Гомельская Вясна


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Канал праваабарончага сайта "Гомельская вясна"
Бот Гомельскай Вясны - @Homiel_Bot
Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»:Гомель — @homelspring
Светлагорск -@svietlahorskspring
Пра затрыманні і парушэнні правоў чалавека можна пісаць на @viasna_bot.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️Памілавалі яшчэ 23 палітвязняў

Паведамляецца, што сярод іх 3 жанчыны і 20 мужчын.

Сярод памілаваных 13 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, 14 маюць хранічныя захворванні, у 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін — шматдзетны бацька.

🔹Калі вам вядома пра людзей, якія выйшлі на волю, калі ласка, паведамляйце праваабаронцам на @Viasnainfo


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
Chatham House: на выбарах* плануюць галасаваць 36% беларусаў

«Беларуская ініцыятыва» Chatham House прэзентавала даследаванні грамадскай думкі пра ўспрыманне выбарчай кампаніі і сітуацыі ў Беларусі.

Паводле вынікаў даследавання, большасць беларусаў (60%) лічаць прэзідэнцкія выбары важнай падзеяй сярод астатніх у 2025 годзе. Прычым на прамое пытанне аб важнасці выбараў*, 40% адказалі, што яны вельмі важныя і яшчэ 29% — што «хутчэй важныя».

Нягледзячы на прызнанне значнасці выбараў*, многія беларусы не ўпэўненыя, што будуць галасаваць: доля ўпэўненых у сваім удзеле прыкметна ніжэйшая, чым у 2020 годзе. Калі ў 2020 годзе ў намеры галасаваць былі ўпэўненыя 75% рэспандэнтаў, то ў 2025 годзе — 36%.

Таксама большасць беларусаў, за выключэннем прыхільнікаў улады, лічаць, што выбары* не будуць праведзеныя сумленна. Так, амаль 90% рэспандэнтаў лічаць важным, каб галасы падлічвалі сумленна, але ўдвая менш вераць у магчымасць такога падліку.

Падрабязнасці 👉 elections2025.spring96.org/be/news/117199


Ва Украіне загінула беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Марыя - тая самая дзяўчына, якая была параненая 9 жніўня 2020 года каля Стэлы ў Мінску.

Пасля пачатку вайны дзяўчына далучылася да абаронцаў Украіны.

Крыніца: Беларускі Гаюн


Гомельская ябацька, якая ў 2020-м годзе ўклінілася ў шэрагі дэмакратаў, цяпер спрабуе ўвайсці ў шэрагі ябацек

"Актыўная" гамяльчанка Жана Пікоўская цяпер наведвае пралукашэнкаўскія "Марафоны адзінства" і фатаграфуецца з прапагандыстамі. Дакладна так жа перад 2020 годам яна паводзіла сябе з дэмакратычнымі актывістамі, а потым здавала іх карным органам.

На месцы лукашэнкаўцаў мы б такую "сяброўку" абыходзілі стараною.


Беларусаў прымушаюць падпісаць "фількіну грамату" перад выбарамі

На "папярэджанні" нават не напісана каму менавіта чалавек абяцае, што не будзе "парушаць" заканадаўства. Такія захады служак дыктатара можна назваць хіба што элементам застрашэння людзей.


У Буда-Кашалёве “суддзі” занепакоіліся праз беларусаў у Вялікай Брытаніі

Карнікі з правінцыйнага мястэчка на Гомельшчыне расстараліся дадаць свайго ўнёску ў так званы “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

✅ Чытаць болей


❗️У Рагачове будзе яшчэ адзін суд за выказванне меркавання пра Лукашэнку. І зноў выконваць ролю суддзі будзе кабета, залежная ад нібыта пацярпелага ў справе боку.

22 студзеня ў судзе Рагачоўскага раёна мае адбыцца судовае пасяджэнне, падчас якога нейкая Вольга Пакроўская будзе судзіць мясцовага жыхара Дзмітрыя Іванчыкава паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса, які дазваляе караць за абразу Лукашэнкі. ✅Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11138


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
💔4 гады і 4 месяцы за кратамі Марфа Рабкова

Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення і велізарнага штрафу.

Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў гомельскую калонію.

💌Месца ўтрымання: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
💻
Напісаць анлайн
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⁉️Здаць адбіткі ды біяматэрыялы: ці можна адмовіцца?

У Беларусі людзі часта сутыкаюцца з настойлівымі просьбамі супрацоўнікаў міліцыі ці іншых прадстаўнікоў дзяржавы здаць узоры ДНК.

У гэтым матэрыяле «Вясна» тлумачыць, у якім выпадку гэта законна, а ў якім — ёсць магчымасць адмовіцца ад падобных працэдур.

• Хто не можа адмовіцца здаваць адбіткі пальцаў?
• Якія наступствы могуць чакаць пры адмове здаць адбіткі пальцаў?
• Ці могуць органы ўлады патрабаваць здачы біяматэрыялаў?


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117178


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Украінцы паказалі як выглядае цяпер беларуска-украінская мяжа

Дарэчы, варту там нясуць не толькі людзі. Мяжа пад надзейнай аховай!


Беларуска ў цік-току паказала, чаму зімою варта быць больш уважлівымі на дарозе

Зірніце і беражыце сябе!


Forward from: Тэрыторыя правоў
🌍 Хочаце стаць часткай глабальных зменаў і спрыяць гендэрнай роўнасці?

UN Women — гэта міжнародная арганізацыя, якая працуе для паляпшэння жыцця жанчын і дзяўчат па ўсім свеце. Калі вы зацікаўленыя ў роўнасці, правох чалавека і стварэнні лепшай будучыні, гэтая пляцоўка для вас.

📍 Якія магчымасці чакаюць?
На сайце UN Women прадстаўлены шырокі выбар вакансій для тых, хто:
• Працуе ў сферы правоў жанчын і гендэрнай роўнасці.
• Мае досвед у кіраванні праектамі, аналізе палітык або камунікацыях.
• Хоча працаваць над праектамі, якія змяншаюць гендэрныя разрывы і падтрымліваюць уразлівыя групы.

💡 Чаму гэта важна?
Гендэрныя разрывы і няроўнасць застаюцца аднымі з асноўных выклікаў у сучасным свеце. Работа ў UN Women — гэта магчымасць спрыяць пераадоленню гэтых праблем, змяняць сітуацыю і дапамагаць жанчынам і дзяўчатам рэалізоўваць свой патэнцыял.

Хто можа падаць заяўку?
• Прафесіяналы і прафесіяналкі з розных сфер: ад права і эканомікі да камунікацый і адукацыі.
• Тыя, хто гатовы працаваць у міжнародным калектыве і падзяляе каштоўнасці роўнасці і справядлівасці.

➡️ Што далей?
Загляніце на сайт UN Women, вывучыце вакансіі і знайдзіце тую, якая дапаможа вам унесці свой унёсак у глабальныя змены. 💛


Паводле дзяржгазетаў у вобласці віруе агітацыя ў “выбарах”, але яе не бачна

Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” спрабавалі адшукаць на Гомельшчыне прыкметы намаганняў так званых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі атрымаць падтрымку на “выбарах”.

✅ Чытаць болей


🔸Беларускія праваабаронцы просяць ЗША ўратаваць Алеся Бяляцкага

Сустрэча чальцоў праваабарончага цэнтру “Вясна” з часовым павераным ЗША ў справах Беларусі Пітэрам Каўфманам адбылася ў сераду, 15 студзеня, у дыппрадстаўніцтве Злучаных Штатаў у Вільні.

➡️ ТУТ - больш падрабязна.


