Рэжыму патрэбныя не людзі, а пакорлівыя падаткаплацельшчыкі
Святлана Ціханоўская: «Па ўсёй Беларусі масава затрымліваюць псіхатэрапеўтаў. У Гомелі сілавікі прыйшлі мінімум да 30 беларусаў за падпіскі на «няправільныя» каналы. А яшчэ беларусаў працягваюць затрымліваць проста на мяжы.
На фоне гэтых рэпрэсій, якія не толькі не змяншаюцца, але яшчэ і растуць, працягвае сваю працу так званая «камісія па вяртанні». Зараз да сваякоў беларусаў, якія пераехалі ў іншыя краіны дзеля ўласнай бяспекі, сталі прыходзіць прадстаўнікі рэжыму і ўгаворваць людзей паўплываць на сваіх родных і папрасіць іх вярнуцца дадому.
Але рэжыму не патрэбныя людзі. Яму патрэбныя падаткаплацельшчыкі, якія будуць пакорліва ўтрымліваць чыноўнікаў, сілавікоў і ўвесь вялізны рэпрэсіўны апарат. А самі людзі – з іх думкамі, марамі, прапановамі, спробамі палепшыць жыццё ў краіне – не, не патрэбныя.
Не давярайце прапагандзе, якая заклікае вярнуцца. Размаўляйце з роднымі і блізкімі, расказвайце ім праўду. А дадому мы ўсе абавязкова вернемся, але толькі тады, калі спыняцца рэпрэсіі і запануе сапраўдны, справядлівы закон».