Distant: Лятучы ўніверсітэт


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Education


Канал для тых, хто любіць думаць.
🆓 Відэакурсы аб чэленджах сучаснага чалавека: грашовая сістэма, клімат, спадчына, культура, этыка новага часу, Біблія, палітыка, etc.
🎯 Лекцыі, гіды, спецпраекты ад сучасных навукоўцаў, творцаў і бізнэсоўцаў.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Education
Statistics
Posts filter


Forward from: Admyslova
Сёння адмыслоўца вырашыў узгадаць Уладзіміра Абушэнку – беларускага сацыёлага і філосафа, а таксама выдатнага выкладчыка, які заўчасна пакінуў свет сем гадоў таму, 26 верасня 2015.

Мы няшмат ведаем пра нашых навукоўцаў, як мінуўшчыны, так і сучаснасці. Сацыялогія ў Беларусі, як і іншыя гуманітарныя навукі, фактычна мела толькі адно дзесяцігоддзе на нармальнае развіццё – і гэтае дзесяцігодзе скончылася ўжо больш за дваццаць гадоў таму. З тых часоў, за вельмі рэдкім выключэннем, заўважныя і публічныя беларускія сацыёлагі – гэта даследчыкі Беларусі, якія даследуюць яе з замежжа. Ці даследуюць Беларусь у Беларусі, але робяць гэта не вельмі заўважна і без публічных справаздач. Уладзіміра Абушэнку, відаць, трэба аднесці да другой групы.

Пэўныя абмежаванні для гэтага стварала афіцыйная пасада Уладзіміра Леанідавіча – апошнія 13 гадоў свайго жыцця ён быў намеснікам дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі па навуковай працы. Здавалася б, чалавек на такой пасадзе мае доступ да дадзеных даследаванняў, а значыць, павінен час ад часу з’яўляцца ў рэспубліканскіх СМІ, распавядаць людзям пра грамадства, у якім яны жывуць. Але беларуская дзяржаўная сацыялогія функцыянуе не зусім так.

Уладзімір Абушэнка працаваў з іншымі аўдыторыямі: не з масавым чытачом, але з даследчыкамі на канферэнцыях і чытачамі спецыяльных выданняў, а таксама са студэнтамі-сацыёлагамі БДУ, дзе ён быў дацэнтам 25 гадоў свайго жыцця. І менавіта сярод гэтых аўдыторый ён пакінуў добрую памяць пра сябе.

Напрыклад, наступным чынам яго ўнёсак адзначаў Уладзімір Мацкевіч у прамове памяці У. Абушэнкі на кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў 2015 годзе, дзе Мацкевіч падкрэсліў менавіта ролю настаўніка, якую шмат гадоў выконваў Уладзімір Леанідавіч: “Настаўнікаў у сённяшнім інтэлектуальным жыцці Беларусі вельмі і вельмі бракуе – Уладзімір Абушэнка, магчыма, быў адным з апошніх сапраўдных настаўнікаў як для маладых, так і для старэйшых пакаленняў даследчыкаў”.

Уладзімір Абушэнка для адмыслоўцы – гэта распрацоўшчык культурсацыялогіі, аўтар шэрагу артыкулаў у сацыялагічных энцыклапедыях (у тым ліку пра персаналіі беларускай сацыялогіі), а таксама аўтар “крэольскага” падыходу ў асэнсаванні беларускай ідэнтычнасці і яе генеалогіі. Абушэнка вывучаў вопыт краін Лацінскай Амерыкі, асабліва іх досвед пераадолення культурнай улады метраполіі, які дазволіў тым краін прыйсці на ўзровень посткаланіяльнага, а па сутнасці, самастойнага і самадастатковага культурнага быцця (таму “пост” тут менавіта ў сэнсе “пераадолены”).

Датычна паходжання нашай сённяшняй ідэнтычнасці Абушэнка звяртаў увагу на дзіўныя адносін творцаў і даследчыкаў да беларускіх праектаў ідэнтычнасці, якія не толькі крытыкуюць сваё, але часта фактычна адмаўляюцца ад свайго: “постоянно подвергаемые остракизму внутри своего же контекста (!!!) национал-строительные (идентификационные) стратегии и проекты”. Гэты астракізм, на думку Абушэнкі, рабіў магчымым далейшае, досыць паспяховае, існаванне прарасейскіх (імперскіх) праектаў ідэнтычнасці.

