Супер Мова


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


☀️ Канал "Супер Мова" - гэта падмурак сьвядомасьці для кожнага беларуса.
☀️ Годныя асобы, падзеі і кантэнт у фота, відэа, аўдыё і тэкставым фармаце.
☀️ На тарашкевіцы.
Чат @supermovachat
Сувязь @Super_Mova_Bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Рубрыка «Няправільны слоўнік»

Гарбата(ы) — мы падчас працы за кампутарам😄

📷 Падпісвайцеся на supermovabel ў інстаграм

Тачка на бензіне, спіна як калесо
Ноч пасерадзіне, ты гатова на ўсё


🔎 Слухайце Разбітае Сэрца Пацана — Жэншчына хочэт

#мова @supermova #наватворы


Маскалізмы ў пальшчызне.

У польскай мове шмат маскалізмаў, гэта зьвязана з пэрыядам падзелу, які доўжыўся больш за сто гадоў, і паваеннымі часамі, калі Польшча ўсё яшчэ знаходзілася пад моцным уплывам Расіі.

Пераважна палітычныя й гаспадарчыя словы, напрыклад:
zsyłka (ссылка), gułag (гулаг), łagier (лагер), pierestrojka (перестройка), 
kolektyw (коллектив), kołchoz (колхоз), czajnik (чайник), czort (чорт), nachalny (нахальный), samowar (самовар), sojusz (союз), szajka (чайка), wiorsta (вёрста), kosmodrom (космодром), panczenista (конькобежец), sputnik (спутник).

Шмат маскалізмаў мы знойдзем у гутарковай мове: barachło (барахло), chałtura (халтура), dacza (дача), durak (дурак), nieudacznik (неудачник), wierchuszka (верхушка), zagwozdka (загвоздка), gieroj (герой), mołojec (молодец), ciut-ciut (чуть-чуть), toczka w toczkę (точка в точку), w trymiga (в три мига).

У польскай мове выступаюць таксама сэмантычныя калькі, што ўзьнікаюць цераз падабенства дзьвюх моў (адна й тая ж моўная сям'я) і даўняй маскалізацыі.

Сэнсавыя калькі: póki co (пока что) у сэнсе 'na razie'; prawidłowy (правильный) у сэнсе 'poprawny, odpowiedni, właściwy'; rozpracować (разработать) у сэнсе 'zanalizować'. Cienka aluzja (тонкий намёк) замест delikatna aluzja.

Сынтаксычныя схемы: gdzie by nie pójść (куда бы не пойти) замест gdziekolwiek by pójść;
kto by nie był (кто бы не был) замест ktokolwiek by był;
pod rząd (подряд) замест z kolei, z rzędu; wziąć się za coś (взять за что-то) замест wziąć się do czegoś;
z dużej (małej) litery (с большой буквы) замест dużą (małą) literą; za wyjątkiem (за исключением) замест z wyjątkiem; zdjąć ze stanowiska (снять с должности) замест usunąć ze stanowiska.

Традыцыйныя запазычаньні ацэньваюцца нэўтральна, але калькі з расійскае мовы ёсьць памылкамі.

Źródło: Wielki słownik poprawnej polszczyzny PWN, red. A. Markowski, Warszawa 2018.

📷 Pan Litoŭski — Маскалізмы ў пальшчызне.

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё


«Практыкуйце мову штодня!»

🥳 26 ліпеня 1965 - нарадзіўся Зьміцер Саўка, беларускі мовазнавец.

“Прыгадваецца 1982 год у нашым асяродзьдзі. Мы тады ўвогуле чуліся ў ізаляцыі, прызнацца. Мелі такі беларускі гурт у школе. Артур быў, яшчэ некалькі хлопцаў. І мы чуліся адзінымі беларусамі ў сьвеце, якія ўсьведамляюць сваю беларускасьць. Гэта ў школе, дзясятая кляса.“

📝 Пра станаўленьне сьвядомасьці Зьмітра чытайце ў артыкуле — Гісторыя аднаго цуду: Клінаў і Саўка

✨ Вялікае інтэрв’ю з Саўкам, у якім ён распавядае, чаму трэба карыстацца тарашкевіцай, чаму яна з’яўляецца выразнай, гарманічнай сістэмай.

“Мы падкрэсьліваем асаблівасьці нашай мовы тарашкевіцкім пісьмом, з аднаго боку. З другога боку, не стараемся пераўтварыць пазычаньні ва ўласныя словы. Слова павінна захоўваць сваю зыходную форму. Гэта цяпер агульны падыход у мовазнаўчай практыцы”, – кажа спадар Зьміцер.

📝 Чытайце цалкам артыкул — Тарашкевіцаю трэба карыстацца

🌐 Зьміцер пры дапамозе валянцёраў стварыў моўны анлайн-сэрвіс «Добрапіс».

✍️ Зьміцер САЎКА Каардынаваў праект і падрыхтаваў друкаваную вэрсію БЕЛАРУСКІ КЛЯСЫЧНЫ ПРАВАПІС

📚
Знаходзьце на Беларускай палічцы - кнігі і артыкулы Зьміцера Саўкі

▶️ Глядзіце Зьміцер Саўка — Больш Беларушчыны павінна быць у тым, што мы называем беларускай мовай

#мова @supermova #гонар #тарашкевіца


💪 Дзесьці каля 16-ці гадоў я перайшоў на беларускую мову.

