Мінулы жнівень стаў адным з самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў і чацвёртым самым засушлівым з 1945 года. Ападкі склалі 37% кліматычнай нормы.
🍁 Восень увайшла ў 20 самых вільготных сезонаў з 1945 года.
Верасень стаў самым халодным за апошнія 20 гадоў. А кастрычнік – наадварот, чацвёртым самым цёплым за ўсю гісторыю метэаназіранняў.
🚩 2022 адзначыўся пагоднымі катаклізмамі ва ўсім свеце:
⚡️ У верасні над ледзяным шчытом Грэнландыі ўпершыню ішоў дождж, а не снег.
⚡️ Траціну Пакістана затапіла, што прывяло да вялізных эканамічных страт і чалавечых ахвяр.
⚡️ Рэкордныя цеплавыя хвалі назіраліся ў Кітаі, Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
⚡️ Працяглая засуха на паўвостраве Самалі пагражае гуманітарнай катастрофай.
❗ Экстрэмальныя перапады надвор'я будуць усё больш частымі. Каб прыстасавацца да гэтай новай рэальнасці, трэба запаволіць змены клімату. Чытай пра гэта больш па хэштэгу #зменыклімату.
Крыніца:
belgidromet.by.
📷 Фота: белалобая гусь, аўтар - Віталь Некрашэвіч.