Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🤩 Толькі паглядзі, якая спрытная рыбачка!
Убачыць чаплю-лазяніка (малую выпь) няпроста – гэта скрытная птушка. Яна гняздуецца ў густых зарасцях па берагах невялікіх мелкаводных азёр, сажалак, забалочаных тарфянікаў, і актыўнічае ў асноўным ноччу. Птушкару Віктару Выскварку давялося вельмі рупліва падрыхтавацца, каб зняць паляванне чаплі на рыбку.
#дзікіфакт Чапля-лазянік – самая маленькая з нашых чапляў. Даўжыня яе цела 33-38 см – яна менш за варону!
У Беларусі гэты від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.
🎥 Дзякуем Віктару Выскварку за цудоўнае відэа.
Калі ты таксама хочаш дзяліцца з намі сваімі птушынымі фота ці відэа, далучайся да чату "Птушкі з фотастужкі" @ptushkafota