#КухняБеларусі
Поліўка беларуская
50 г жытняга хлеба
25 г сушаных грыбоў
1 морква
1 цыбуліна
1 ст. лыжка тлушчу
1 ч. лыжка тамату-пюрэ 1,2 л мяснога булёну
0,5 шклянкі смятаны, соль.
Загадзя замочаныя грыбы адварыць, булён працадзіць праз складзеную ўдвая тканіну, грыбы нашынкаваць.
Жытні хлеб нарэзаць лустачкамі, падсушыць у духоўцы, змяльчыць, заліць невялікай колькасцю гарачага булёну, накрыць, пачакаць, пакуль астыне. Пасля гэтага хлебную масу працерці праз сіта, змяшаць з рэштай мяснога булёну, уліць грыбны адвар.
Абсмажыць на тлушчы дробна парэзаныя моркву і цыбулю разам з таматам-пюрэ, пакласці ў булён, які кіпіць.
Дадаць падрыхтаваныя грыбы, соль, варыць 7-10 хвілін.
Падаць поліўку са смятанай.