STRYZHAK


Channel's geo and language: Belarus, Russian
Category: Politics


Персональный блог Андрея Стрижака.
Компетентно о важном и не без юмора :)
Предложить новость или связаться со мной можно тут @Andrej_Stryzhak

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


БОЛЬШ ПРАСТОРЫ ПРАЦЫ ДЛЯ БЕЛАРУСІ

За апошнія +30 год сфармаваўся падыход у якім заходнія партнёры, што дапамагаюць Беларусі, звяртаюцца да заходніх жа арганізацый для размеркавання гэтых грошай. Якая ж роля беларускіх імплементараў - арганізацый-размеркавальнікаў дапамогі?

Мы ўвесь час чуем пра мільёны на падтрымку дэмакратычнай Беларусі, на нашыя медыя, культуру, нашых палітвязняў, а на практыцы мы бачым кейсы калі рэдакцыі вымушаныя балансаваць на мяжы закрыцця, зборы на палітвязняў па-ранейшаму актуальныя, а сродкаў на культурныя праекты па-ранейшаму бракуе. Чаму так?

Гэтаму ёсць некалькі прычынаў (спіс няпоўны):
- нягнучкасць і слабая адаптыўнасць заходніх партнёраў;
- выклікі даверу/недаверу да беларускіх партнёраў;
- высокі адсотак адміністратыўных выдаткаў пры абслугоўванні беларускіх праграм заходнімі імплементарамі;
- скепсіс заходніх партнёраў адносна працы з новымі фарматамі дастаўкі дапамогі ўнутр Беларусі.

Калі я кажу пра гнучкасць і адаптыўнасць, то не магу абысці прыклад Украіны. Ва ўмовах вайны і разбурэння краіны, нашыя паўднёвыя суседзі вельмі моцна адвакатуюць свае інтарэсы на Захадзе. Змяняючы правілы гульні і падыходы міжнародных донараў. Мы павінныя браць у гэтым прыклад з украінцаў і быць больш паслядоўнымі і настойлівымі.

Праблема даверу/недаверу выцякае з дылемы суагрэсар/ахвяра. Заходнім палітыкам, нават тым, што падтрымліваюць Беларусь, складана і рэпутацыйна рызыкоўна тлумачыць выбарцам розніцу паміж лукашыстамі і беларусамі што падтрымліваюць дэмакратыю. Простыя адказы на складаныя пытанні - вельмі эфектыўны папулісцкі ход. Нажаль, павесіць цэтлік што ўсе беларусы - суагрэсары, значна прасцей, чым тлумачыць розніцу.

BYSOL і ўсе арганізацыі Хуткай гуманітарнай дапамогі, паслядоўна прасоўваюць падыход нулявой адміністратыўнай нагрузкі пры працы з наўпроставай гуманітарнай дапамогай. Гэтая пазіцыя пастаянна даносіцца да донараў - выдаткі на каманды павінныя фінансавацца не са сродкаў прызначаных на наўпроставую дапамогу.

Беларускія арганізацыі адрасцілі сабе дадатковыя ўменні па працы з заходнімі грашыма і могуць наўпрост працаваць з буйнымі заходнімі донарамі. У тым ліку і з новымі метадамі перадачы грошай у Беларусь. Гэта моцна змяняе ўмовы гульні, надае беларускай супольнасці большую суб’ектнасць і змяншае шлях дапамогі да чалавека.

Гэтыя тэзісы я прагаварыў на першай панэлі міжнароднай канферэнцыі імплементараў па Беларусі. Важна шчыра і адкрыта размаўляць пра перашкоды і выклікі, каб іх пераадольваць разам з партнёрамі


АЛЯКСАНДР РАМАНОВІЧ ЭВАКУІРАВАНЫ. ГУБАЗЯТА, ШТО З ТВАРАМ?

Гэта быў адзін з самых складаных эвакаў апошняга часу. Пінскага праваабаронцу, што пабываў у кіпцюрах губазят і, нават, быў прымушаны імі зняцца ў прапагандзісцкім кіно пра дрэнны BYSOL, які неспраможны дапамагчы людзям.

Аляксандр выскачыў з пасткі і зараз пачынае жыццё з нуля ў Польшы і мае патрэбу ў нашай дапамозе. Чакаем на твой данат тут (карта/paypal): https://bysol.org/be/private/alexanderromanovich/

Працуем далей! Баронім сваіх.

