Forward from: Думаць Беларусь
Андрэй Ягораў: Новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі пакуль нязначныя
Міністры замежных спраў краін ЕС зацвердзілі новы санкцый спіс, у які ўвайшлі суддзі, пракуроры, прапагандысты ды шматлікія іншыя асобы, агулам 78 прыватных і 8 юрыдычных асоб.
"Пакуль што з таго, што мы маем, гэта не значныя санкцыі. Пры такіх санкцыях раней гандлёвы абарот Беларусі з Еўрапейскім Саюзам цалкам нармальна мог расці. Гэтыя захады пакуль што можна разглядаць хутчэй у плашчыні дыпламатыі і паказвання адносін да сітуацыі ў Беларусі, чым як інструмент рэальнага ціску на ўлады ў Беларусі", — гаворыць "Беларускаму Радыё Рацыя" палітолаг Андрэй Ягораў.
"Але варта пачакаць некалькі дзён, калі будуць агучаныя сектаральныя санкцыі. Яны могуць закрануць калійную вытворчасць і нафтахімію, і гэта сапраўды можа быць "балючым", — дадае палітолаг.
Таксама ён звяртае ўвагу на тое, што апошнім часам істотна зменшыўся паток фінансавых сродкаў ад міжнародных арганізацый у Беларусь:
"Беларусь у прынцыпе згубіла значны аб’ём фінансавай падтрымкі, які ішоў праз міжнародныя інстытуцыі. Тут можна казаць аб праграмах Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, грантавую падтрымку з боку краін-сябраў Еўрапейскага Саюза і інстытутаў ЕС. Агулам гэта даволі сур’ёзныя страты. Гэтыя грошы нармальна маглі б ісці на падтрымку і мадэрнізацыю крытычнай інфраструктуры краіны".
У выніку, паводле палітолага, Беларусь штогод будзе губляць да паўмільярда даляраў. Таксама Андрэй Ягораў дадае, што любыя санкцыі толькі ствараюць базу для змен у Беларусі, бо рэальна змяніць сітуацыю можна толькі ўнутры самой краіны.
Слухайце гутарку цалкам — у далучаным файле👇🏿
@methodology_by