🗳
Прымушаюць галасаваць датэрмінова? Прымушаюць "ахвяраваць" у выбарчы фонд грошы? Прымушалі паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатаў? Паведаміце праваабаронцам пра парушэнні на "выбарах"Ініцыятыва
Праваабаронцы за свабодныя выбары збірае дадзеныя па ўсёй краіне пра парушэнні ў ходзе электаральнага мерапрыемства, прызначанага на 26.01.2025.
Вы можаце дапамагчы захаваць для гісторыі сведчанні таго, як гэта ўсё прахозділа — але найперш дбайце пра сваю бяспеку!
Вось пакрокава, як паведаміць інфармацыю бяспечна:
1️⃣
Перад адпраўкай уключыце VPN. Мы можам параіць бясплатныя TunnelBear,
Proton VPN. Калі VPN уключаны, беларускі аператар сувязі не будзе бачыць, на якія сайты вы заходзіце.
2️⃣ Адчыніце новае акно
ў рэжыме інкогніта ў браўзеры Google Chrome ці новае
прыватнае акно ў браўзеры Firefox. Гэта дазволіць не пакідаць сляды, якія звычайна застаюцца, калі вы працуеце з сайтам на вашым камп'ютары ці смартфоне (гісторыя, кукі, кэш).
3️⃣ Пры ўключаным і актыўным VPN у рэжыме інкогніта ці прыватным акне запоўніце
форму парушэнняў.
4️⃣ Пасля адпраўкі формы
зачыніце ўсе вокны ў інкогніта рэжыме ці прыватныя вокны — толькі ў гэты момант з камп'ютара выдаляцца сляды адпраўкі.
5️⃣
Выдаліце арыгіналы фотаздымкаў і тых дакументаў, якія нам перадалі, са сваіх камп'ютараў і смартфонаў, пачысціце сметніцу.
Альтэрнатыўныя шляхі паведаміць праваабаронцам пра парушэнні — напісаць праваабаронцам у тэлеграме па вядомым вам кантактам.