Яшчэ адна добрая навіна для Гомельшчыны
Новы заказнік мясцовага значэння “Елянецкая Прыстань” плошчай каля 1951 га з’явіцца ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. 💚
Гэта рэчышча Дняпра з лясамі левабярэжнай поймы. Рака ўтварае буйныя меандры, шматлікія вялікія і малыя старыцы. Толькі паглядзі, як прыгожа выглядае будучы заказнік з вышыні! З-за вялікага абваднення тэрыторыя гэта маладаступная, рэчышча ракі тут захавалася амаль у некранутым стане. Тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус – з’яўляецца аб’ектам Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.
💧🌳 Тут багата паплавоў і змешаных лясоў з пойменнымі дубровамі. У мясцовай фаўне не менш за 40 відаў, якія маюць нацыянальны ці міжнародны прыродаахоўны статус. Тут гняздуюць зімародак, малы арлец, пугач, чорны бусел, драч, беласпінны дзяцел, валасяніца-белашыйка, дубальт, шэры журавель, чорны каршун, малы пагоніч і іншыя. Гэты раён вельмі важны для такіх відаў рыб як белапёры пячкур, жэрах, украінская мінога, чахонь, бычок-цуцык і іншых.
🙏 Спадзяёмся, што заказнік стане надзейнай аховай для “чырванакніжнікаў”. Гэта стала магчыма дзякуючы працы кампаніі ТАА “Дзікая прырода” і НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.
А ты хочаш падтрымаць нашу працу па ахове прыроды? Купляй абанемент “Дзікі клуб”. Таксама ты можаш набыць значкі-піны з птушкамі і кветкамі, размалёўкі з птушкамі ад арнітолагаў. Увесь прыбытак мы накіроўваем на ахову прыроды Беларусі.
Выбірай свой спосаб дапамагчы добрай справе.
Тэрыторыя #10 з 17
📷 На фота: чорны каршун, аўтар Уладзімір Бондар; мінога ўкраінская, аўтар Аляксей Вайцянкоў; схема заказніка “Елянецкая Прыстань”. Фота мясцовасці з Google Earth.
#ДзікіяЭкспедыцыі