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў 2024 годзе

📍Аўтарытэтнымі міжнароднымі арганізацыямі выяўленыя грубыя парушэнні правоў чалавека і злачынствы супраць чалавецтва, здзейсненыя ўладамі Беларусі;
📍Праваабарончаму цэнтру «Вясна» на канец 2024 года вядома пра 6 550 асуджаных да розных відаў пакарання паводле палітычна матываваных абвінавачанняў, 1 380 з іх — жанчыны;
📍Летась з рознымі відамі рэпрэсій, звязанымі з крымінальным ці адміністрацыйным пераследам (арыштамі, допытамі, ператрусамі) сутыкнуліся не менш за 8 895 чалавек;
📍Больш за 10 палітвязняў утрымліваюць у рэжыме інкамунікада. Чацвёра палітвязняў памерлі ў калоніях і СІЗА;
📍Улады Беларусі па-ранейшаму здзяйсняюць катаванні і ўжываюць забароненае абыходжанне ў дачыненні да іншадумцаў і прадстаўнікоў апазіцыі.

Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117166

💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам


Украіна і Расея абмяняліся палоннымі на беларуска-ўкраінскай мяжы

Абмен адбыўся ў фармаце 25 на 25. Сярод вызваленых украінцаў абаронцы "Азоўсталі", Марыўпалю, Харкаўшчыны, Запарожжа і Данбасу з цяжкімі хваробамі і раненнямі.

Расейцы ж праходзяць рэабілітацыю на тэрыторыі Беларусі.


Forward from: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📝Нагадваем кантакты Праваабарончага цэнтру «Вясна»

🔹Паведаміць пра затрыманне, даслаць інфармацыю з судовых пасяджэнняў: Telegram-бот @viasna_bot | @ViasnaSOS, @SOSViasna;
🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, абскардзіць дзеянні дзяржаўных органаў: @zvarot96 | zvarot@spring96.org;
🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з жорсткім абыходжаннем за кратамі: @ViasnaDOC | viasnadoc@spring96.org;
🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»: @Viasnainfo | viasna@spring96.org.

📍Кантакты рэгіянальных прадстаўніцтваў «Вясны»: Бабруйск@babrujskspring; Барысаў — @Spring_help_r; Брэст@Nadbuzanski, @BrestSOS; Гомель — @homelspring; Магілёў — @maydayhelp, @mspring_help; Маладэчна@Maladecza_help; Наваполацк@impaynes; Віцебск — @Viciebsk_spring; Светлагорск — @svietlahorskspring

❗️Афіцыйныя кантакты ПЦ «Вясна» можна паглядзець у апісанні @viasna96 ці на старонцы «Кантакты» на spring96.org

⁉️«Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»: як цяпер супрацоўнічаць з намі?


🟥 Вучэнні беларускіх Узброеных Сіл у памежнай з Украінай Гомельскай вобласці прадоўжацца да канца студзеня і не ўяўляюць пагрозы для Украіны.

Аб гэтым заявіў 14 студзеня на брыфінгу ва Украінскім медыя-цэнтры памочнік главы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны – прэс-сакратар палкоўнік Андрэй Дземчанка.

“Гэтыя анансаваныя вучэнні, якія працягнуцца да канца студзеня, не нясуць для нас ніякай пагрозы”, –
сказаў ён. ✅ Падрабязней тут: https://gomelspring.org/be/news/11134


❗️У Рэчыцы рэпрэсуюць музыку найстарэйшага метал-гурта Беларусі.

Сярод траіх людзей, якіх збііраюцца судзіць 15 студзеня, ёсць імя Андрэя Старушэнкі - гітарыста і аднаго з кіраўнікоў дэз-метал гурта EVTHANAZIA A.D..

Падрабязнасці ТУТ👈


☝️ З Украіны выдварылі дваіх беларусаў. Зрэшты, яны апынуліся ў краіне-суседцы самі таго не жадаючы

Здарэнне адбылося яшчэ восенню 2024 года, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Двое братоў распавялі, што збіралі грыбы і зайшлі з населенага пункту Аляксандраўка (Нараўлянскі раён) да сяла Дзянісавічі на Кіеўшчыне.

Суддзя знайшоў гэткія паказанні непераканаўчымі, бо Аляксандраўка і месца, дзе былі затрыманыя мужчыны, знаходзяцца ў розных баках. Вынікам разгляду судовай справы стаў штраф па 13600 грыўняў кожнаму (прыблізна 340 даляраў) і выдварэнне з Украіны.

20 last posts shown.