Абмежаванні супраць аўтамабіляў на беларускіх нумарах: сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрстваў замежных справаў Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі
У Вільні прайшла сустрэча па новых абмежаваннях супраць аўтамабіляў на беларускіх нумарах, удзел у якой узялі галоўны дарадца Франак Вячорка, дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік. Польшчу, Літву, Латвію і Эстонію прадставілі амбасадары, спецпасланнікі і тыя супрацоўнікі міністэрстваў, якія адказваюць за сферу санкцыяў.
Якія важныя пытанні ўзнімаліся падчас сустрэчы?
📌 Абмежаванні на правоз тавараў у сувязі з новымі санкцыямі. Літва і Польшча дазволілі правозіць тавары для асабістага карыстання, без бірак і ўпаковак;
📌 Захаванне і падтрымка пасажырскага руху: аўтобуснае злучэнне застанецца без зменаў;
📌 Працэдура перарэгістрацыі аўтамабіляў на еўрапейскія нумары для беларусаў, якія маюць ВНЖ ці гуманітарныя візы.
Прадстаўнікі Офіса акцэнтавалі ўвагу на тым, што новыя абмежаванні б’юць па беларусах, а не па рэжыме: гэта негатыўна адбіваецца на мабільнасці людзей. Акрамя таго, дарадцы перадалі прапановы па магчымых выключэннях, якія можна зрабіць для аўтамабіляў, за рулём якіх – беларускія грамадзяне.