🥳 25 ліпеня 1990 - нарадзіўся Кірыл Стаселька, беларускі пісьменьнік, культурны дзеяч

❗️ Навучаўся ў школе № 22 Барысава (Менская вобласьць). У 2018 годзе згадваў: «Дзесьці каля 16-ці гадоў я перайшоў на беларускую мову. Уладзімер Арлоў тады прыяжджаў у Барысаў з выступам. Ён натхніў мяне і падштурхнуў»

⚡️ Выдаў кнігу «Дзіцячы маніфэст» (2015) і 3 раманы «Маргіналіс» (2016), «9 жыцьцяў Віта Морэ» (2019) і «Пімкі» (2020). Таксама 2 кнігі вылучаліся на Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца, у тым ліку ў 2016 годзе «Дзіцячы маніфэст» увайшоў у доўгі сьпіс прэтэндэнтаў на яе. Зь 2016 году намесьнік старшыні Руху «За Свабоду».

⚡️ Высітупаў суарганізатарам 2-га моладзевага летніка на радзіме Васіля Быкава — у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну (Віцебская вобласьць), каб добраўпарадкаваць школу, у якой Быкаў скончыў 1-ю клясу і якую апісаў у кнізе «Доўгая дарога дадому»

⚡️ У межах кампаніі «Чытаем беларускую» сабраў сродкі на выпуск нізкі з 6 нататнікаў да 500-годзьдзя беларускага кнігадруку з цытатамі і выявамі адпаведных аўтараў — Францішка Скарыны, Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Быкава і Ўладзімера Караткевіча

© «Кірыл Стаселька ня толькі рэклямуе свае кнігі і папулярызуе беларускую літаратуру, але і спрабуе стварыць уласную супольнасьць чытачоў. Для гэтага ён выкарыстоўвае: спэцыяльны лічбавы мэрч, зьвязаны з творамі; камунікацыю з чытачамі ў сацыяльных сетках; стварэньне пляцовак і суполак, дзе чытачы маюць магчымасьць дзяліцца сваім меркаваньнем аб прачытаных кнігах; інтэрактывы; інфанагоды, прывязаныя да выхаду кніг. Кожны пункт распрацаваны як асобная маркетынгавая стратэгія, накіраваная на тое, каб заклікаць патэнцыйнага чытача купіць кнігу. У сукупнасьці ж гэта цэльная кампанія папулярызацыі, накіраваная на тое, каб беларуская літаратура стала масавай» - Ірына Грыбанава ў часопісе «Маладосьць»

© «Пімкі»: «Гэтая кніга — гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя зьявы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш гэта гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысьліць інакш, чым зазвычаена. Хто праз гэта намагаецца ня проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе».

🔥 Праект “Малус” зьявіўся летась пры падтрымцы Кірылы і ўяўляе сабой падкаст, дзе кожны эпізод — гэта асобнае апавяданьне, асобная нетрывіяльная і цікавая гісторыя. Сярод Купалаўцаў, якія агучылі эпізоды — Алег Гарбуз, Крысьціна Дробыш, Міхась Зуй і Сяргей Чуб.

🎧 Праслухаць выпускі падкаста «Малус» можна па гэтай спасылцы.

📷 Павіншаваць і пагутарыць з аўтарам можна ў яго instagram ці тэлеграм.

🚀 За яго праектамі сачыце ў тэлеграм @StaselkaKir

@StaselkaKir #мова @supermova #годна #барысаў


Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся нашу гісторыю.

🥳 25 ліпеня 1947 - нарадзіўся Аляксандар Мілінкевіч, беларускі палітык і навукоўца.

Нарадзіўся ў Горадні. Ягоны прадзед і прапрадзед бралі ўдзел у паўстаньні Кастуся Каліноўскага 1863 году, рэпрэсаваныя царскімі ўладамі. Дзед — актывіст беларускага руху 1920-х гадоў на Гарадзеншчыне. Бацька — заслужаны настаўнік БССР.

💪 "Я адчуў вялікую моц, калі даведаўся нашу гісторыю, чалавек без каранёў слабейшы. Калі чалавек ня знае сваёй гісторыі, ня ведае, ня цэніць сваю мову, культуру - ён слабейшы, чалавек які не адчувае адказнасьці за зямлю, за продкаў, за памяць, за будучыню."

🇷🇺 "Вельмі важна казаць, што (расейская) імпэрыя — гэта абсалютнае зло, асабліва з фашыстоўскай ідэялёгіяй, якая сёньня абсалютна відавочная. Заклікаю ўсіх не баяцца!"

🇺🇦 "У нас у гэтым недахоп вялікі, украінцы сьмела гавораць аб тым, што без нацыянальнай сьвядомасьці, без ідэнтычнасьці, бяз мовы, культуры прайграем."

🇺🇦 "Чаму ўкраінцы так змагаюцца за сваю айчыну? Таму што на працягу 15-20 гадоў яны пазналі сваю гістарычную праўду, вярнуліся ў большасьці да сваёй мовы, да сваёй ідэнтычнасьці. Іх перамагчы немагчыма."

🟥 "Ці была моўная дыскрымінацыя ў савецкім саюзе? Была. Калі няма пэрспэктываў вучыцца ва ўнівэрсытэце або ў дзяржаўнай установе працаваць і ты ня можаш гаварыць па-беларуску, то твая адукацыя беларуская школьная ўжо не патрэбная."

❗️"Ліквідацыя мовы беларускай была наўмысная. Вядома, што Хрушчоў (украінец) сказаў: "Вы беларусы першыя пападзяце ў камунізм. А таму што вы ўжо размаўляеце па-расейску"."

❤️ "Радзіма там дзе я? Не, я ў камандзіроўцы. Радзіма там, дзе сэрца, у вёсцы Бершты, дзе я адчуваю проста свае карані, і праз могілкі, і праз возера, і праз пушчу, для мяне гэта месца дарагое да сьлёз."

▶️ Глядзіце інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча

Вольны Беларускі Ўнівэрсытэт (Free Belarus University) паўстаў з ініцыятывы 59 вядомых беларусаў, у тым ліку Аляксандра Мілінкевіча. Мэта — фармаваньне кваліфікаваных кадраў для дэмакратычнай Беларусі шляхам эўрапейскай адукацыі анлайн.

