Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Law


Мэта: зафіксаваць максімум выпадкаў катаванняў у Беларусі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
▪️Афіцыйны акаўнт для сувязі: @ICITB2020_contact
▪️Пошта: contact@torturesbelarus2020.org
▪️Сайт: https://torturesbelarus2020.org

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Law
Statistics
Posts filter


1 лістапада ЦВК Беларусі завяршыла прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На жаль, гэты працэс даўно стаў сімвалам рэпрэсій, бо кожны, хто кідае выклік дзеючай уладзе, сутыкаецца з ціскам, пераследамі і турэмнымі тэрмінамі. За апошнія гады многія з тых, хто адважваўся прапанаваць сваю кандыдатуру, былі арыштаваныя, вымушаныя пакінуць краіну ці атрымалі працяглыя тэрміны зняволення. Замест свабоды выбару краіна пагружаецца ў страх перад наступствамі за галасы, аддадзеныя не на карысць дзеючай улады.

Мы сабралі гісторыі самых вядомых кандыдатаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі, каб нагадаць, якой цаной у Беларусі даюцца спробы перамен.


Рэжым супраць беларускай інтэлігенцыі — "Ноч расстраляных паэтаў" і сучасныя рэпрэсіі.

🔹 29 кастрычніка 1937 года. Катамі НКУС былі парасстрэльваны дзясяткі беларускіх паэтаў, пісьменнікаў і інтэлектуалаў. Краіна пазбылася галасоў, якія смелі марыць і казаць праўду. Толькі апасля шмат гадоў нам атрымалася даведацца пра жахі, што адбываліся ў тыя трагічныя часы.

🔹 Цяпер. Рэпрэсіі зноў душаць беларускі народ. Ужо некалькі гадоў рэжым катуе, берэт у закладнікі, знявольвае ў турмах усіх тых, хто нясе ў сабе волю і праўду. Лукашэнка і яго паслугачы спрабуюць заглушыць галасы тых, хто адмаўляецца маўчаць, тых, хто працягвае змагацца — праваабаронцаў, лекараў, юрыстаў і ўсіх, хто складае галоўную частку беларускай інтэлігенцыі.

Але ні ў 1937, ні цяпер ім не атрымаецца зламаць памяць і дух. Чалавека можна зачыніць у турме, але немагчыма забіць цягу да волі. Памяць пра Ноч расстраляных паэтаў — гэта ціхі, але жывы агонь, які сёння гарыць у сэрцах кожнага, хто верыць у будучыню без страху. І гэта памяць адна з тых рэчаў, якая дае нам силы на барацьбу.


Аляксандр Лукашэнка заявіў аб сваім удзеле ў прэзідэнцкіх выбарах 26 студзеня 2025 года. Для беларусаў гэта не проста навіна, а прадвеснік рэпрэсій і ўзмоцненага кантролю над грамадствам. Але чаго нам чакаць гэтай зімой?

Рэжым можа паспрабаваць стварыць ілюзію міласэрнасці, павялічыўшы колькасць памілаваных зняволеных. Аднак за гэтым фасадам хаваецца жорсткая рэальнасць: палітвязняў, якія адмовіліся пісаць прашэнні будуць прымушаць праз катаванні і ціск.

Адначасова краіну накрые новая хваля рэпрэсій. Рэжым не цярпіць намёкаў на супраціў, і тыя, хто працягвае змагацца, будуць пад пагрозай, нават калі раней у іх атрымлівалася заставацца па-за ўвагай сілавікоў.

Тых, хто ўжо выйшаў на волю, рэжым паспрабуе выцесніць з краіны, пазбавіўшы іх магчымасці стаць сімваламі пратэсту і аднавіць барацьбу. Кожная форма супраціву будзе падаўленая з асаблівай жорсткасцю.

Гэтыя выбары могуць стаць пераломным момантам. Лукашэнка імкнецца падавіць супраціў, але запалохванне і рэпрэсіі не могуць заглушыць імкненне да свабоды. Нягледзячы на ціск, барацьба за будучыню Беларусі працягнецца, і кожны голас супраць дыктатуры стане часткай гэтага шляху.


