ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Беларускі вызвольны рух Вольная Беларусь.
Сайт Руху:
https://www.bns-volnayabelarus.org
Чат:
https://t.me/chat_vb
Зваротная сувязь:
@vb_contact_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Forward from: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Аналіз маніпуляцый і прапаганды ў дэмакратычных СМІ

Артыкул “БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з’яўляецца даўнім агентам КДБ” выразна дэманструе ключавыя рысы прапагандысцкага матэрыялу: выкарыстанне эмацыянальных фармулёвак, стварэнне чорна-белага светаўспрымання і фарміраванне вобразаў ворага і героя.

Прапануем вашай увазе аналіз артыкулу “Нашай Нівы” ад гісторыка і медыя-аналітыка Наталлі Крывашэй (увага: лонгрыд!):

https://warta.media/2635


Forward from: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Рупары фальшывай палітыкі

Вызваленьне з турмы Паліны Шарэнды-Панасюк стала сьветлай падзеяй для вольных беларусаў. Тым больш, што жанчыне ўдалося выехаць за мяжу і ўзьяднацца з сям’ёй у Летуве.

У першым жа публічным выступе ў Вільні П. Шарэнда-Панасюк заявіла, што “за чатыры гады ня вызвалілі ніводнага вязьня”, маючы на ўвазе правал стратэгіі санкцый і так званага “міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі”. Аднак ужо ў наступных прамовах пад уплывам, як было відаць, Н. Радзінай і іншых асобаў з «Хартыі-97», яна зьмяніла рыторыку і аргумэнтацыю ды пачала заклікаць да “санкцый і ціску”.

Чытаць цалкам: https://warta.media/2623

232 0 3 11 32



Forward from: Зянон Пазьняк
ТРАМП

Цягам аднаго дня адна за адной вырашаюцца ў Трампа заскарузлыя, замучаныя ў палітыцы "складаныя прабламы".

Прыехаў ў Ізраіль і з ходу абявіў пра бліскучае вырашэньне лёсу Сектара Газа, зь якога "гамункулусы" стварылі сацыяльную язву на Блізкім Усходзе і 70 гадоў таўклі ў ступе сваё словаблудзтва, мільёны даляраў і заклапочанасьць лёсам тэрарыстаў.

Шмат з таго, што нагарадзілі, выгадаваныя ў лявацкай колбе, лабаранты ад палітыкі, мае штучную прыроду і можа быць зьмецена за адзін дзень. У Беларусі — таксама.


Forward from: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
На вайне супраць расейскіх акупантаў загінуў яшчэ адзін беларус — Аляксандр «Розпад» Новік

Аб гэтым паведаміў Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус: "Загінуў наш паплечнік — Аляксандр «Розпад» Новік. Беларус, нацыяналіст, інтэлектуал. Браў удзел у шмат якіх ініцыятывах, добра разумеў, дзе сапраўднае і прытрымліваўся сапраўднага. У размовах, заўсёды прамы і шчыры, ён адзначаў неабходнасьць быць карысным і эфектыўным на вайне".

«Розпад» загінуў 20 студзеня на Луганшчыне, каля вёскі Новаягораўка. Ягонае жыцьцё абарвалася ў баі, ва ўзросьце 22 гадоў. Аляксандр Новік пахаваны на алее Славы Броварского Броварскіх могілак. БДК абвесьціў збор дапамогі сям'і загінулага: https://t.me/BDK022/240

Вечная слава і пашана Герою!
Жыве Беларусь!






МАТЭРЫЯ — ЗА ДУШУ

Мне прышлося зьвяртацца асабіста з пасланьнем да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць палітвязьняў, спыніць арышты і рэпрэсіі супраць беларусаў. Вязьняў пачалі выпускаць групамі. А нядаўна (толькі што) выпусьцілі знакавую асобу, аб якой я асабіста прасіў, -- Паліну Шарэнду-Панасюк, якую ў турме мэтанакіравана катавалі і штурхалі ў магілу. Цяпер яна на свабодзе.

З боку Лукашэнкі павольнае выпусканьне вязьняў, і асабліва Паліны Шарэнды-Панасюк, -- гэта гучнае сьведчаньне аб гатоўнасьці да перамоваў з Эўразьвязам па пытаньні вызваленьня палітвязьняў у абмен на спыненьне вызначаных (на перамовах) эканамічных санкцыяў. Не прыняць гэтага сігнала ў такіх абставінах, мне здаецца, было б недаравальным працягам тупіковай палітыкі, адмаўленьнем ад эмпатыі і здаровага сэнсу.

