Forward from: Фонд «Краіна для Жыцця»
‼️ Увага! Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі пройдзе ў іншыя тэрміны
Сябры, змяняюцца даты правядзення дзіцячага лагера ў Румыніі. Ён быў запланаваны з 31 жніўня па 8 верасня, аднак з незалежных ад нас прычын пераносіцца на другую палову верасня.
Новыя даты пакуль дакладна невядомыя. Як толькі з'явіцца інфармацыя пра іх - мы паведамім.
З тымі аплікантамі, хто ўжо выслаў анкету, цягам гэтага тыдня звяжацца мэнеджар праекта.
Тыя з вас, хто не запоўніў заяўку, але хацеў бы адправіць дзіця на адпачынак у Румынію ў другой палове верасня, могуць зрабіць гэта цяпер ужо па спасылцы:
👉🏻 https://forms.gle/pVgtNfnKVjxpWsws8
❗️Звяртаем увагу, што дзеці павінны мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва або Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.
У лагеры могуць адпачыць:
1) дзеці палітзняволеных
2) дзеці былых палітзняволеных
3) дзеці палітычных актывістаў.
У апошнім выпадку неабходная ўмова — наяўнасць у сям'і трох і больш дзяцей.