👨‍🏫 Далучайцеся да курсаў ВБЎ па спасылцы

#мова @supermova #горадня


Кампазітар, які першы здаў партбілет

🥳 25 ліпеня 1937 — нарадзіўся Зьміцер Смольскі (Менск) - адзін з самых вядомых беларускіх кампазітараў.

⚡️ Зь імем Зьміцера Смольскага зьвязаны найярчэйшыя адкрыцьці ў музыцы ХХ-XXI стст. Да гэтых адкрыцьцяў можна аднесьці кожную з яго 15-ці сімфоній, дзе ў драматычным, трагічным альбо саркастычным асьпекце адбілася ўся складанасьць перажываньняў асобы ў яе ўзаемадзеяньні з агрэсіўнасьцю альбо абыякавасьцю навакольнага сьвету.

⚡️ Акрамя сімфоній безумоўнымі падзеямі музычнай гісторыі Беларусі сталі опэры Зьм. Смольскага «Сівая легенда» і «Францыск Скарына»; манументальныя араторыі «Мая Радзіма» на вершы беларускіх паэтаў і «Паэт» пра творчасьць і жыцьцё Янкі Купалы; інструментальныя канцэрты (для фартэпіяна, скрыпкі, віяланчэлі, цымбалаў); камерна-інструментальныя і вакальныя сачыненьні. Музыка Зьм. Смольскага з посьпехам гучала ў многіх краінах сьвету (Германія, Францыя, Італія, Расея, Паўднёвая Карэя, ЗША і інш.), а CD з запісамі яго сімфоній, выдадзены брытанскай фірмай «Алімпія», быў прызнаны лепшым на конкурсе кампакт-дыскаў у ЗША ў 1992.

⚡️ Кампазітар стаў першым, хто падаў заяву на выхад з партыі ды здаў партбілет:

"Я атрымаў ад савецкай улады ўсе ўзнагароды, якія толькі ёсць у Беларусі: народнага артыста, ордэны і медалі. Я ніколі агрэсіўна не выступаў, але затое ў 1990 годзе, як мне паведамілі, я быў першым ў Беларусі, хто падаў заяву на выхад з партыі. На тытульным аркушы маёй апошняй 15-й сімфоніі словы Рэйгана: «Імперыя зла»."

⚡️ Зьміцер Смольскі сябраваў зь беларускімі пісьменьнікамі, У. Караткевіч напісаў лібрэта да яго опэры "Сівая легенда". Сардэчным сябрам кампазітара быў Ніл Гілевіч. Зьм. Смольскі ўзгадвае:

"Мы аднадумцы зь ім былі поўнасьцю, і ў адносінах да ўлады. Толькі з паэтамі я меў асалоду размаўляць на беларускай мове. З усіх маіх вучняў, а іх было каля 70, па-беларуску размаўлялі толькі Стома й Сімаковіч. Многія ведаюць мову, але не размаўляюць." Чытаць поўнасьцю.

🎵 Апошні твор Зьм. Смольскага "Настальгія" можна паслухаць тут.

#мова @supermova #музыка #кампазітар


Жыў, так як дэклараваў

😜 24 ліпеня 1759 — нарадзіўся Якуб Ясінскі, літоўскі і польскі ваенны і палітычны дзеяч, інжынэр, паэт. Адзін з кіраўнікоў вызваленчага паўстаньня 1794 году пад правадырствам Тадэвуша Касьцюшкі, лідар радыкальнага «якабінскага» крыла паўстанцаў, прыхільнік ідэяў францускай рэвалюцыі.

⏸Глядзіце Васіль Быкаў — пра Паўстаньне 1794 году

У час паўстаньня быў кашталянам Вільні, генэральным камадуючым узброенымі сіламі Вялікага Княства Літоўскага. Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы ў яе шляхту, мяшчанаў і сялянаў. Адкліканы з ВКЛ праз абвінавачваньні ў «ліцьвінскім» сэпаратызьме. Кіраваў арганізацыяй новай арміі, набіраючы шляхту, мяшчан і сялян у войска. Пісаў вершаваныя пракламацыі да сялян на беларускай мове. Загінуў пры абароне Варшавы.

▶️Глядзіце Гісторыю пад знакам Пагоні — Якуб Ясінскі

#мова @supermova #гісторыя #паўстаньне1794


Forward from: РазМова
Цяпер і зараз

Шмат хто, вывучыўшы беларускую мову з кніжак, мяркуе, што словы цяпер і зараз — абсалютныя сынонімы. Трактуюць зараз як беларускі адпаведнік расійскаму сейчас у двух яго значэньнях і гавораць: зараз добрае надвор’е або зараз пяць гадзін. З пункту гледжаньня традыцыйнай беларускай мовы такое ўжываньне проста памылковае.

Ад зараз на месцы цяпер перасьцерагалі ў ХХ ст. шматлікія айчынныя аўтары. Прычына ўся ў тым, што зараз — слова з прасторы будучага часу. Беларускае зараз — знак, што нешта адбудзецца неўзабаве, хутка, па малым часе, вось-вось: зараз прыйду, зараз зраблю, зараз убачым. Можа быць і зараз іду — калі дзеяслоў цяперашняга часу ўжыты ў значэньні будучага, калі маем на думцы, што празь які малы час пойдзем. Натуральнае ў нашай мове прыслоўе зараз і пры паказаньні, што нешта адбывалася, адбываецца або можа адбыцца адразу пасьля нечага: скажам, зрабіў зараз жа пасьля сьвята, як прачытаў, зараз жа напісаў.