Калі працягваць разгортваць ідэі Абушэнкі пра генеалогію беларускай ідэнтычнасці, атрымаецца даволі складаны тэкст для непадрыхтаванага чытача, таму зараз мы спынімся на вышэй напісаным. Таксама прапануем усім зацікаўленым асобай Уладзіміра Абушэнкі і яго падыходам наступныя матэрыялы для самастойнага вывучэння (увага – будзе няпроста):

👉 Лекцыя Ігара Бабкова “Абушэнка: рэканструкцыя ідэі”

👉
Артыкул Уладзіміра Мацкевіча пра Уладзіміра Абушэнку “Жизненная стратегия творческой личности“

👉 Артыкул Уладзіміра Абушэнкі “Мицкевич как “Креол”: от “Тутэйшых генеологий” к генеологии “Тутэйшасці”

#Каўчэг_беларушчыны #Абушэнка


Узгадка пра выбітнага сацыёлага і настаўніка Уладзіміра Абушэнку


Сага об учителях

Каждое поколение мыслящих беларусов думало, что оно первое, что оно умнее предыдущего, всех предыдущих. Ни одно поколение не имело учителей в прошлом, все начинало с начала, до всего доходило своим умом, открывая заново банальные истины, изобретая велосипеды и наступая на те же грабли, что и предшественники. Сегодня мы наследники воров и экспроприаторов, мы унаследовали зависть и озлобленность большевиков и раскулачивателей. Конечно, только меньшая часть беларусов раскулачивала и высылала в Сибирь большую. Но именно эта меньшая часть выдвигала из своей среды начальников и идеологов. Это меньшая часть формировала учебные программы и содержание учебников. Они учили детей людей на болоте, научили этих детей осушать родительские болота.
👇👇👇
https://matskevich.org/saga/


Forward from: Нация Лидеров
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Осталось 5 дней и 1050€
для успешного завершения сбора средств
на запись аудиокниги В. Мацкевича

Только если необходимая сумма будет собрана к 04.09.22, платформа передаст ее команде.

О Владимире Мацкевиче и кому будет полезна аудиокнига «Свобода и Мышление» рассказывает Юлия Мицкевич, феминистка, политическая и гражданская активистка.

Поддержите сбор средств на Kickstarter
Вы первыми получите вышедшие части аудиокниги!

Благодарим всех, кто вносит свой вклад в проект! Освобождаем мышление вместе!

#философ_в_тюрьме #філосаф_у_турме


Forward from: Нация Лидеров
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Максим Жбанков — культурный аналитик и будущий редактор аудиокниги В. Мацкевича «Свобода и Мышление: эссе о гражданском обществе»

Эта аудиокнига позволит в удобной форме получить важные знания и идеи, которые помогут лучше понять:
- Что такое гражданское общество?
- Как оно может влиять на процессы, происходящие в стране?
- Способны ли мы объединяться для общих дел?
- Какие качества нам нужны, чтобы противостоять современным угрозам и отвечать на вызовы?

В благодарность тем, кто поддержал проект на платформе Kickstarter, первым отправим вышедшие части аудиокниги!

Освобождаем мышление вместе!

#философ_в_тюрьме #філосаф_у_турме


‼️На платформе Kikstarter ідзе кампанія па запісе аўдыёкніжкі Уладзіміра Мацкевіча "Свабода і Мысленне: эсэ аб грамадзянскай супольнасці".

Вашая падтрымка дасць магчымасць шырокаму колу беларусаў даведацца пра важныя ідэі, атрымаць падмурак для свайго мыслення і разумення сучаснаснай сітуацыі
https://www.kickstarter.com/projects/nationofleaders/u-matskevich-freedom-and-thinking-essays-on-civil-society?ref=user_menu#


Персанальны сайт Уладзімера Мацкевіча https://matskevich.org.
🔴
Мысленне існуе не ў галовах, яно жыве ў камунікацыі, чытанні, разуменні, інтэрпрэтацыі, каментаванні.

Уладзімір Мацкевіч - публічны інтэлектуал, і ў яго велізарны масіў тэкстаў, выступаў, дыскусій.

