Forward from: Naračanščyna | Нарачанскі край
Жабракі і просты люд на будслаўскім фэсце ў 1930-я
З успамінаў Паўліны Мядзёлкі:
"На фэст зляталіся са ўсяго свету жабракі. Яны гарланілі, спявалі быліны на старадаўняй беларускай мове, малітвы на польскай мове, недарэчна перакручваючы польскія словы, енчылі, стагналі... Здаралася, што ў паломнікаў прападалі дзеці. Казалі, што жабракі крадуць дзяцей паломнікаў, а пасля прывозяць іх на фэсты, зарабляючы на іх ад літасцівых паломнікаў. Таму аднойчы народ учыніў страшэнны пагром жабракоў."
Фота вядомага польскага журналіста Мельхіёра Ваньковіча, якія той зрабіў у Будславе 1-2 ліпеня 1937 года. Былі непадпісанымі ў зборах AGAD.
Фотаздымкамі падзяліўся Кастусь Шыталь