Тым больш што палітыка эканамічных санкцый, якая рэалізоўвалася на працягу амаль пяці гадоў і якая прывяла ўжо да ўсебаковай ізаляцыі Беларусі, да пагаршэньня жыцьця Беларускага народа, не паўплывала на ўладу рэжыму Лукашэнкі і не ў стане вырашыць праблемы палітычных зьняволенных.

Зьявілася магчымасьць рэальна выцягнуць закладнікаў-беларусаў з турэмнай катоўні -- прыняць знакі на гандаль беларускімі душамі, які прапануе Лукашэнка (матэрыя -- за душу). Гэта цяжка. (Гэта, як гандаль зь Пеклам.) Але такая ёсьць палітыка цывілізацыі ў дачыненьнях з прарасейскай дыктатурай. Ня можа быць матэрыяльнасьць важней за душу.

7-02-2025
Зянон Пазьняк


Forward from: Белсат
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
❤️ «Нізкі паклон людзям, якія клапаціліся пра мяне…»

Пасля слоў падзякі за вызваленне, Паліна Шарэнда-Панасюк распавяла пра палітзняволеную Вікторыю Кульшу. Па словах Паліны, тая знаходзіцца ў вельмі кепскім стане


Зянон Пазьняк. ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ

У канцы сьнежня 2024 года валанцёрскай Фундацыі "Вольная Беларусь" споўнілася роўна два гады працы і ахвярнага служэньня беларускай справе. Галоўныя мэты дзейнасьці -- падтрымка Палка Каліноўскага і беларускіх дабраахвотных фармаваньняў на франтах Украіны, спрыяньне разьвіцьцю беларускай культуры і асьветы за мяжой, стварэньне і падтрымка беларускіх інфармацыйных рэсурсаў, падтрымка выданьняў беларускіх кніжак і друку, спрыяньне беларускай нацыянальна-культурнай дзейнасьці.

Цяпер, азіраючыся ўстыч, часам зьдзіўляешся, як ўдалося столькі шмат зрабіць на энтузіязьме некалькіх чалавек. Як і трэба было чакаць у такім выпадку, самым пасьпяхавым быў першы 2023 год. Энтузіязм тады панаваў яшчэ ў беларускім асяроддзі, ва Украіне і на фронце. Усе імкнуліся дапамагчы адзін аднаму супраць агрэсіўнага маскоўскага мордара і чакалі перамогі. Сродкі, ахвяраваньні, якія прысылалі людзі на канкрэтныя мэты, тут жа выкарыстоўваліся на дапамогу ваярам.

Чытайце падрабязную справаздачу па выніках двух гадоў працы Фундацыі "Вольная Беларусь":
https://www.bns-volnayabelarus.org/post/pazniak-fundacja-vyniki


Сёньня дзень Народзінаў Лявона Баразны

4 лютага 1929 нарадзіўся Лявон Баразна - беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і дасьледчык культуры, актывіст захаваньня гісторыка-культурнай спадчыны.

Лявон Баразна быў добрым сябрам Зянона Пазьняка. Разам з Пазняком Баразна стварыў у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва». Сябры-паплечнікі займаліся тэмамі гістарычнай памяці, працавалі над захаваньнем культурнай спадчыны Беларусі.

Паглядзець відэа з успамінамі Зянона Станіслававіча пра Лявона Баразну можна на канале Warta.


Forward from: YouTube Беларусi
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Санкцыі ў параўнанні з жыццём чалавека не маюць ніякага значэння


Уся гэтая эканоміка пайшла ў Расею і працуе на вайну


✏️ Зянон Пазняк выказвае думку, як вызваліць закладнікаў рэжыма Лукашэнкі.

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ


Forward from: Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!


Беластоцкая суполка Вольнай Беларусі ў суботу 1 лютага далучылася да акцыі "Kalinoŭski Marš-2025", арганізаванай МА РУХ (Рух беларускіх нацыяналістаў).