Сёння мы пазбаўленыя магчымасці наўпрост пагаварыць з ім, але можам быць разам у разважаннях, можам выкарыстоўваць і развіваць тое інтэлектуальнае багацце, якое ў нас ёсць.
🔴
На сайце вы знойдзеце кнігі, лекцыі і выступленні, курсы і падкасты і, вядома ж, тэксты.
🔴
Мы зрабілі простую і празрыстую сістэму навігацыі і пошуку, каб вы лёгка падабралі тэксты і матэрыялы па цікавых вам тэмах, перыядах або фарматах.
Таксама там можна знайсці тэксты, перакладзенныя на англійскую мову.


Сустракаце яшчэ адну порцыю трэкаў да калекцыі "Адказнасць і мысленне"
🎧🎧🎧
🚩З.Бауман_Жизнь
в утопии

🚩Дж. Локк_Д
ва трактата о правлении

🚩В. Аку
довіч_Бяз нас

🚩В.Гавел_Радикальное обновление человеческой ответственности

🚩У.Эко_Вечный фашизм

🚩В.Мацкевич_Гражданское поведение и действие

🔶Слухайце, пампуйце, разважайце і абмяркоўвайце.
Ответственность и свобода
В рубрике «классическое образование» представляем коллекцию текстов философов, интеллектуалов и общественных деятелей, которые обращаются к теме ответственности человека. Речь идет прежде всего о пони


Магчыма вы не ведаеце, а яна ёсць!❤️

Ёсць магчымасць слухаць 🎧 аўдыё версію шыкоўнага курса Сяргея Харэўскага "Габрэі ў гісторыі Беларусі"

Як складваліся адносіны габрэяў і беларусаў на працягу стагоддзяў нашай агульнай гісторыі? Як палітычныя падзеі ўплывалі на лёс і статус канкрэтных людзей і цэлага народа? Як, нягледзячы на шматразовае амаль поўнае вынішчэнне, габрэі Беларусі здолелі выжыць, захаваўшы сваю самабытную культуру і нацыяльную годнасць?

Пра гэта і многае іншае – у курсе культуролага, мастака і гісторыка мастацтва Сяргея Харэўскага.


Сустракайце яшчэ чатыры трэка да калекцыі "Адказнасць і мысленне"

📣 В.Гавэл Палітыка і сумленне

📣 Э.Фромм Бегство от свободы

📣 В.Мацкевич Мужество иметь собственное мнение

📣 Х.Арендт Личная ответственность при диктатуре
В.Гавэл_Палітыка і сумленне
Прамова Вацлава Гавела 1984 года ў Тулузскім універсітэце. Прамова прысвечана пытанню адказнасці чалавека за сучасны свет і ролю палітыкаў у прыняцці рашэнняў. Чытае Зміцер Макарчук В рубрике «класс


Forward from: Беларускі Бабілон
​​Апошні год аказаўся выбухным для беларускай гістарычнай тэмы ў Youtube. Я, па шчырасці, у нейкі момант пачаў блытацца, хто, дзе і што выпускае.

Вырашыў сабраць усе вядомыя мне праекты ў адзін спіс. Сам разабраўся, спадзяюся і вам будзе карысна.

У спісе толькі праекты, якія былі актыўнымі ў гэтым годзе. Калі кагосьці прапусціў, то напішыце ў бот.

⬇️

ГЭТА БАЗА - відэа-гутаркі ад Ганны Дзягель з беларускімі гісторыкамі.

ГІСТОРЫЯ ЗА 5 ХВІЛІН - кароткія гістарычныя "тлумачалкі" па розных пытаннях ад прафесара гісторыі Алеся Краўцэвіча.

ПРОСТА ГІСТОРЫЯ - цыкл грунтоўных лекцый навукоўца Андрэя Унучака. 

СВЯДОМЫ - канал вельмі інтэрактыўных і "ўежных" ролікаў па гісторыі Беларусі.

ВУСЫ СКАРЫНЫ. Вольныя людзі Украіны - цыкл перадач пра беларуска-украінскія гістарычныя сувязі.

РАЗМОВЫ АБ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ - канал вядомага папулярызатара ваеннай гісторыі Беларусі Віталя Чырвінскага. 

ГІСТОРЫЯ БЯЗ МЕЖАЎ - гістарычныя вандроўкі па беларускіх мясцінах з Лявонам Казаковым.

ЖЫВЫ БЕЛАРУС - канал вельмі розных па фармаце відэа аб гісторыі Беларусі ад крэатыўнай каманды. Падарожжы, расповяды, жарты.