Як бачым, слова зараз мае тыповыя ўласныя ролі ў мове. Як, зрэшты, і прыслоўе цяпер. Нам застаецца толькі ўжываць кожнае слова на сваім месцы. Вось напрыклад: цяпер раніца, цяпер сьнедаем і слухаем радыё, а зараз ужо будзем зьбірацца, зараз пойдзем з дому.

© Юрась Бушлякоў "Жывая Мова"

#правілы


Рубрыка «Няправільны слоўнік»

Сацсекты — інстаграмы і тыктокі, якія не адпускаюць спаць а 2 гадзіне ночы.

📷 Падпісвайцеся на supermovabel ў інстаграм

Для чужых мы ў сацсектах,
Бо для нас свае каты
.

🔎 Слухайце Крамбамбулю — То ня дудка

#мова @supermova #наватворы


Гарбата vs Чай

Па-першае, слова "гарбата" этымалагічна апісвае ўласна напой кітайскага паходжаньня: herba 'трава' + thea 'Thea sinensis'. Усе спробы прыпісаць слову "гарбата" іншае значэньне — 'тып напою', 'напой зь зёлак', проціпаставіць яго слову "чай" ідуць згары й пярэчаць рэальнаму ўжываньню.

Па-другое, слова "гарбата" ўжываецца ў беларускай мове нашых клясыкаў — Ф. Багушэвіча, Ядвігн Ш., Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, З. Бядуля, М. Лынькоў, Я. Нёманскі, Я. Маўр, К. Чорны і інш. у фальклёры — уласна ў значэньні напой з 'Thea sinensis'. У тым ліку ў творах школьнай праграмы. Цікавы сказ у Зарэцкага: "Пілі гарбату. Ахрэм чамусь сам наліваў ёй — дзіўна ... І гарбата нясмачная — пахне зельлем нейкім.
————————————————————————
Мовазнаўца Юрась Бушлякоў "Жывая мова".

Гарбата як напой мае за сабою блізу трохтысячагадовую гісторыю. Пачалося ўсё ў Кітаі. Зь вечназялёных гарбатных дрэваў зьбіралі верхавінкі лісткоў. Лісткі пасьля апрацоўвалі, а тады настойвалі на іх напой – гарбату. Здавён ведалі, што гарбата танізуе. Ужывалі яе ўсё часьцей, і так ператварылася ў нярэдкіх народаў піцьцё гарбаты ў рытуал.

У Беларусі яе пілі зь сямнаццатага стагодзьдзя. Ішла да нас гарбата як з Эўропы, так і праз Расею з Азіі. Таму й прыжыліся адначасна ў нашай мове два назовы – гарбата й чай. Першы зь іх – паходжаньнем з Галяндыі. Адтуль якраз шырыўся па Эўропе ўсходні напой.

У слове гарбата дзьве часткі: лацінскі назоў расьліны “гэрба”, ды частка “та”, якая ад “тэ”, паўднёва-кітайскага назову гарбаты. А вось з паўночна-кітайскага “ча” вядзе свае вытокі другі, а для каго й першы наш назоў – чай.

У першай траціне дваццатага стагодзьдзя ў маладой беларускай літаратурнай мове культывавалі ў асноўным гарбату. У купалавай “Паўлінцы,” да прыкладу, пьюць ўсё гарбату, ня чай. Максім Гарэцкі, між іншым, нават упікаў ў дваццатых гадох Міхасю Лынькову, што той піша ў сваіх творах “чай” замест літаратурнага “гарбата”. Пасьля, праўда, арыянтыры зьмяніліся, і чай ледзь не напоўніцу выцясніў гарбату.

У Беларусі чаявалі, ведалі пра дасягненьні савецкага чаяводзтва, але ймкнуліся пры гэтым набыць усё ж імпартаванага чаю, які ў продажы называўся індыйскім або цэйлёнскім. Калі-нікалі можна было нат' зайсьці ў “Чайную”. З эканамічных і сацыяльных прычынаў чай там быў далёка не наймацнейшым напоем.

Пад канец стагодзьдзя поруч чаю ў Беларусі зноў аджыла гарбата. Выбар паболеў, ды й смакі цяпер на розныя густы. Праўда, няма ўжо а ні “Чайных,” а ні “Гарбатняў”.

На адной гарбаце, як ведама, далёка не заедзеш. Як кажуць ў нас, “што кажух – то ня вата, што капуста – то не гарбата”.

📷 Pan Litoŭski — Гарбата vs Чай

@supermova @PanLitoŭski #мова #панлітоўскі #ужываймасваё


Першы рэктар БНТУ

🥳 23 ліпеня 1885 — нарадзіўся Міканор Ярашэвіч (Новы Сьвержань, Стаўпецкі раён) - беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, аграном, пэдагог.

⚡️ Міканор Ярашэвіч - першы рэктар сучаснага БНТУ. Быў радным БНР, займаўся дасьледчай эканамічнай дзейнасьцю. Аднак выбітнага прафэсара ва ўнівэрсытэце ніяк не ўзгадваюць. Унучка Міканора Ярашэвіча перакананая, што прычынай таму рэпрэсіі, якія забралі жыцьцё дзеда ў 1937. А каб жахі 30 гадоў урэшце перасталі паўтарацца - неабходна ўсенароднае пакаяньне.

🚀 Чытайце — Што вядома пра першага рэктара сучаснага БНТУ

Адчыніце ўсе дзьверы,
Паламіце замкі,
Адпусьціце ўсе душы
На чатыры бакі.
Паляцелі ўсе душы
На чатыры бакі,
Зачыніліся дзьверы
Іржавеюць замкі.
Я стаю на крыжы
Беларускіх дарог
І ня бачу дзьвярэй,
За якімі ёсьць Бог.