Мерапрыемства пачыналася ў Гарадку (па-польску Gródek), куды ўдзельнікі дабіраліся або самастойна ўласным транспартам, або разам зь іншымі ўдзельнікамі, што мелі вольныя мейсцы ў сваіх аўто. Такім чынам беларусы маглі чарговы раз прадэманстраваць сваю салідарнасьць і ўзаемадапамогу, дзеля чаго мейсца збору было прызначанае яшчэ ў Беластоку. Аўтакалёна вырушыла паводле заплянаванага раскладу мерапрыемства, пазначыўшы сябе нацыянальнымі дзяржаўнымі сымбалямі.

Пешая частка маршруту - непасрэдны марш памяці паўстанцаў і змагароў за вольную незалежную Беларусь - пачалася ад вуліцы імя Кастуся Каліноўскага і прайшла спачатку вулачкамі, а пазьней дарогай праз вёску Бялевічы (Bielewicze) і скончылася ля надмагільнага каменя з крыжом у вёсцы Страшава (Straszewo). Ідучы прасёлкавымі дарогамі ўдзельнікі маршу зь сьцягамі нагадвалі атрад касінераў, што йшоў у пошуку варожых войскаў. Дух нашых змагарных продкаў лунаў у паветры, выбліскваў сонечнымі праменьнямі, вітаў у дарозе табуном коняў, статкам аленяў і нават дзьвума бусламі.

Каля помніку-прыдарожнай капліцы ў вёсцы Страшава ўдзельнікам акцыі распавялі пра двух ураджэнцаў гэтых мясьцінаў, што тым ці іншым чынам прысьвяцілі свае жыцьцё Беларусі.

Мікола Дзямідаў - ураджэнец Гарадку, знаны беларускі вайсковы і грамадзка-палітычны дзеяч, унук роднага брата Кастуся Каліноўскага Аляксандра, удзельнік першай сьвятовай вайны, кастрычніцкага перавароту і чыну войскаў Станіслава Булак-Балаховіча, уваходзіў у склад БВК, БЦР, і пазьней БАНР, ініцыяваў скліканьне БАПЦ, сам пазьней далучыўся да ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы, належыў да яе парафіі ў Чыкага, дзе і пахаваны.

Аляксей Карпюк - ураджэнец вёскі Страшава, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч, удзельнік другое сьвятовае вайны, стваральнік партызанскага атраду імя Кастуся Каліноўскага, дырэктар Рэспубліканскага музэя атэізму і гісторыі рэлігіі ў Горадні, лідэр вольнадумнай інтэлігенцыі Горадні, актывіст БНФ, заснавальнік ЗБС "Бацькаўшчына", сябра клюбу "Паходня". Памёр і пахаваны ў Горадні.

Пасьля кароткай лекцыі пра славутых землякоў удзельнікі запалілі зьнічы і паклалі ля помніку партрэты Дзямідава і Карпюка з адпаведнымі подпісамі на беларускай і польскай мовах.

Далей грамада рушыла ўжо аўтатранспартам да вёскі Мастаўляны, дзе 2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі - бацька беларускай палітычнай нацыі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня на тэрыторыі Беларусі і Літвы, што распачалося 1 лютага 1863 года.

У вёсцы Мастаўляны ганаровай вартай ля помніку паўстанцам удзельнікаў акцыі сустракалі чальцы рэканструктарскага клюбу "Invictus 1863". Быў зачытаны запавет К.Каліноўскага нашчадкам "Ліст з-пад шыбеніцы", верш памяці паўстанцаў 1863, а пасьля ўдзельнікі ўсклалі вянок, кветкі і зьнічы ў нацыянальных колерах да помніку касінерам. На жаль, праз узмацненьне дзяржаўнай мяжы Польшчы ў часе гібрыднай вайны Расеі рукамі сатрапа Лукашэнкі з краінамі Эўразьвязу (плыня нелегальных мігрантаў) памежнікі адмовілі арганізатарам акцыі памяці прайсьці да месца, дзе знаходзілася хата ў якой нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.

На памяць пра ўдзел у маршы і акцыі ўшанаваньня Кастуся Каліноўскага і герояў паўстаньня 1863 года кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў грамату.

Адзначым, што паводле формы і зьместу гэтая акцыя была досыць добра прадумана і праведзеная амаль бездакорна.

705 0 4 10 45

Варшава. Сябры Вольнай Беларусі далучыліся да ўшанаваньня памяці ўдзельнікаў Паўстаньня Каліноўскага.

Акцыя была праведзена ў гадавіну пачатка паўстаньня 1863 году на землях Беларусі. Арганізатар — Рух Салідарнасьці РАЗАМ.


