КРЫЖАНОЎСКІ
Мікалай Кірылавіч
(1937 -- 17.12.2024)
Сумная вестка прыйшла з Беларусі. Не жыве Мікалай Кірылавіч Крыжаноўскі, Депутат Незалежнасьці, сябра Сойму Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і КХП-БНФ. З самага пачатку фронтаўскага руху Мікалай Кірылавіч быў у авангардзе нацыянальнага змаганьня за незалежнасьць Бацькаўшчыны. Выдатны навуковец, кандыдат тэхнічных навук, ён усё жыцьцё працаваў на карысьць Беларусі.
Мікалай Кірылавіч перажыў усе драматычныя пэрыяды нашай гісторыі, пачынаючы ад сталінскага і гітлерскага генацыду беларускага народа. Не зламаўся, не прыстасоўваўся, захаваў беларускую душу. Старэйшае пакаленьне фронтаўцаў было і застаецца апірышчам нашага змаганьня за вызваленьне Беларусі ад маскоўскага акупацыйнага рэжыму. Сьветлая памяць герою!
Прыносім шчырыя спачуваньні сямьі і блізкім нябожчыка.
Сябры і кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь"
16 сьнежня 2024 г.