✍️ Адам Глёбус - СКРЫЖАВАНЬНЕ

📝 Чытайце Адкрыты сьпіс — Міканор Ярашэвіч

#мова @supermova #бнту #рэпрэсіі


Таленавіты, але забыты наш зямляк

🥳 23 ліпеня 1896 - нарадзіўся Антон Валынчык (Мяльканавічы, Слонімшчына), харавы дырыгент, кампазытар, пэдагог, выкладчык Наваградзкай беларускай гімназіі.

Дасканала выкананыя беларускія песьні, пераважна кампазыцыі самога дырыгента, мелі надзвычайны посьпех. З гэтага часу пры дапамозе хору гімназія праводзіла шырокую нацыянальна-культурную працу ў самім Клецку ды ў навакольных вёсках, даючы частыя канцэрты.

«Кожнаму, хто сустракаўся з Антонам Міхайлавічам Валынчыкам, назаўсёды запомніліся высокая культура і шчырая спагада гэтага чалавека. Яго сонечны характар нагадваюць мне мастакоў Язэпа Драздовіча і Пётру Сергіевіча. Відаць, гэта адметная рыса вялікіх мастацкіх талентаў», — Аляксей Анішчык.

Аднойчы быў такі выпадак. Крочыў Антон Міхайлавіч па адной з вуліц Пінска. Раптам чуе: аднекуль даносіцца песьня. Цудоўны дзявочы галасок сьпявае: «Ой, рэчанька, рэчанька...» Уважліва прыслухаўся і накіраваўся туды, адкуль лілася песьня. Увайшоў у маленькае кафэ і спыніўся ля ўваходу. Там анікога не было, акрамя маладзенькай дзяўчынкі. Яна прыбірала са сталоў і сьпявала. Убачыўшы Валынчыка, дзяўчынка зьбянтэжылася і спыніла песьню. «Сьпявай, сьпявай. Гэта вельмі прыгожа», — сказаў ёй Антон Міхайлавіч. І калі яна закончыла сьпяваць, ён дадаў: «А можа ў наш ансамбль пайшла б?» Яна дала згоду... Так папаўняўся яго калектыў у Маладэчне.

✈️ Невялікі аповед Сяргея Чыгрына пра нашага земляка, кампазытара і дырыгента — Антон Валынчык жыў песьняй

Апрацоўваў беларускія народныя песьні. Пісаў і рыхтаваў для выкананьня свае песьні і хоры на словы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Адама Русака, Петруся Броўкі і іншых беларускіх паэтаў.

Вучыся, нябожа, вучэньне паможа
Змагацца зь нядоляй, зь няволяй...
Што мучыць сягоньня, што думкі трывожа,—
Зьбяжыць і не прыйдзе ніколі.


сьпявалі гімназісты Клецкай гімназіі кожны дзень перад пачаткам заняткаў і пасьля іх — «Вучыся» Янкі Купалы.

«Прышывалі» яму ярлыкі «неблагонадёжный», «националист». Ён памёр 13 лістапада 1985 году. Пахаваны на гарадзкіх могілках Горадні. На яго магіле няма помніка, пастаўлены просты жалезны крыж».

📝 Чытайце — Пра кампазітара Антона Валынчыка ўзгадалі праз 28 гадоў

@supermova #мова #гонар #мяльканавічы #слонімшчына #дырыгент #кампазытар


Чаму рабоў шмат — а свабоды і годнасьці...

🥳 22 ліпеня 1878 — нарадзіўся Януш Корчак, педагог-наватар, аўтар публікацый па тэорыі і практыцы выхавання. Пачынальнік дзейнасці па абароне правоў дзяцей і абсалютнага раўнапраўя дзяцей.

Чаму мы вырастаем рабамі, ныцікамі і садыстамі — або наадварот, вольнымі і таленавітымі дурнямі? Чаму рабоў шмат — а свабоды і годнасьці...

У самым цэнтры Менску адна мамаша гістэрычна крычыць на сваю дачку. «Тупарылая, — паўтарае маці; ёй падабаецца гэтае слова. — Ты тупарылая, ты ні на што ня здольная, ты нічога ня можаш нармальна».

⚡️ Калі чуеш і бачыш такое, чамусьці адразу прыгадваецца Януш Корчак. І ўяўляецца яго постаць, якая ідзе менскім сквэрам, спыняецца, гнеўна абарочваецца... Хочацца напісаць: дастае двуручны меч, размахваецца і... Ён і праўда быў рыцарам — рыцарам ніжняга сьвету, магістрам Дзіцячага ордэну. І пры гэтым — ніякіх сюсюсю. Толькі воля, творчасьць і годнасьць.

⚡️ Безумоўна, гэты сьвет выглядаў бы крыху інакш, калі б людзі, якія жывуць у ім, трымаліся пэўных запаветаў. Няхай нават не рэлігійных, не хрысьціянскіх, а ўсяго толькі дзесяці «прыказаньняў выхаваньня» гэтага польска-яўрэйскага пэдагога і пісьменьніка:

⚡️ Не чакай, што тваё дзіця будзе такое, як ты, або такое, як ты хочаш. Дапамажы яму стаць не табой, а сабой.

⚡️ Не патрабуй ад дзіцяці платы за тое, што ты зрабіў для яго.

⚡️ Не вымяшчай на дзіцяці свае крыўды.

⚡️ Ня стаўся да праблемаў дзіцяці звысоку.

❗️ Не прыніжай.

⚡️ Самыя важныя сустрэчы — зь дзецьмі.

⚡️ Не дратуй сябе, калі ня можаш нешта зрабіць для дзіцяці. Дратуй, калі можаш, але ня робіш.

⚡️ Дзіця — не тыран. Ён — каштоўны Кубак, які жыцьцё дало табе на захаваньне.