Forward from: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
❗️З-за кратаў выйшла Паліна Шарэнда-Панасюк.

Паліна правяла ў няволі больш за чатыры гады. У калоніі ў яе істотна пагоршыўся стан здароўя.


Forward from: WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Жахлівыя вынікі санкцый: 70% гандлю Беларусі цяпер належыць Расее

Беларусь страціла сваю шматпалярнасьць і цяпер на 70% у гандлі завязана на Расею. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў расказаў у інтэрв'ю выданьню «Известия».

«У нас заўсёды была пазіцыя беларускай шматпалярнасьці, якая заключалася ў тым, што мы развіваем сваю зьнешнюю палітыку, зьнешнюю эканоміку з апорай на многія цэнтры сілы. Але як бы мы ні хацелі рэалізаваць той прынцып, пра які заўсёды казалі, што траціна нашых інтарэсаў — гэта павінна быць Расія, траціна — калектыўны Захад і траціна — далёкая дуга», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Аднак сёньня такой канфігурацыі «няма і блізка ў сувязі з санкцыйнымі абмежаваньнямі з боку краін Захаду», кажа ён. Па словах міністра, гандаль з Расеяй набліжаецца да 65—70% ад агульнага гандлю Беларусі.

723 0 4 14 28

Forward from: Зянон Пазьняк
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НІШТО НЯ СПЫНІЦЬ БЕЛАРУСІ

Пачалася адчайная атака на Вольную Беларусь. Толькі мы цярпець ня станем. Маскалі і гэб'ё нешта адчулі. Мы ведаем, што яны адчулі. Іх непакоіць зацятае маўчаньне беларускіх людзей у Беларусі ў той час, калі рэжым іх страшыць, катуе і забівае. Іх непакоіць тое, што мы, Вольныя Беларусы, не спадзяемся ні на каго, але толькі на гэтых нашых людзей у Беларусі. Таму здрада шалее, абкідвае нас сьмецьцем перад нашым народам.

А праяўляецца гэта дробненька, гадзенька, лжывенька. Напрыклад, зьмяшчаюць здымачак з выступоўцам з нашага інфармацыйнага пікету і хіхікаюць задаволена, прапануюць сваім чытачам, маўляў глядзіце, там нікога не было, адзін выступовец, а на фестывалі вунь колькі. Спадзяюцца, што іхныя чытачы не разумеюць розьніцы паміж сэнсам і фарматам мерапрыемстваў.

Дарэчы, крыху нагадаю. Пра пікет да 10 асобаў можна нават не паведамляць у паліцыю. Звычайна паведамляецца пра 20-40 удзельнікаў. Мы паведамілі пра 50. (Удзельнічалі акурат столькі і крыху болей). Былі запрошаныя палітыкі, палітвязьні, дэпутаты, грамадзкія актывісты. Галоўная задача пікету -- інфармацыйная, з паведамленьнем і распаўсюджаньнем у сеціўных рэсурсах. Таму ўсе выступы былі пра стан Беларусі, але ў розных тэмах. Я вельмі раю беларусам-адраджэнцам і патрыётам паглядзець відэа і паслухаць гэтыя выступы. Лінк унізе пад тэкстам.
28 студзень 2025 г.
Зянон Пазьняк

https://www.youtube.com/watch?v=OAHp7H2VlSs


Forward from: Зянон Пазьняк
СМІ

Некаторыя заказныя "смі" пасьля правалу агітацыі калабарантаў ісьці галасаваць на псэўда-выбары, здаецца, крыху прышалелі. Па два разы на дзень пішуць і сьмецяць на Пазьняка ды на "Вольную Беларусь".

Дык зразумела ж. Адцягваюць увагу. Бо адбыўся байкот. Людзі масава не пайшлі галасаваць. Зрабілі тое, пра што мы казалі як трэба рабіць. Ах, якая непрыемнасьць. "Опять он прав".

Ніхто з "дэмсмі" ня піша і ня кажа пра байкот, які быў татальны. Гэта для іх не інфармацыя. Там яшчэ зьмясьцілі местачковую стратэгію аднаго лукшысцкага прапагандыста, які паведаміў, што кантора будзе страўліваць апазыцыю за мяжой і паведаміў каго з кім. Ну і "мудрацы", ну і "стратэгі"!



20 last posts shown.