У Беларусі любая "адметнасць" стала прычынай для рэпрэсій і гвалту. Татуіроўкі, каляровыя валасы, нефармальнае адзенне ці намёк на прыналежнасць да ЛГБТ+ становяцца інструментам ціску.
⚙️ Рэжым выкарыстоўвае "традыцыйныя каштоўнасці", каб кляйміць людзей як "не такіх". Іх супрацьпастаўляюць выдуманаму вобразу "правільных" прыхільнікаў улады.
👕 Пасля затрымання людзей прымушаюць распранацца, разглядаюць татуіроўкі, патрабуюць растлумачыць іх значэнне. Тых, у каго незвычайны стыль ці колер валасоў, абражаюць, насміхаюцца і пагражаюць гвалтам.
📹 Карнікі здымаюць "пакаянныя" відэа, выстаўляючы асабістае жыццё затрыманых напаказ. Іх прымушаюць ачарніць саміх сябе, ціснучы маральна і фізічна.
🏳️🌈 Асабліва жорсткія метады ўжываюцца супраць тых, каго падазраюць у дачыненні да ЛГБТК+ супольнасці. Іх дапытваюць, ганьбяць, пагражаюць сексуалізаваным гвалтам, выкарыстоўваючы асабістае жыццё як сродак псіхалагічнага ціску. Падрабязней прачытаць пра сітуацыю ЛГБТК+ супольнасцю ў Беларусі можна тут.
✊ Гэтыя рэпрэсіі — не абарона "традыцыйных" каштоўнасцяў, а цынічны спосаб рэжыму раздзяліць людзей і пасеяць страх. Падзел на "правільных" і "няправільных" патрэбны ўладам, каб знішчыць свабоду і прыглушыць іншадумства. Але менавіта нашай салідарнасці і адмовы паддавацца гэтаму ціску яны баяцца больш за ўсё.
Не дазволім ім адабраць права быць сабой.