❗️Апублікавана расследаванне пра жорсткае абыходжанне і катаванні ў гомельскай жаночай калоніі №4.

🔍 Расследаванне "Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі" раскрывае жахлівыя факты пра гомельскую жаночую калонію №4, дзе кожны дзень ператвараўся ў барацьбу за выжыванне.

📚Нашы эксперты задакументавалі жахлівыя ўмовы, у якіх жанчыны штодня падвяргаліся фізічнаму і псіхалагічнаму гвалту, апынуўшыся ў руках бязлітаснага рэжыму. Мы вывучылі 20 інтэрв'ю і 1818 старонак сведчанняў, аднаўляючы хроніку пакут гэтых смелых жанчын.

📋У канцы расследавання прадстаўлены спіс з 16 супрацоўнікаў калоніі, уключаючы кіраўніцтва і работнікаў рэжымнага аддзела. Іх маўчлівая згода і актыўны ўдзел ператваралі жыццё зняволеных у пекла. Мы задакументавалі ўсе іх дзеянні, захавалі сведчанні злачынстваў і імёны вінаватых. Гэта неабходна для правядзення далейшых расследаванняў і прыцягнення іх да адказнасці — ніхто не пазбегне правасуддзя.

📌Мэта расследавання — прыцягнуць вінаватых да адказнасці і аднавіць справядлівасць.

Поўную версію чытайце на сайце.

Не заставайцеся ў баку.


🌍 Міжнародныя арганізацыі, такія як ААН і Amnesty International, маюць ключавую ролю ў барацьбе з катаваннямі, ствараючы ціск на ўрады і прыцягваючы ўвагу да парушэнняў правоў чалавека. Іх дзейнасць непарыўна звязана з дакументаваннем злачынстваў, што з’яўляецца асновай для справядлівасці.

📢 Праз дыпламатычныя каналы, судовыя паседжанні і маніторынг, яны спрыяюць увядзенню санкцый, распаўсюджванню інфармацыі і падтрымцы ахвяр. Гэтыя арганізацыі гарантуюць, што злачынствы супраць чалавечнасці не застануцца незаўважанымі і беспакаранымі. Кожнае зафіксаванае парушэнне — гэта крок да справядлівасці: доказы перадаюцца ў міжнародныя суды, дзе яны становяцца асновай для юрыдычных спраў.

💡 Асаблівую ўвагу варта надаць Міжнароднаму камітэту па расследаванні катаванняў — галоўнай надзеі Беларусі на справядлівасць. Дакументаванне парушэнняў з’яўляецца магутным інструментам у гэтай барацьбе, узбагачваючы прававую базу для будучых абвінавачванняў. Гэтыя даныя не толькі дапамагаюць у судзе, але і прыцягваюць увагу сусветнай супольнасці да праблемы катаванняў у Беларусі.

🤝 Супрацоўнічаючы з міжнароднымі арганізацыямі, Міжнародны камітэт стварае адзіную абарончую сетку, якая забяспечвае ахвярам падтрымку і абарону. Гэтыя намаганні спрыяюць стварэнню больш празрыстых механізмаў правасуддзя і ўзмацняюць ціск на парушальнікаў правоў чалавека.

🌱 Дакументуючы катаванні, мы ствараем будучыню без гвалту і рэпрэсій.


🌍 Медытацыя — гэта практыка засяроджанага назірання за сабой і навакольным светам. Аб’ект медытацыі можа быць вонкавы, напрыклад, прырода або нейкі прадмет, альбо ўнутраны — тваё дыханне, адчуванні ў целе або вобразы, якія ты сам ствараеш.

😌Калі ты назіраеш, ты супакойваешся і больш кантралюеш свае эмоцыі. Вось некаторыя з пераваг медытацыі:

🛌 Паляпшэнне якасці сну
🤕 Змяншэнне фізічнага болю
🧘‍♂️Развіццё спакою і псіхалагічнай устойлівасці

🌸 Медытацыя — гэта не ўцёкі ў фантазіі ці ўспаміны, якія могуць прынесці боль. Гэта практыка, якая дапамагае знайсці ўнутраны рэсурс і перажыць тыя станы, якіх не хапае для гармоніі.