⚡️ Умей любіць чужое дзіця. Не рабі чужому тое, што не хацеў бы, каб рабілі твайму.

⚡️ Любі сваё дзіця любым. Неталенавітым, няўдалым, дарослым.

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Рыцар Дзіцячага ордэну

Хвалюецеся за адукацыю дзіцяці і яго жаданьне вучыцца новаму? Калі гэта не пра вас — віншуем, вы рэдкі шчасьлівец! А каб шчасьліўцы і шчасьліўкі сталі не выключэньнем, а правілам, нарадзіўся праект Tlumach.

🚀 Падпісвайцеся на Тлумач — спагадлівы памочнік дарослых, якія гадуюць шчасьлівых дзяцей.

@tlumach_me @supermova #мова #каляндар #педагог #педагогіка #тлумач


Кім насамрэч быў Францыск Скарына.

🥳 22 ліпеня 1936 — нарадзіўся Вячаслаў Чамярыцкі (вёска Рабкі, цяпер Зьдзецельскі раён) - выбітны літаратуразнавец, дасьледчык старажытнай беларускай літаратуры, у тым ліку творчасьці Францішка Скарыны.

Навуковую арыентацыю на вывучэньне старажытнай беларускай літаратуры В. Чамярыкаму дапамагла вызначыць праца Вацлава Ластоўскага «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі». Чамярыцкага вельмі ўразіла багацьце беларускай літаратурнай спадчыны, яе значнасьць у кантэксьце эўрапейскай. Спадар Вячаслаў пабачыў, як мала было зроблена дасьледваньняў на гэтай ніве і ўсё жыцьцё з запалам папаўняў прабелы.

📚 Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры», кніг «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове – 1979 і на англійскай – 1980, Парыж), "Скарына і яго эпоха", «Жыватворная спадчына» (2017).

▶️ Глядзіце больш пра беларускія летапісы і хронікі ў лекцыі В. Чамярыцкага.

Скарына, доктар лекарскіх навук,
У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры.
Яны спрыяюць! Час! З рухавых рук
Скарыны п’е адвар пан земскі пісар хворы.
І ўраз пабачыў ён, што ізумруд
Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца,
Што блеску ў ім няма… І з болем тут
Ён зразумеў, што ўжо к жыцьцю не вараціцца.

✍️ Максім Багдановіч - Безнадзейнасьць

▶️ Глядзіце «Торба Барадзеда» — Кім насамрэч быў Францыск Скарына: ён сядзеў у турме?

#мова @supermova #летапісы #гісторыя #скарына


Прыметнікі ў беларускай мове заслугоўваюць трохтомнага дасьледваньня

🤓 22 ліпеня 1919 году нарадзіўся Міхал Булахоў, заслужаны дзяяч навукі Беларусі, доктар філялягічных навук, прафэсар.

За сваё жыцьцё вучоны напісаў больш за 300 навуковых прац у галіне мовазнаўства, гісторыі беларускай мовы і праблем яе узаемадзеяньня зь іншымі славянскімі мовамі. Дзеля гэтага Булахоў дасьледваў мову старажытных беларускіх помнікаў дзелавога, публіцыстычнага й літаратурнага характару, твораў XVII-XX стагодзьдзяў, першадрукаў Скарыны 📚.

Ягонае трохтомнае дасьледваньне “Прыметнік у беларускай мове” прасочвае працэс складваньня ў прыметніка як асобнага лексыка-граматычнага класа словаў, аналізуе ягоныя граматычныя формы.

📖 Пампуйце працу Булахава — Прыметнік у бел. мове.pdf

Міхал Булахоў стварыў першы ў айчынным мовазнаўстве трохтомны бібліяграфічны слоўнік “Усходнеславянскія мовазнаўцы”. Тут зьмешчаны нарысы пра 352 вучоных, у тым ліку пра Насовіча, Тарашкевіча, Карскага. Ён здолеў выявіць шмат незаслужана забытых імёнаў і фактаў, акрэсьліў напрамкі разьвіцьця беларускай лінгвістычнай думкі, вызначыў месца кожнага вучонага ў гісторыі ўсходнеславянскага мовазнаўства.

📚 М. Г. Булахаў — Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў XIX―XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі

Каштоўна тое, што ў сваіх працах Міхал Булахоў зьвяртаецца да багатай старажытнай беларускай пісьмовай спадчыны, вуснай народнай творчасьці й жывой народнай мовы.

#мова @supermova #мовазнаўства #навука


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Рубрыка «Няправільны слоўнік»

Ну вось любім мы гурт @leibonik і Сяргея @bashlykevich пяшчотнай, але моцнай любоўю!

*уключыце гук, каб зразумець, за што*

🔎 Слухайце Leibonik — Смачна і хутка

А што для вас сэнсі? Пішыце ў каментарах (калі гэта бяспечна для вас).

🎧 Слухайце таксама альбом Leibonik — ТАМ

#мова @supermova #наватворы


«Подзьвіг твой бесьсьмяротны»!

🤭 21 ліпеня 1999 году незадоўга да паўдня да менскага Купалаўскага тэатру пад’ехаў нічым не выразны мікрааўтобус. Зь яго выйшаў доўгавалосы чалавек у чорнай камізэльцы і такіх самых чорных нагавіцах, у белай вышыванцы з нацыянальным арнамэнтам і такіх самых белых красоўках. Ён выцягнуў зь мікрааўтобуса прыгожы, сьвежапафарбаваны вазок, у якім можна вазіць што заўгодна. Напрыклад, гной. Духмяны, сакавіты беларускі гной.