ТУТЭЙШЫ ШЛЯХЦІЧ. Гісторыя - папулярызатарскія відэа па гісторыі блогера Тутэйшы Шляхціч.

ГІСТОРЫЯ З КОЛАСАМ - расповяды і дыскусіі пра гісторыю ад Андрэя Коласа.

Гісторыя Магілёўскай вобласці ад Бацюкова  - гістарычныя лекцыі ад аднаго ад былога дырэктара магілёўскай Ратушы Аляксея Бацюкова

КАВА З ГІСТОРЫКАМ - ютуб трансляцыі лекцый крутых беларускіх гісторыкаў у Беларускім Хабе ў Варшаве.


“Если истина существует, то не все мнения равны, некоторые
мнения истинны, другие ложны. Если истина существует, то придется напрягаться и выяснять, какое из мнений ближе к истине.
А выяснив это, придется отбросить некоторые мнения как ложные.
То есть не имеющие права на существование.
Но ведь все мнения имеют право на существование! А если так, то приходится жертвовать истиной.

Почему мне так важно разобраться с правом на существование мнений, с существованием истины и с тем, существует ли общественное мнение, а не только индивидуальное?
Да потому, что общественное мнение есть признак существования гражданского общества.
Гражданское общество проявляет себя, в первую очередь, в общественном мнении. Уже потом это общественное мнение определяет действия и поступки граждан. Граждан как общества и граждан как индивидов”.

Владимир Мацкевич "Свобода и мышление. Эссе о гражданском обществе”.
Читать тут http://fly-uni.org/svoboda-i-myshlenie/


Сябры, прадстаўляем вам новую калекцыю ў рубрыцы "Класічная адукацыя".

🎧 Аудыё-запісы тэкстаў філосафаў, інтэлектуалаў і грамадскіх дзеячаў, якія звяртаюцца да тэмы Адказнасці чалавека і межаў свабоды.

Гаворка ідзе перш за ўсё аб разуменні індывідуальнай адказнасці ў гістарычных сітуацыях, аб мужнасці дзеяння і мыслення, аб падставах для рашэнняў.
У калекцыі будуць прадстаўлены разважанні розных эпох: ад І.Канта, які кажа пра здольнасць карыстацца сваім розумам, і да У.Мацкевіча, які разважае пра мужнасць мець уласнае меркаванне. У калекцыю ўключаны таксама тэксты-рэфлексіі К. Ясперса, Х. Арэндт, Э. Фрома і В. Гавела, якія звернутыя да асабістай адказнасці ў таталітарных грамадствах, ва ўмовах масавага тэрору.
🔻🔻🔻
Сёння да вашай ўвагі два першых аўдыё:
🚩 І.Кант «Адказ на пытанне: што такое Асветніцтва?»
🚩 К.Ясперс «Пытанне вінаватасці. Аб палітычнай адказнасці Германіі» (пасляслоўе).

🔶Слухайце, пампуйце, разважайце і абмяркоўвайце.
Ответсвенность и свобода
В рубрике «классическое образование» представляем коллекцию текстов философов, интеллектуалов и общественных деятелей, которые обращаются к теме ответственности человека. Речь идет прежде всего о пони




Віншуем шаноўнага і дарагога Валянціна Васільевіча з народзінамі!
❤️
Тое, што ён ёсць (нягледзячы на іншыя версіі) робіць Беларусь глыбейшай і мацнейшай, вядзе яе і нас да свабоды.
Зычым здароўя і плёну ў ва ўсіх справах!
З нагоды дня народзінаў прыгдваем цудоўнае эсэ "Свабода"
Валянцін Акудовіч_Свабода
Валянцін Акудовіч. Эсэ "Свабода" з кнігі "Дыялогі з Богам" Чытае Алена Зуй-Вайцехоўская Калекцыя "Класічная адукацыя. Ідэя свабоды". Гэтая серыя ўяўляе сабой калекцыю ключавых тэкстаў, якія знаёмяць


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Мы постоянно наблюдаем разворачивание международных конфликтов различной интенсивности – от дипломатических пикировок до самых настоящих войн. ✊

〰️ Являются ли эти конфликты неизбежными, либо их можно предупредить и избежать человеческих жертв?

〰️ Почему конфликты должны изучаться психологами, социологами и политологами?