На нашым сайце
вы знойдзеце каштоўныя матэрыялы па медытацыі і карысныя парады для захавання свайго ментальнага здароўя. Пампуйце, друкуйце і дасылайце матэрыялы за краты!


“Міжнародны камітэт па расследаванні катаваняў у Беларусі” прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 7 кастрычніка 2024 года. Таксама аб гэтым сведчыць запіс у "Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрыемцаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Нягледзячы на гэта, Камітэт працягне сваю працу дзеля выяўлення і дакументавання фактаў катаванняў, абароны правоў пацярпелых і барацьбы за справядлівасць.

Мы заклікаем усіх, хто падтрымлівае нас, паклапаціцца пра сваю бяспеку:

🔐 Выкарыстоўвайце VPN і рэжым інкогніта пры праглядзе нашага сайта і сацсетак, асабліва калі знаходзіцеся ці плануеце быць у Беларусі.
🧹 Чысціце гісторыю браўзара на ўсіх прыладах штодзень. Правярайце закладкі і захаваныя старонкі на наяўнасць нашых спасылак.
🗑 Павыдаляйце скрыншоты і файлы з нашымі публікацыямі, улічваючы кошыкі і хмарныя сховішчы.
🚫 Адпішыцеся ад нас у сацсетках, не пакідайце лайкаў, каментароў і не рабіце рэпосты.
✂️ Выдаліце старыя лайкі, каментары і рэпосты, а таксама гіперспасылкі на нашы публікацыі паўсюль: у сацсетках, перапісках і асабістых публікацыях.
📧 Пачысціце свой e-mail ад лістоў, злучаных з намі.
📄 Пазбаўцеся дакументаў і матэрыялаў са ўзгадкамі нашай арганізацыі (даклады, лісты, бэджы).
⚠️ Папярэдзьце знаёмых пра нашу сітуацыю і меры засцярогі.

Свабода і праўда – наша зброя, і мы не спынімся.


Карная псіхіятрыя – жорсткая прылада бороцьбы з "іншадумствам".

💉 У сталінскія часы людзей, непажаданых рэжыму, аб'яўлялі псіхічна хворымі. Іх закрывалі ў псіхіятрычныя шпіталі, дзе яны падпадалі гвалту і прымусоваму лячэнню, без магчымасці змагацца за свае правы і галасы. Палітычных апанентаў і актывістаў аб'яўлялі небяспечнымі для грамадства толькі за іх думку, а медычныя ўстановы ператвараліся ў турмы.

🏥 Сёння гісторыя паўтараецца ў Беларусі. У краіне цяпер на прымусовым лячэнні знаходзяцца як мінімум 19 чалавек, якія адважыліся крытыкаваць рэжым Лукашэнкі. Іх таксама пазбываюць волі и голасу , ужываючы псіхіятрыю як зброю.

💊 Лекі, якімі шпігуюць здаровых людзей, аказваюць разбуральны ўплыў на арганізм. Псіхатропныя прэпараты могуць выклікаць дрымотнасць, прыгнечанне волі, парушэнне каардынацыі і мыслення. У здаровага чалавека такія прэпараты прыводзяць да поўнай страты здольнасці думаць крытычна і дзеяць усвядомлена. Гэтыя медыкаменты ператвараюць актыўных людзей у пасіўных, ломяць іх асобы і забираюць магчымацсь супрацівіцца рэжыму.

Карная псіхіятрыя – гэта маўчанне і боль для тых, хто змагаецца за волю. Мы не павінны забываць пра гэта мінулае і не павінны маўчаць пра тое, што адбываецца цяпер.


Мудрасць за кратамі: за шта змагаюцца сталыя людзі? 🕊

Сёння, у Міжнародны дзень людзей сталага ўзросту, мы выяўляем нашу ўдзячнасць і павагу тым, хто прайшоў доўгі шлях, перадаўшы досвед і мудрасць новым пакаленням. Але, на жаль, не ўсім сталым людзям атрымоўваецца сустрэць гэты дзень ў бяспецы.