468 6 17 2 37

Forward from: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава | The Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House
💌 ВЫ ПІСАЛІ ЛІСТЫ Ў ТУРМУ ЦІ АТРЫМЛІВАЛІ ІХ З ВОЛІ? ЗАПОЎНІЦЕ АНАНІМНУЮ АПЫТАНКУ

У беларускіх турмах блакуюць лісты палітвязьням. Ім амаль не перадаюць лістоў ні ад сваякоў, ні пагатоў ад незнаёмцаў, якія пішуць словы падтрымкі. А некаторым палітвязьням не перадаюць увогуле нічога - такі від катаваньняў называецца "інкамунікада".

"Вясна" хоча сабраць поўныя і сыстэмныя зьвесткі пра інфармацыйную блакаду ў месцах несвабоды - каб зразумець маштаб праблемы і як зь ёй змагацца.

Гугл-форма не зьбірае імэйл-адрасоў і цалкам ананімная.

Сабраныя зьвесткі праваабаронцы плянуюць выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы зваротаў да Спэцдакладчыкаў і аналітычных матэрялаў.

🟦 Апытанка для тых, хто ПІША ці ПІСАЎ лісты ў турму

🟪Апытанка для тых, хто АТРЫМЛІВАЎ лісты з волі


МЫ БЫЛІ РАЗАМ НА МАЙДАНЕ

Часта так пачынаюцца тэксты ў якіх хтосьці ў стужцы распавядае пра смерць сябра. На шчасце, сёння не пра смерць.

Аляксандр Васюковіч адзяседзеў 3 месяцы, эвакуіраваны, жывы, здаровы, на волі і мае патрэбу ў вашай дапамозе. Саша вельмі круты фотадакументаліст і прафесіянал сваёй справы, пакуль ён будзе чакаць рашэння польскай міграцыі пра міжнародную абарону, мы можам падтрымаць яго.

Чакаем твайго даната тут (карта/paypal)

Працуем далей!


БЕЛАРУСКАЯ ПАНЭЛЬ НА Folkemødet

Упершыню на вялічэзным фестывалі дацкай дэмакратыі была асобная беларуская панэль, якая выклікала вялікую цікаўнасць з боку датчан. Разам з Канстанцінам Старадубцам з праваабарончага цэнтра Вясна асвяцілі сітуацыю з правамі чалавека ў краіне і палажэннем беларусаў у ЕЗ.

Асноўныя тэмы што былі абмеркаваныя:
- праблема легалізацыі, візавай палітыкі і атрымання пашпартоў замежніка;
- падтрымка палітвязняў і іх сямей;
- недапушчальнасць паслаблення санкцыйнага ціску на рэжым;
- патрэба ў салідарнасці з беларускім народам і жорсткасці да лукашысцкага рэжыма.

Сярод соцень івэнтаў і дзясяткаў пляцовак, якія за тры дні адведалі 50.000 чалавек, прагучала і беларуская тэма. Вялізарная ўдзячнасць за арганізацыю панэлі беларускай дыяспары Даніі і партнёрам з дацкіх НДА, а таксама за выдатную мадэрацыю Mацільдзе Кімер!

Працуем далей!


Forward from: Фонд солидарности BYSOL
ЗА ПРОШЛУЮ НЕДЕЛЮ СНОВА ЗАКРЫТО ЧЕТЫРЕ СБОРА!

Мы так же, как и сами заявители, хотим поблагодарить каждого, кто не остался в стороне.

Закрытые сборы:

✅На лечение и реабилитацию политического беженца из Беларуси.

✅Беларускому добровольцу пройти курс реабилитации после ранения.

✅Дочери политзаключенной Елены Гнаук начать жизнь заново с тремя детьми в эмиграции.

✅Для семьи Рыбаковых, которые уехали из Беларуси из-за репрессий.

Каждый сбор - это чья-то беда и чья-то судьба. Мы рады, что вместе можем помогать и спасать друг друга!

❤️ Поддержите нашу команду - по ссылке здесь.

💳☝️ Не используйте BY/RU платёжных инструментов для доната через BYSOL.

BYSOL на Patreon 🫶🏻


СУСТРЭЧА З ДАЦКІМ ВЕТЭРАНСКІМ ЦЭНТРАМ

Важны абмен меркаваннямі і прэзэнтацыя дацкіх калег, якія падказалі шмат метадаў працы для дапамогі беларускім ветэранам расійска-украінскай вайны, з якімі мы шчыльна працуем астатні год.

