Дыктатура з нулявой эфектыўнасцю
Давайце ўявім наступны сцэнар: пуцін актывуе артыкул аб калектыўнай абароне Расеі ў межах АДКБ. Беларусь, як краіна-ўдзельнік і саюзная дзяржава, адразу адклікаецца і накіроўвае свае войскі ў Курскую вобласць. Адначасова з гэтым у Беларусі аб’яўляецца частковая мабілізацыя. Беларусь уступае ў вайну супраць Украіны.
Што будзе рабіць апазіцыя? Магчыма абвесціць нацыянальную мабілізацыю беларусаў па ўсім свеце? Ці будзе арганізавана барацьба супраць рэжыму Лукашэнкі? Хто гэта зможа зрабіць?
Яшчэ месяц назад гэта павінен быў бы зрабіць Сахашчык. Але ён неаднаразова казаў у сваіх інтэрв’ю, што не дапусціць, каб беларус ваяваў супраць беларуса, што ён будзе рабіць усё магчымае, каб мы дамовіліся з халуямі лукашэнкі. Ведаеце, для мяне гэта вельмі дзіўна, калі чалавек, які нібыта займае вайсковую пасаду, пачынае весці сябе як дыпламат. Вось вы можаце сабе ўявіць, каб Залужны альбо Суравікін казалі
“Я не хачу страляць у людзей з Данбаса, бо мы ўсе ўкраінцы, нам трэба дамаўляцца. Я не буду планаваць абарону краіны, я буду дамаўляцца з пуціным.”?
Дамаўляцца павінны палітыкі, а калі ты займаеш пасаду міністра абароны, то забі зяпу пра дыпламатыю і рыхтуй стратэгію перамогі сілай. Мне здаецца, што ўвесь беларускі народ павінен быў атрымаць прышчэпку пасля 2020 года, калі многія лічылі, што атрымаецца дамовіцца з АМАПам і спецназам (памятаеце "міліцыя з народам"?). Зараз Сахашчыка няма, і добра, бо ён хлус, а не “генерал” і справаздачу з яго спытаем пазней.
Сахашчыка замяніў Кабанчук. Але і ён не зможа абвесціць ніякую нацыянальную мабілізацыю альбо стварэнне нацыянальнай арміі. І КР гэта не зробіць. Бо зараз прыняты пратакол узаемадзеяння паміж Ціханоўскай, офісам ЦІханоўскай, кабінетам і КР. Абвясціць нацыянальную мабілізацыю альбо ўтварэнне нацыянальнага войска, альбо любое іншае агульнае дзеянне - гэта
які павінен прымацца ў адпаведнасці з прынятым пратаколам.
Старонка 2 ->

працэс распрацоўкі агульнай палітыкі або стратэгіі дэмакратычных сіл па канкрэтным напрамку або пытанні