У Беларусі больш 40 людзей пенсійнага ўзросту знаходзяцца за кратамі за сваю палітычную пазіцыю. Гэтыя людзі не павінны сутыкацца з пераследамі за тое, што бароняць свае правы і волі. Яны не здзейснілі злачынстваў, іх "віна" — імкненне да справядлівасці.

Мы заклікаем звярнуць увагу на лёс гэтых людзей і падтрымаць іх, бо яны заслугоўваюць правесці свае гады на волі, поруч з блізкімі і ў свеце. Мы памятаем пра тых, хто цяпер пазбыты гэтага права.


Літва скарысталася Рымскім статутам і перадала ў Міжнародны крымінальны суд матэрыялы пра злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі.

💔 У звязку з гэтым нам здаецца вельмі важным нагадаць пра значнасць працы "Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі". Дакументаванне катаванняў мае ключавое значэнне для захавання гістарычнай памяці пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі. Гэтыя запісы — сведчанні пакут тысяч людзей, што сталі ахвярамі рэпрэсій.

📊 Дадзеныя служаць грунтам для аналізу маштабаў парушэнняў праў чалавека. Патрэбна збіраць інфармацыю пра ўсе выпадкі катаванняў, няпраўных затрыманняў і жорсткага абыходжання да людзей.

⚖️ Такія матэрыялы дапамогуць прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Дакументы і сведчанні стануць важнымі довадамі ў міжнародных судах. Кожны, хто браў удзел у злачынствах, павінен панесці кару.

🤝 Апроч таго, дакументаванне падтрымвае ахвяр катаванняў і іх сем'і. Бачачы, што іх гісторыі не забываюцца, людзі атрымваюць сілу і надзею. Гэта стварае глабальную сетку салідарнасці, паказваючы, што парушэнні праў чалавека не застаюцца без увагі.

🌍 Дакументаванне катаванняў — гэта не толькі спосаб захаваць памяць пра мінулае, але і важная прылада барацьбы за будучыню, дзе правы чалавека і справядлівасць не пустыя словы.


Чаму беларускія ўлады адмаўляюць катаванні і называюць іх "патрэбнымі мерамі"?

◾️Адмаўленне катаванняў — стандартная сродак дыктатуры. Для Лукашэнкі прызнанне такіх злачынстваў азначала б прызнанне таго, што яго ўлада трымаецца на страху і гвалце, а не на падтрымцы народа. Адмаўленне — гэта спроба захаваць хаця б ілюзію легітымнасці.

◾️Калі ўлады называюць катаванні "патрэбнымі мерамі", яны маніпулююць страхамі грамадства. Гэта стратэгія, скіраваная на апраўданне рэпрэсій пад маркай абароны ад "хаосу" і "ворагаў". Для рэжыму кожныя метады здаюцца апраўданымі, калі трэба захаваць уладу.

◾️Дыктатары рэдка прызнаюць свае злачынствы, таму што гэта падрывае іх сістэму. Лукашэнка, ізаляваны ад сусветнай супольнасці, бачыць у гэтым прызнанні пагрозу свайму рэжыму, таму працягвае адмаўляць зло, нават калі яно выяўнае.

Наша заданне ў такіх умовах - сабраць усе доказы катаванняў , задакументаваць кожны іх прэцэдэнт. У такім разе, нават скарыстаючы ўсе магчымыя хітрасці і выкруты дыктатар не зможа збегчы ад адказнасці.


🇨🇿Režisér a herec Pavel Haradnitski a „Právní iniciativa“ představí spolupráci: monodrama o osobě, která prošla běloruským vězením kvůli komentáři na sociálních médiích. Skutečný příběh napsaný na základě dokumentovaných svědectví obětí.

👮‍♀️„Den po zítřku bude zítřek“ je příběh o přežití v těžkých okolnostech, o lidskosti a naději na důstojnosti, které nelze vzít ani za mřížemi vězení. Po dobu jedné hodiny budou diváci mít možnost vidět realitu očima postavy: smát se a plakat s ní, stejně jako snít o něčem osobním.

🇬🇧 Director and actor Pavel Haradnitski and the “Legal initiative” will present a collaboration: a monodrama about the person who went through the Belarusian prison for comment on social media. A real story written on the basis of documented testimonies of the victims.