Рэабілітацыя, рэсацыялізацыя, перанавучанне і іншыя аспекты працы былі абмеркаваныя. Зразумела што мы не маем такіх рэсурсаў як каралеўскі дацкі бюджэт, але ёсць рэчы, якія можна зрабіць і без грошай.

Важны момант - большая частка метадаў і падыходаў, якімі падзяліліся з намі дацкія калегі, могуць быць выкарыстаныя і ў працы з аднаўленнем палітвязняў. Та я ж праца з ПТСР, тая ж рэсацыялізацыя, тая ж патрэба вашай салідарнасці.

Працуем далей! Далей будзе!


Forward from: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава | The Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House
🔥 «КАЛІ Б НЕ ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА, Я Б ПАКІНУЛА АДВАКАТУРУ»

Магчыма, гэта гучыць як нешта неверагоднае, але гэта факт: адвакат Наталля Мацкевіч расчаравалася ў сваёй прафэсіі яшчэ напрыканцы 90-х.

Яна зразумела, што адвакат — слабая фігура ў працэсе, закон — ня лічыцца з чалавекам, а ў судзе — няма праўды. Наталля Мацкевіч вучыла ангельскую мову і зьбіралася, пакуль ня позна, мяняць кваліфікацыю.

І толькі сустрэча з Барысам Ігаравічам Звозскавым і зь міжнародным правам правоў чалавека ўсё зьмяніла:

«Мне адкрыўся цэлы сьвет, які раней быў не вядомы. Я зразумела, дзе адвакату браць моц. Дзе браць прававую аргумэнтацыю, каб даводзіць сваю пазыцыю, каб абараняць падабароннага аргумэнтамі права. Тады я зразумела, як абараняць менавіта ЧАЛАВЕКА. І гэта было паваротам, празь які я не сыйшла з адвакатуры».

Пра тое, як Наталля Мацкевіч, працуючы адвакатам, навучала новых праваабаронцаў у вялікім адукацыйным праекце BISH, чытайце ў нашым вялікім матэрыяле.

*Не рабіце рэпост, калі вы ў Беларусі.


11-15.06 ДАНІЯ

Працягваю свой еўратур :) Гэтым разам серыя сустрэч з калегамі і дыяспарай ў Даніі і ўдзел Folkemødet - фестывалі дацкай дэмакратыі, калі на адзін івент на аддалены востраў Борнхольм з’язджаецца ўся Данія, ад каралеўскай сям’і, міністраў і дэпутатаў, да самых простых датчан.

У фармаце дыскусій, прэзентацый і сесій адказаў на пытанні, датчане праводзяць некалькі дзён. У новай вольнай Беларусі зробім такі фармат недзе ў Жыткавічах :)

Дзякуючы актыўнаму ўдзелу беларускай дыяспары ў Даніі, разам з калегамі з "Вясны", маю магчымасць распавесці датчанам пра стан з палітвязнямі ў Беларусі і пра важнасць удзелу ў кампаніях салідарнасці з Беларуссю.


Forward from: Фонд солидарности BYSOL
Бесплатные курсы от #BYSOL.Academy
 
Фонд BYSOL запускает с 10 июня онлайн-проект #BYSOL.Academy. Эта платформа предоставляет беларусам доступ к базовым знаниям в области безопасности, экономики и социального активизма. Курсы помогут активистам сделать свои инициативы более эффективными и безопасными.
 
🧑‍💻На #BYSOL.Academy вы найдете курсы по экономике от Александра Кныровича, кибербезопасности от Николая Кванталиани, персональной безопасности в сотрудничестве от BYPOL, гражданскому обществу от Михаила Мацкевича, и дизайн-мышлению от активистов YouTube-канала "Шляхетны гусь". Все курсы бесплатны и доступны онлайн.
 
🥷 Для безопасности пользователей платформа собирает только минимальную анонимную информацию. Регистрация не требуется, доступ ко многим урокам открыт сразу.
 
👉 Узнать больше и пройти курсы можно по ссылке.


ДВА БЕЛАРУСЫ І АДНО МОЎНАЕ ПЫТАННЕ

У вокны не крычалі, на таксі ня ездзілі, але пайшлі і задумаліся за культуру.

Працуем далей! Далей будзе :)

З.Ы. Правільны прыклад які павінны быць сінхронны пераклад на канферэнцыях па Беларусі.


