Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Святлана Ціханоўская: «Замарожаная вайна – гэта не выйсце з сітуацыі»
Як змяніліся адносіны да Расіі пасля пачатку вайны ва Украіне? Якую ролю адыгрываюць беларусы ў гэтым канфлікце? У чым розніца беларускіх дэмакратычных сілаў ад расійскай апазіцыі?
Беларуская лідарка шчыра адказала на гэтыя і многія іншыя пытанні ў эксклюзіўным інтэрв’ю выданню «Європейська правда».
👉🏻 Пра адносіны да Расіі пасля пачатку вайны
👉🏻 Пра перамогу
👉🏻 Пра ролю беларусаў у плане перамогі
Цалкам глядзіце тут.

«Мы заўсёды разумелі, што Расія з'яўляецца ворагам незалежнасці Беларусі. Але падчас пратэстаў 2020 года мы былі вельмі дыпламатычнымі, асцярожнымі з заявамі супраць Расіі, таму што ў нас не было жадання ваяваць яшчэ і з Расіяй. Нам трэба было хаця б з Лукашэнкам даць рады. Але калі мы ўбачылі Бучу, Ірпень, Марыупаль, гэтую вайну – то, вядома, тут ужо не засталося месца для дыпламатыі».
👉🏻 Пра перамогу
«Перамога – гэта калі расійскія войскі выйдуць з усёй тэрыторыі Украіны і больш не будуць пагражаць вашаму суверэнітэту і вашай тэрытарыяльнай цэласці. Цяпер Украіну пхаюць да варыянта, што зброя замоўкне, але Украіна не будзе мець кантролю над усёй тэрыторыяй. Гэта будзе замарожаная вайна. Гэта будзе азначаць працяг канфлікту і не прынясе перавагі ні Украіне, ні дэмакратычнаму свету. Гэта не выйсце з сітуацыі».
👉🏻 Пра ролю беларусаў у плане перамогі
«Беларусы робяць для перамогі, што могуць – хоць у нас няма складоў зброі і няма мільярдаў. Беларускія салдаты ваююць ва Украіне побач з украінцамі. Беларусы, якія з-за рэпрэсіяў змушана пакінулі краіну, дапамагаюць украінцам, якія выехалі з-за вайны.
А я са свайго боку заўсёды выступаю за Украіну на міжнароднай арэне. Патрабую, каб Украіне далі ўсю магчымую зброю, каб не дазволілі Расіі спыніць вайну там, дзе яна цяпер ёсць, а прымусілі вывесці ўсе войскі з Украіны і з Беларусі».
Цалкам глядзіце тут.