Forward from: Светлана Тихановская
Сайд-івэнты трэцяй канферэнцыі «Новая Беларусь»: запрашаем усіх жадаючых
У пятніцу ў Вільні стартуе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Сёння каманда Офіса знаёміць вас з дыскусіямі, семінарамі-прэзентацыямі і майстар-класамі на актуальныя для беларускага грамадства тэмы, якія запланаваныя на першы дзень мерапрыемства.
Што абмяркуюць удзельнікі падчас сайд-івэнтаў:
📎 дапамогу беларускім палітвязням;
📎 падтрымку беларусаў і беларусак праз прадстаўніцтвы дэмакратычнай Беларусі за мяжой;
📎 разбурэнне стэрэатыпаў і паляпшэнне ўзаемадзеяння з моладдзю;
📎 развіццё беларускай адукацыі;
Таксама гасцей мерапрыемства чакае семінар-прэзентацыя: «Дэкаланізацыя» vs «другасная каланізацыя»: грамадская думка ўкраінцаў і беларусаў.
Сярод спікераў – Філіп Біканаў, Роза Турарбекава, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава, Євген Магда, Марына Сакалова, Павел Баркоўскі.
Расклад панэляў, спіс экспертаў і экспертак, поўны набор тэмаў – па спасылцы.
Далучыцца, паслухаць і паўдзельнічаць у дыскусіі можа кожны і кожная без папярэдняй рэгістрацыі!
📆 Калі? 2 жніўня, 11:00-19:00
📍Адрас: Канферэнц-зала 5.3 выставачнага цэнтра LitExpo, Laisvės pr. 5, Вільнюс
❗ Важна! Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібербяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!