У вазку і быў гной — некалькі паўнаважкіх, шчырых, ад душы накладзеных кіляграмаў. А яшчэ там ляжалі плякат з партрэтам таго самага, шыльдачка з надпісам «За пяцігадовую плённую працу», купюра вартасьцю адна тысяча дэнамінаваных рублёў, канстытуцыя РБ 1994 году, кайданкі і, у дадаак, узоры афіцыйнай сымболікі той дзяржавы, якая дагэтуль чамусьці называе сябе беларускай.

Нахіліўшыся, чалавек пакаціў вазок з усім зьмесьцівам у бок рэзыдэнцыі таго, хто з народам. Папярэджаныя загадзя журналісты з задавальненьнем здымалі, як ён адольвае гэты непрацяглы, але ганаровы маршрут. Насустрач чалавеку з вазком выйшаў чалавек з дручком і пісталетам. Ваяка супраць мірнага хлебароба.

«Што вы робіце?» — разгублена спытаў чалавек з дручком і пісталетам.

«Так трэба», — сувора адказаў чалавек з вазком, упарта працягваючы каціць яго наперад.

Толькі калі да дзьвярэй рэзыдэнцыі заставалася мэтраў сем, чалавека ўдалося спыніць. Чалавек вываліў зьмесьціва вазка на вычышчаную да бляску плітку, паклаў зьверху плякат і праткнуў усё гэта віламі. І неўзабаве сядзеў у апорным пункце. Данайскага пашпарта ў яго кішэнях не аказалася — толькі тысяча беларускіх рублёў.

«Імя?» — строга запыталіся ў яго ахоўнікі правапарадку, беларуска-данайскай дружбы і тратуарнай пліткі.

❗️ «Імя маё невядомае, подзьвіг мой бесьсьмяротны», — урачыста адказаў чалавек у вышыванцы (Алесь Пушкін).

📆 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Дар ад народу

Выраз лепей за пафаснае "Я памятнік себе воздвіг нерукотворный" другога, імперскага Пушкіна.
Ганарыся і Ведай нашых! А ўж потым астатніх, а не наадварот.

▶️ Глядзіце пра Алеся дакументальную стужку — Прыйдзе вясна і зацьвятуць каменьні

Дарэчы Аляксандар па-беларуску будзе Алесь. А як гучыць ваша імя на вашай мове можна даведацца з Урока 1. Вітанні і звароты. Аканне заняткаў Мовы Нанова.

💔 Сьветлая і вечная памяць Алесю...

#мова @supermova #каляндар #гонар #годна #пушкін


Беларускае – горш за расейскае?
Яны зламалі стэрэатып, які паралізаваў грамадзтва
.

🎙21 ліпеня 1995 году пачала вяшчаньне беларускамоўная незалежная радыёстанцыя Радыё 101,2 FM («Гарадзкі канал»). 31 жніўня 1996 году яна была зачыненая і вось чаму.

☝️ Ад самага пачатку вяшчаньня Радыё 101,2 была ўведзеная прынцыповая адмова ад расейскамоўных песень у этэры. Выключэньні рабіліся толькі для анансаваньня канцэртаў расейскіх гуртоў, інфармацыйнымі фундатарамі якіх зьяўлялася радыё, або падчас жывых інтэрвію з расейскімі музыкамі.

Вяшчаньне радыёстанцыі працягвалася ад 8 гадзіны раніцы да 18 гадзіны вечару. Аўтарскія перадачы і этэры на радыё вяліся толькі па-беларуску за выключэньнем інтэрвію ў жывым этэры, калі суразмоўцы кепска валодалі беларускай мовай. Музычная палітыка радыёстанцыі вызначалася пераважна асабістымі густамі вядоўцаў і гукарэжысэраў.

📢 Вяшчаньне ажыцьцяўлялася з студыі радыёстанцыі, якая разьмяшчалася на другім паверсе па вуліцы Рэвалюцыйнай, 8а ў Менску. Дарэчы, Радыё 101,2 першым распачало практыку выступаў музычных гуртоў у жывым этэры, якая ладзілася ў межах праграмы Касі Камоцкай «ПраРок».

З Сусьветнай службай Бі-Бі-Сі ў 1995 годзе была падпісаная дамова, у адпаведнасьці зь якой радыё запісвала, перакладала і выпускала ў этэр выпускі навінаў Бі-Бі-Сі, а таксама шэраг ліцэнзійных музычных праграмаў.

У 1996 годзе на хвалях Радыё 101,2 прайшоў Польскі дзень, дзякуючы чаму шырэйшае кола слухачоў у Беларусі змагло пазнаёміцца з дэмакратычнымі пераўтварэньнямі ў заходняй суседкі.

30 жніўня 1996 году рэдакцыя Радыё 101,2 па факсе атрымала паперу зь Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь за подпісам кіраўніка дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі БелГІЭ спыніць экплюатацыю перадатчыка на частасьці 101,2 МГц з 1 верасьня 1996 году «ў мэтах пазьбяганьня перашкодаў у прыёмных каналах ЦС РТС „Алтай“». Цягам усяго дня 31 жніўня супрацоўнікі радыё перад выпускамі навінаў зачытвалі тэкст заявы з папярэджаньнем пра хуткае гвалтоўнае спыненьне сваёй працы. Вяшчаньне было спыненае роўна а 20-й гадзіне.

Пасьля спыненьня перадатчыка супрацоўнікі радыё ладзілі вулічныя пікеты і дамагаліся адказаў афіцыйных уладаў, але вынікаў гэта не дало.

🔺 Дырэктар радыёстанцыі Дзьмітры Новікаў пракамэнтаваў закрыцьцё радыёстанцыі 101,2 наступным чынам: “Наша грамадзтва спаралізаванае савецкімі комплексамі і стэрэатыпамі. Найперш: беларускае — горш за расейскае. Мы зламалі гэты стэрэатып… Таму нас і зачынілі, бо спужаліся разьвіцьця — незалежнасьці ў галовах”.

