Forward from: Paville | Pavilenščyna
Помнік апошняй бітве вялейскіх паўстанцаў.
У канцы траўня аддзел Г. Чаховіча, які налічваў больш за 200 чалавек, павінен быў злучыцца з паўстанцамі Козела-Паклеўскага, каб далей дзейнічаць разам. Але ён яшчэ не ведаў, што аддзела Козела-Паклеўскага больш не існуе, што ён амаль увесь палёг каля Уладыкаў.
Паміж вёскамі Вуткі і Любкі касінеры Чаховіча сустрэліся з царскімі войскамі, і адбыўся бой. Паўстанцы 3 гадзіны мужна змагаліся, касінеры адбівалі атакі жаўнераў. Але ўсё ж паўстанцы вымушаныя былі адступіць, страціўшы 6 чалавек забітымі і 8 параненымі, сярод якіх быў камандзір касінераў — Канстанцін Касцялецкі.
Расійцаў палегла 17, а 23 было паранена.
Згодна з расійскімі дакументамі паўстанцы страцілі 31 чалавека, а жаўнеры — 5.
Паўстанцаў, якія загінулі ў бітве каля Каралеўцаў, пахавалі ў брацкай магіле побач з вёскай Вуткі. Цяпер на месцы магілы знаходзіцца жвіровая капальня, з якой бралі пясок на будаўніцтва дарогі паміж Іжай і Любанню ў савецкія часы.
#вілейшчына