БОЛЬШ ПРАСТОРЫ ПРАЦЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ
За апошнія +30 год сфармаваўся падыход у якім заходнія партнёры, што дапамагаюць Беларусі, звяртаюцца да заходніх жа арганізацый для размеркавання гэтых грошай. Якая ж роля беларускіх імплементараў - арганізацый-размеркавальнікаў дапамогі?
Мы ўвесь час чуем пра мільёны на падтрымку дэмакратычнай Беларусі, на нашыя медыя, культуру, нашых палітвязняў, а на практыцы мы бачым кейсы калі рэдакцыі вымушаныя балансаваць на мяжы закрыцця, зборы на палітвязняў па-ранейшаму актуальныя, а сродкаў на культурныя праекты па-ранейшаму бракуе. Чаму так?
Гэтаму ёсць некалькі прычынаў (спіс няпоўны):
- нягнучкасць і слабая адаптыўнасць заходніх партнёраў;
- выклікі даверу/недаверу да беларускіх партнёраў;
- высокі адсотак адміністратыўных выдаткаў пры абслугоўванні беларускіх праграм заходнімі імплементарамі;
- скепсіс заходніх партнёраў адносна працы з новымі фарматамі дастаўкі дапамогі ўнутр Беларусі.
Калі я кажу пра гнучкасць і адаптыўнасць, то не магу абысці прыклад Украіны. Ва ўмовах вайны і разбурэння краіны, нашыя паўднёвыя суседзі вельмі моцна адвакатуюць свае інтарэсы на Захадзе. Змяняючы правілы гульні і падыходы міжнародных донараў. Мы павінныя браць у гэтым прыклад з украінцаў і быць больш паслядоўнымі і настойлівымі.
Праблема даверу/недаверу выцякае з дылемы суагрэсар/ахвяра. Заходнім палітыкам, нават тым, што падтрымліваюць Беларусь, складана і рэпутацыйна рызыкоўна тлумачыць выбарцам розніцу паміж лукашыстамі і беларусамі што падтрымліваюць дэмакратыю. Простыя адказы на складаныя пытанні - вельмі эфектыўны папулісцкі ход. Нажаль, павесіць цэтлік што ўсе беларусы - суагрэсары, значна прасцей, чым тлумачыць розніцу.
BYSOL і ўсе арганізацыі Хуткай гуманітарнай дапамогі, паслядоўна прасоўваюць падыход нулявой адміністратыўнай нагрузкі пры працы з наўпроставай гуманітарнай дапамогай. Гэтая пазіцыя пастаянна даносіцца да донараў - выдаткі на каманды павінныя фінансавацца не са сродкаў прызначаных на наўпроставую дапамогу.
Беларускія арганізацыі адрасцілі сабе дадатковыя ўменні па працы з заходнімі грашыма і могуць наўпрост працаваць з буйнымі заходнімі донарамі. У тым ліку і з новымі метадамі перадачы грошай у Беларусь. Гэта моцна змяняе ўмовы гульні, надае беларускай супольнасці большую суб’ектнасць і змяншае шлях дапамогі да чалавека.
Гэтыя тэзісы я прагаварыў на першай панэлі міжнароднай канферэнцыі імплементараў па Беларусі. Важна шчыра і адкрыта размаўляць пра перашкоды і выклікі, каб іх пераадольваць разам з партнёрамі