацыя ці прымусовае выправаджэнне ў Беларусь ці расею недапушчальныя, бо там беларусаў чакаюць катаванні і палітычны пераслед.

Найперш гэта тычыцца справы Яўгена Муравіцкага, яго сітуяцыяй займаюцца беларускія праваабаронцы ў Грузіі.

⬜️🟥⬜️ Жыве Беларусь!


🚓 Інструкцыя пры затрыманнях:
https://www.instagram.com/p/DC9ZP7GCvx2/?img_index=5&igsh=c3czdnk3djcwcHkx


📣Затрыманні беларусаў падчас пратэстаў і дайджэст падзей у новым артыкуле.

Пратэсты ў Сакартвэла прыгарнулі ўвагу СМІ не толькі да барацьбы грузінаў за еўрапейскі шлях развіцця, але і да становішча беларускай дыяспары: затрыманняў, легалізацыі, міжнароднай абароны і рызыкаў дэпартацыі.


🔺Падчас пратэстаў у ноч на 29 лістапада ў Тбілісі затрымалі дзесяцёх замежнікаў, сярод якіх апынуўся 25-гадовы беларус Яўген Муравіцкі. Яго абвінавачваюць у дробным хуліганстве, а таксама ў непадпарадкаванні паліцыі.

🔺Ужо вядома, што да суда Муравіцкага, якому ў чэрвені споўнілася 25 гадоў, будзе знаходзіцца ў СІЗА горада Сігнахі у 109 км ад Тбілісі.

«Нібыта таму, што месцы зняволення ў Тбілісі перапоўненыя», – пракаментаваў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

Прапануем даджэст падзей ад БелСат


Палітычныя падзеі ў Сакартвэла 2024

Гледзячы на тое, што адбываецца ў Сакартвэла апошні год, на жаль, вымушаны прызнаць, што сітуацыя становіцца горш з кожным днём. Паспрабуем трошкі паразважаць, як усе гэтыя падзеі могуць адлюстравацца на беларусах, якія абралі гэтую краіну для сталага жыцьця.

Што адбываецца?

Пратэсты супраць закону пра «замежных агентаў» (красавік–травень 2024 году)

У красавіку прарасейская кіроўная партыя «Грузінская мара» паўторна ўнесла законапраект, які патрабуе ад арганізацый, што атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, рэгістравацца як «арганізацыі, што прадстаўляюць інтарэсы замежнай дзяржавы». Гэта выклікала масавыя пратэсты, у якіх удзельнічалі дзясяткі тысяч чалавек. Пратэстоўцы выказвалі занепакоенасьць, што законапраект абмяжуе свабоду слова і аб’яднаньняў, а таксама аддаліць Грузію ад еўрапейскага шляху разьвіцьця. Нягледзячы на пратэсты і міжнароднае асуджэньне, парлямэнт прыняў законапраект у траўні гэтага году.

Парляменцкія выбары (26 кастрычніка 2024)


Выбары прайшлі на фоне напружанасьці і абвінавачаньняў у фальсыфікацыях. Кіроўная партыя «Грузінская мара» абвясьціла пра перамогу, атрымаўшы больш за 53% галасоў. Аднак апазыцыйныя кааліцыі і прэзыдэнтка Саломэ Зурабішвілі не прызналі вынікі, спасылаючыся на шматлікія парушэньні, уключаючы падкуп выбарцаў і запалохваньне. Міжнародныя назіральнікі таксама выказалі занепакоенасьць наконт сумленнасьці выбараў.

Прыпыненьне перамоваў пра ўступленьне ў ЭЗ (28 лістапада 2024 году)

Прэм’ер-міністар Іраклій Кабахідзэ абвясьціў пра прыпыненьне перамоваў з Эўрапейскім Зьвязам да 2028 году, абвінаваціўшы эўрапейскіх палітыкаў у «шантажы» Грузіі. Гэтае рашэньне выклікала новыя пратэсты ў Тбілісі, дзе дэманстранты сутыкнуліся з паліцыяй. Пад час пратэстаў супраць такога рашэньня ўлад, грамадзяні сутыкнуліся з жорсткім супрацівам з боку паліцыі, кадры з пратэстаў нагадваюць кадры з пратэстаў у Беларусі.

Адмовы ў атрыманьні міжнароднай абароны і статусу ўцекачоў для беларусаў

За апошнія чатыры гады ўлады Сакартвэла не надалі ніводнага пазітыўнага рашэньня для беларусаў, якія шукалі прытулку па палітычных матывах у Сакартвэла.

Адмовы ва ўездзе ў краіну для беларусаў

Як вы, напэўна, ведаеце, час ад часу памежнікі Сакартвэла забараняюць уезд некаторым беларусам, якія, напрыклад, выехалі на візаран.

Гэтыя падзеі могуць істотна паўплываць на беларусаў, якія жывуць у Грузіі.

Узмацненьне заканадаўства пра «замежных агентаў» можа ўскладніць дзейнасьць беларускіх грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў, што атрымліваюць падтрымку з-за мяжы (некаторыя зь іх ужо спыняюць сваю дзейнасьць у краіне). Палітычная нестабільнасьць і пратэсты могуць стварыць дадатковыя рызыкі для бясьпекі і правоў беларускай дыяспары.

Які мы можам зрабіць вынік, гледзячы на ўсё вышэй?
Сакартвэла не зьяўляецца бясьпечнай краінай для палітычных уцекачоў з Беларусі. Калі вы рэпрэсаваныя і маеце ўсе падставы для магчымасьці пераезду ў больш бясьпечную і дэмакратычную краіну, выкарыстоўвайце гэтую магчымасьць.


Жадаем жыхарам Сакартвэла моцы ў іх барацьбе за незалежнасьць ад расейскага ўплыву і ў іх імкненьні да дэмакратычных зьменаў у краіне.

საქართველოს გაუმარჯოს!
Сакартвэло гуамарджос!
Жыве Беларусь!

Показано 20 последних публикаций.