ДАПАВЁЎ РАДЗЕ ЕЎРОПЫ ПРА НОВЫЯ РЭПРЭСІІ

На канферэнцыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы расказаў пра новую практыку рэпрэсій - пазбаўленне беларускага грамадзянства. Спадзяюся, што хутка вы зможаце даведацца падрабязнасці гэтай справы.

Акрамя гэтага асобнымі пунктамі падняў пытанні:
- важнасці санкцый супраць рэжыму і максімальнага спрыяння для беларусаў;
- комплекс праблем беларусаў у Грузіі;
- візавае пытанне.

Шмат размоваў і кантактаў у кулуарах, што самае важнае на любой канферэнцыі. Не маю ілюзій наконт хуткіх рашэнняў нашых праблемаў, але так працуе сістэма - тое, пра што кажаш гучна, прыцягвае ўвагу партнёраў.

Тых, хто маўчыць - зусім ня чуюць. Мы не маўчым.




Forward from: Зеркало | Новости
Сегодня мы рассказываем о трех благотворительных сборах

Открыт сбор на транспорт для беларусских добровольцев

Франц и Алекс — добровольцы из полка Калиновского. Для успешного выполнения боевых заданий им нужно быть мобильными. Поэтому они остро нуждаются в транспортном средстве, которое бы подходило для фронтового бездорожья – то есть, им нужен пикап. Он пригодится для перевозки бойцов и эвакуации раненых с поля боя, а также поможет доставлять оборудование.

Сумма сбора составляет 6 000 евро — деньги пойдут на покупку пикапа.

https://www.bysol.org/ru/private/transport052024/

Помощь в покупке ноутбука нужна беларусскому активисту, который имеет инвалидность

Речь идет о мужчине из Бобруйске по имени Сергей, ему 42 года. В 31 год у мужчины обнаружили болезнь Паркинсона и дали 3 группу инвалидности, а позже врачи установили нейростимулятор. Сергей участвовал в сборе подписей за Светлану Тихановскую и был наблюдателем на выборах. Спустя 5 месяцев к нему пришли силовики — в квартире отключили электричество и выломали дверь, после чего мужчину посадили на сутки. Далее у него были задержание и два обыска. Во время одного из них беларус находился в предынфарктном состоянии. После пятого обыска Сергей решил покинуть Беларусь и сейчас живет в Литве. Его единственный доход — небольшая пенсия. Недавно у мужчины сломался ноутбук, а новый совсем не по карману.

Сумма сбора для Сергея составляет 900 евро — деньги пойдут на покупку простого компьютера.

https://www.bysol.org/ru/private/sergei052024/

В помощи и реабилитации нуждается близкий друг политического беженца из Беларуси

Беларусу 18 лет. В 15 его хотели посадить в тюрьму, в результате чего он стал политическим беженцем, уехав в Польшу. Там он встретил семью, которая взяла над ним опеку — они сами являются политическими беженцами. Глава семьи, Иван, заболел тяжелой психиатрической болезнью, и теперь он нуждается в лечении и реабилитации. Месяц он лежал в госпитале, но там смогли оказать только базовую помощь. Беларус, которому он заменил отца, хочет собрать деньги на лечение.

Сумма сбора составляет 2 050 евро — деньги пойдут на оплату терапии, услуг психотерапевта, медикаменты, транспорт и бытовые расходы.

https://www.bysol.org/ru/private/ivan052024/


Forward from: Фонд солидарности BYSOL
СБОР ДЛЯ БЕЛАРУСКОГО АКТИВИСТА, КОТОРЫЙ ИМЕЕТ ИНВАЛИДНОСТЬ

Сергею из Бобруйска поставили страшный диагноз уже в 31 год, но это не помешало ему заниматься активизмом и защищать свои права. Репресии коснулись и его, после 5 обысков он решился покинуть страну. К сожалению, у Сергея пока нет источника дохода, а старенький ноутбук не выдержал переезда.

🫶 Поддержите Сергея - ссылка здесь.

💳☝️ Не используйте BY/RU платёжных инструментов для доната через BYSOL.

BYSOL на Patreon 🫶🏻


ЗБОР ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ ПАЛІТВЯЗНЯЎ ЦАЛКАМ САБРАНЫ!

Дзякуй усім за актыўны ўдзел! Нашым партнёрам па кампаніі з Хуткай гуманітарнай дапамогі, нашым партнёрам з дыяспары ЗША, Даніі і іншых краін.