〰️ При каких условиях международный конфликт может быть успешно урегулирован путем переговоров, и почему так часто переговоры оказываются безрезультатными?

В новом курсе Летучего университета кандидат исторических наук и специалист в области международных отношений Роза Турарбекова ответит на эти вопросы.

Курс бесплатный, состоит из 6 лекций и доступен на дистанционной платформе по ссылке: https://dp.fly-uni.org/courses/konflikty/


❗️16-17 июня проходит конференция " На пути к реформе системы образования в Новой Беларуси"

На ней состоится обсуждение текущего положения дел в сфере образования и ключевых ценностных ориентиров, на которых должна строиться новая система образования в свободной демократической Беларуси.

Конференция призвана стать площадкой для реактуализации имеющихся в экспертном
сообществе наработок и совместного прояснения наиболее перспективных способов решения
назревших проблем. Одним из итогов конференции должно стать определение базовых принципов взаимодействия различных стейкхолдеров при подготовке к реформе.

Стрим можно будет смотреть здесь:

Ссылка на Youtube на 16 июня 2022: https://youtu.be/c-PeStMnkbE

Ссылка на Youtube на 17 июня 2022: https://youtu.be/gxUUjiK6S1Q


⚪️ Лятучы ўніверсітэт запрашае да ўдзелу ў маніторынгу забароны на прафесію – звальнення ці іншага пазбаўлення права на працу па палітычных і ідэалагічных матывах.

Мэта даследавання - максімальна поўна зафіксаваць маштабы і акалічнасці палітычна матываваных звальненняў у Беларусі.

🔴 Калі ў 2020-2022 гадах праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю вы або вашыя знаёмыя:
- былі звольненыя з працоўнага месца,
- страцілі працу ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі,
- былі пазбаўленыя ліцэнзіі і да т.п,

калі ласка, запоўніце анкету і/або перашліце спасылку на апытанне сябрам, знаёмым, якія траплялі ў падобную сітуацыю.

Вынікі апытання будуць выкарыстаныя для таго, каб атрымаць поўнае ўяўленне аб праблемах, звязаных са звальненнямі, і аб магчымых дзеяннях, якія дапамогуць змякчыць наступствы і дапамагчы незаконна звольненым.

Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў навуковых мэтах і ў абагульненым выглядзе, анкета можа быць запоўнена поўнасцю ананімна, без указання персанальных дадзеных.

Запаўненне анкеты зойме да 10-15 хв.

Запоўніць анкету


У сувязі з рашэннем увесці філасофію як абавязковы прадмет у вузе, спяшаемся нагадаць пра "філасофію здаровага чалавека".
🔥
Да вайны мы распачалі знаёміць вас з падкастам "Уводзіны ў філасофію Уладзімера Мацкевіча"
Працягнем.
Тэма 3️⃣ вельмі дарэчы да моманта.
"Экзістанцыйны жах і мысленне"
🎧
Слухайце на
❗️YouTube https://youtu.be/LqK8CiExnyg
❗️Soundcloud https://soundcloud.com/user-vedy-online/3_matskevich_introduction-to-philosophy?in=user-vedy-online/sets/zt1ejrkclavk&utm_source=clipboard&utm_medium=text&utm_campaign=social_sharing
Размова Трэцяя. Пра экзістанцыйны жах, што штурхае да мыслення, патас і логас філосафа, а таксама пра вартаўніка брамы, якая падзяляе свет на мінулы і будучы.


Сёння Беларускі калегіюм ладзіць размову
Міхал Анемпадыстаў: спадчына

Міхал Анемпадыстаў (1964 - 2018) Паэт, дызайнер, мастак, эсэіст. Аўтар тэкстаў славутага “Народнага альбому”.
Выкшталцоны эстэт і мысьляр. Адзін з найярчэйшых персанажаў найноўнай беларускай культуры.
16 сакавіка 2022 года Міхалу Анемпадыставу споўнілася б 58 год.
У размове бяруць удзел Ірына Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Тацяна Вадалажская ды інш.
---
17 сакавіка, 19.00. Zoom.
Рэгістрацыя праз спасылку: https://forms.gle/idwa9M4LkR5Szp8E6.
Трансляцыя размовы будзе адбывацца на старонцы Калегіюма ў Facebook.

20 last posts shown.

317

subscribers
Channel statistics