Літоўская асацыяцыя радыё й тэлебачаньня, «Рэпартэры бязь межаў», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аб’яднаная грамадзянская партыя асудзілі закрыцьцё радыё напярэдадні рэфэрэндуму 1996 году.

Радыё 101,2 было сапраўды легендарным: тут вялі праграмы Кася Камоцкая, Зьміцер Падбярэскі, Вольга Караткевіч і Лявон Вольскі. Пасьля закрыцьця радыёстанцыі ў яе студыі былі запісаныя супольныя музычныя праекты «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут».

🙏 31 жніўня 1996 году ў этэры Радыё 101,2 прагучала апошняя песьня. Ёю стала I’ll Be Back Again гурта The Beatles.

Вернуцца. Верым.

🎙 А пакуль слухайце анлайн Беларускае радыё

#мова @supermova #радыё #беларускаерадыё


“Акно да беларушчыны”!

Шчыра віншуем зь Днём народзінаў Зьмітра Вайцюшкевіча, беларускага музыку й сьпявака! Ён дорыць беларусам неймаверную колькасьць песень і кліпаў, якія дапамагаюць годна трымацца ў любыя часы 🙌

🎸 У 1992 годзе Зьміцер разам з Алегам Хаменкам стаў удзельнікам знакамітага беларускага гурту “Палац”, які выконваў рок-музыку, замешаную на традыцыйным беларускім фольку. Пазьней Вайцюшкевіч грае ў гурце KRIWI – дасьледваньні ў вобласьці нацыянальнага фольку працягваюцца да 2001 году.

▶️СлухайцеВайцюшкевіч выпусціў альбом на вершы Разанава

Зьміцер Вайцюшкевіч выканаў для супольнага музычнага праекта “Народны альбом” “Аргентынскае танга”, падыграў на флейце й клярнэце. Пазьней ён паўдзельнічаў у супольным музычным праекце “Я нарадзіўся тут”: альбом стаў своеасаблівым габэленам жыцьця беларусаў ад заснаваньня БНР і да нашых часоў. Вайцюшкевіч сьпяваў, а таксама граў на клявішах, джамбі, мандаліне, клярнэце й сапілцы. Адзін з трэкаў стаў сапраўды культавым - «Я нарадзіўся тут».

За свой творчы шлях Зьміцер атрымаў шэраг узнагарод: прэмію “Рок-каранацыя 2001” у катэгорыі традыцыі ды сучаснасьць. У 2010 годзе выйшла кніга “Беларускае слова ад сьпеву”: пра беларускую музыку й Вайцюшкевіча ў прыватнасьць агулам разважаюць палітык Аляксандр Мілінкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, бард Алесь Камоцкі, Лявон Вольскі.

⏸ Мы сабралі найбольш знакамітыя кліпы Зьмітра Вайцюшкевіча на YouTube канале Супер Мовы. Прыемнага прагляду!

#мова @supermova #музыка


Верны беларускай мове паўсюль!

🥳 20 ліпеня 1981 - нарадзіўся Зьміцер Дашкевіч (в.Кушняры Івацэвіцкага р-на Берасьцейскай вобл.), былы лідэр беларускай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт»

🗣 Дыялог са Зьміцерам у перадачы Мова Нанова:
- Якія памылкі найчасцей людзі робяць у беларускай мове
- Самая галоўная памылка - мы не карыстаемся роднай мовай
- А калі казаць пра граматыку?
- Калі мы ў нашай моўнай сітуацыі, дзе трэба чалавека падтрымаць, натхніць, дапамагчы яму, пачнем гаварыць пра памылкі, мы зруйнуем справы беларушчыны. Самая галоўная памылка - ігнараванне роднай мовы.
- Ну давайце спачатку эканамічныя праблемы вырашым, палітычныя, а потым ўжо да вашай мовы прыйдзем. Што адказываць такім лядзям?
- Ты займаешся комплексам праблем, калі ў цябе праблемы са здароўем. У Беларусі бяда ў розных сферах і мы не можам казаць, мы зоймемся эканомікай, а духовае культурнае што адбываецца нам па барабану. (аказалася можна і за гэтым чалавекам пойдзе большасць людзей... - н.а.)
Мы павінны вырашаць усе праблемы разам.

⚡️ У нас людзей якія могуць размаўляць па-беларуску, але нажаль большасць беларускамоўных людзей, яны беларускамоўныя толькі дзе трэба

⚡️ Гэта тваё роднае, тое што сотні гадоў выразалася, тое за што на захадзе садзілі ў турму, а на усходзе проста рэзалі жыўцом, тое за што тут у Курапатах 10кі, а мо і 100ні тыс людзей ляжаць і калі прыходзіць гэтае разуменне, ты ўжо пераадольваеш сябе

❤️ Ты мяняеш вокал сябе рэчаіснаць, калі ты застаешся верны беларускай мове паўсюль.

Зьміцер - публіцыст, актывіст, аўтар кнігі турэмнай літаратуры «Чарвяк» (2014), за якую ў 2014 годзе стаў лаўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча.
Гэта зборнік апавяданьняў, у якіх аўтар дае чытачу карціну сучаснай карнай сыстэмы ў Беларусі. Большасьць тэкстаў было напісана падчас яго зьняволення ў Глыбоцкай ды Горацкай калёніях у 2011-2013-ым гадах.

🎬 Больш пра прэмію Францішка Аляхновіча вы можаце даведацца ў новым выпуску праграмы А. Хадановіча - "У капцюрох ГПУ".

❤️‍🔥Як павіншаваць і падтрымаць Зьміцера вы можаце даведацца па спасылцы

#мова @supermova #гонар #годна

20 last posts shown.