€23400 на зборы + $5000 (мінус камісія FB) +€1100. Дзякуючы вам мы сабралі больш за прынятыя 234 заяўкі! Экстра грошы пойдуць у задатак нашага збора на школьныя патрэбы дзяцей палітвязняў, які стартуе напачатку ліпеня.
Збор пакуль не закрываем. Ён даступны тут (карта/paypal): https://bit.ly/3U1ypQc

Дзякуй усім! Працуем далей! Баронім сваіх!

Фонд солидарности BYSOL/Belarus solidarity foundation, BY_help, Dissidentby, Фонд Страна для Жизни, Association of Belarusians in America, Association of Belarusian Business Abroad, Talaka - Venner af Belarus i Danmark.


СЁННЯ МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ДЗЯЦЕЙ

ЗАСТАЛАСЯ САБРАЦЬ EUR600. Данат па спасылцы (карта/paypal): https://bit.ly/3U1ypQc

І гэты дзень шматлікія сем'і Беларусі праводзяць не разам. Сем'і палітвязняў пазбаўленыя радасці сустрэч з падарожжаў, сямейных вячэраў і супольнага адпачынку. Пазбаўленыя сумеснага жыцця, якое ніхто і ніколі не зможа кампенсаваць.

Асабліва важна падтрымліваць дзяцей, якія апынуліся без бацькоў праз пераслед, праз непамерныя палітычныя амбіцыі звар'яцелага дзеда і ягоных памагатых.

Сёння я заклікаю вас падарыць троху свята для дзяцей палітвязняў і зрабіць данат на наш вялікі збор, які сёлета абвесціла Служба хуткай гуманітарнай дапамогі.

ЗАСТАЛАСЯ САБРАЦЬ УСЯГО EUR600!

Чакаем твайго даната тут (карта/paypal): https://bit.ly/3U1ypQc

Працуем далей! Баронім сваіх


Forward from: МотолькоПомоги
Подарим детям политзаключённых немного радости уже этим летом: Осталось собрать всего €2 655

Завтра наступает первый день лета, а вместе с тем и День защиты детей, который отмечается 1 июня. Мы уже рассказывали, что фонд BYSOL вместе с 5-ю беларусскими организациями проводит специальный сбор, направленный на то, чтобы дети политзаключённых в эти летние каникулы могли посетить детский лагерь, съездить на экскурсию или записаться в спортивную секцию.

Напомним, что благодаря этому сбору на каждого ребенка до 16 лет будет выделена сумма в €100, а заявки на получение помощи уже подали более 200 семей.

На данный момент уже собрано
€20 745 из € 23 400

Осталось совсем чуть-чуть!

Поддержать сбор можно тут

Из Беларуси на сайт BYSOL нужно заходить только через VPN.

❗️В связи с обвинениями в экстремизме, команда фонда BYSOL призывает пользоваться для перевода средств картами, выпущенными европейскими банками, либо донатить через международную систему PayPal (но не через привязанные карты).

@motolkohelp


Forward from: Фонд солидарности BYSOL
DJ-ДАПАМОГА ДЗЕЦЯМ БЕЛАРУСКІХ ПАЛІТВЯЗНЯЎ: ФЭСТ, ЯКІ НЕЛЬГА ПРАПУСЦІЦЬ / DJ PAPA BO SELEKTAH

👉Што канкрэтна ўяўляе з сябе Belarusian charity weird music fest і як нарадзілася ідэя з дапамогай DJ-сэтаў сабраць грошы на адпачынак дзецям палітвязняў?
👉Якія цікавосткі рыхтуюць арганізатары для наведвальнікаў фэста?
👉Ці складана ладзіць фэсты ў эміграцыі і як прыцягваць да іх увагу не толькі беларусаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Belarus Outside Sound System dj Papa Bo Selektah (Аляксандр Багданаў).

📹 Далучайцеся да прагляду тут!

🔥Далучайцеся да сбору для дзяцей палітвязняў - тут.

BYSOL на Patreon 🫶🏻


ПРАЦУЙ ЯК БЕЛАРУСІАНІН, ТРЫМАЙСЯ ДАЛЕЙ АД БЕЛАРАШНЗ.

Пафіксалі пытаннечкі і далей з дапамогай будзе яшчэ жывей.

Не пераключайцеся :)

#unlockprague

20 last posts shown.