Forward from: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава | The Barys Zvozskau Belarusian Human Rights House
🔥 «КАЛІ Б НЕ ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА, Я Б ПАКІНУЛА АДВАКАТУРУ»
Магчыма, гэта гучыць як нешта неверагоднае, але гэта факт: адвакат Наталля Мацкевіч расчаравалася ў сваёй прафэсіі яшчэ напрыканцы 90-х.
Яна зразумела, што адвакат — слабая фігура ў працэсе, закон — ня лічыцца з чалавекам, а ў судзе — няма праўды. Наталля Мацкевіч вучыла ангельскую мову і зьбіралася, пакуль ня позна, мяняць кваліфікацыю.
І толькі сустрэча з Барысам Ігаравічам Звозскавым і зь міжнародным правам правоў чалавека ўсё зьмяніла:
«Мне адкрыўся цэлы сьвет, які раней быў не вядомы. Я зразумела, дзе адвакату браць моц. Дзе браць прававую аргумэнтацыю, каб даводзіць сваю пазыцыю, каб абараняць падабароннага аргумэнтамі права. Тады я зразумела, як абараняць менавіта ЧАЛАВЕКА. І гэта было паваротам, празь які я не сыйшла з адвакатуры».
Пра тое, як Наталля Мацкевіч, працуючы адвакатам, навучала новых праваабаронцаў у вялікім адукацыйным праекце BISH, чытайце ў нашым вялікім матэрыяле.
*Не рабіце рэпост, калі вы ў Беларусі.