Forward from: Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
❗️ Знішчылі выстаўку фотаздымкаў з унікальнага беларускага абрада, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Цагам больш як пяці гадоў у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі месцілася незвычайная выстаўка фотаздымкаў Марыны Бацюковай “Сула. Непарушае”. Гэтыя фота былі зробленыя падчас экспедыцыі на Веткаўшчыну, на ўнікальны абрад ваджэння і пахавання Стралы (ці Сулы). Фота вялікага фармату, гераінямі якіх былі жанчыны сталага веку і маладыя дзяўчаты ў народных строях, фота былі ўпісаныя ў архітэктуру дворыка і стваралі чароўнае ўражанне.
Супадзенне гэта, ці не, але тая экспедыцыя ладзілася кафедрай этналогіі і фальклору універсітэта культуры, якую нядаўна “распусцілі”, героямі некаторых фота былі студэнты і выкладчыкі кафедры.
Фота Валерыя Клапоцкага