👮‍♀️“The Day After Tomorrow Will Be Tomorrow” is a story about survival in tough circumstances, about humanity and hope for the dignities that cannot be taken away even within the prison walls. For one hour the spectators will have an opportunity to see reality through the eyes of the character: to laugh and cry with him as well as to dream about something personal.

❗️Představení bude v ruském jazyce s českými a anglickými titulky/The performance will be in Russian with Czech and English subtitles.❗️


Ва ўмовах пазбаўлення волі чалавек не мае сувязі з навакольным светам, пакутуе ад катаванняў і заўсёды церпіць парушэнні сваіх асабістых меж. Усе гэта не можа не паўплываць на ментальны стан, і часам эмацыйная напруга знаходзіць сваё "выйсце".

▪️Адной з праблем, з якімі сутыкаюцца людзі (і не толькі тыя, якія знаходзяцца за кратамі), з'яўляюцца панічныя атакі - раптоўныя прыступы цяжкай трывогі, што суправаджаюцца на фізічным роўні балючымі адчуваннямі.

▪️Панічныя атакі не смяротныя і не могуць прывесці да небяспечных для жыцця захворванняў, але такі стан павялічвае трывожнасць, якая, у сваю чаргу, правакуе новыя панічныя атакі.

Але як жа змагацца з такім моцным і "нябачным" ворагам? Гартайце карусель, каб даведацца больш.


Наша коллега правозащитница Ирина Третьякова просит о помощи ❗️

▪️Многие годы она боролась за справедливость и права других людей. Последние четыре года Ирина помогает белорусам, подвергшимся политическому преследованию, находить убежище и защиту в странах ЕС, предоставляет правовую и гуманитарную помощь.

Настало время побороться за жизнь самого дорогого для Ирины человека.

▪️На Ирину было возбуждено уголовное дело по статье 342 ч.2 (организация и подготовка действий, грубо нарушающих общественный порядок) УК РБ. Несмотря на то, что она покинула страну, силовики продолжали приходить к родителям по адресу прописки, в следствие чего ухудшилось здоровье пожилых родителей. В декабре 2023 года у отца случился инфаркт, у мамы также возникли серьезные проблемы с сердцем, ей требуется дорогостоящая операция по аортокоронарному шунтированию. В Беларуси на такую операцию большая очередь, а постоянный страх и ожидание новых обысков только ухудшают ее состояние и увеличивают риск осложнений.

▪️Альянс кардиоклиник Nordrhein-Westfalen Clinic Complex в Германии согласился провести операцию для мамы Ирины. Для этого необходимо внести депозит в размере 60.000 €, который покроет операцию, медицинский уход и реабилитацию.

К сожалению, Ирине не под силу собрать такую сумму в одиночку. Мы верим в вашу поддержку и искренне просим о помощи.

📌Чтобы узнать полную историю и принять участие в сборе средств переходите по ссылке


✍️Хто такія дакументатары?

▫️Пасля падзей 2020 года ў Беларусі паўстаў такі новы феномен, як дакументаванне. Робіцца яно дзеля таго, каб фіксаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Гэта асноўны від дзейнасці Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў.

▫️Наш калега Стас прыняў удзел у новым выпуску падкаста «Вясна прыйдзе» пра дакументатараў. Ён расказаў, як прыйшоў да дакументавання і чаму працягвае займацца ім? Ці цяжка даецца такі працэс?

❕Слухайце падкаст «Вясна Прыйдзе» на ўсіх лічбавых пляцоўках.


❗️ Катаванні ў Беларусі працягваюцца

І мы заклікаем дакументаваць любыя факты парушэння правоў чалавека.

📌Чым больш доказаў злачынстваў – тым больш шанцаў на справядлівыя суды ў будучыні.

📌На падставе сабраных матэрыялаў мы рэгулярна робім справаздачы і расследаванні.

📌Каб звязацца з намі для правядзення ананімнага інтэрв’ю пераходзіце па спасылцы ў шапцы профіля @torturesbelarus2020



17 last posts shown.