TGStat
TGStat
Type to search
Advanced channel search
  • flag English
    Site language
    flag Russian flag English flag Uzbek
  • Sign In
  • Catalog
    Channels and groups catalog Search for channels
    Add a channel/group
  • Ratings
    Rating of channels Rating of groups Posts rating
    Ratings of brands and people
  • Analytics
  • Search by posts
  • Telegram monitoring
STRYZHAK

31 Jul 2023, 15:13

Open in Telegram Share Report

ГРОШЫ САБРАНЫЯ - ШТО ДАЛЕЙ?

Як чалавек, які ў сектары працуе ўжо 23 гады, з якіх з публічнымі грашыма апошнія 8, магу сказаць што сабраць грошы - не самая складаная задача. Самая складаная задача дакладна іх выдаткаваць на патрэбы, пра якія ты заяўляеш пры зборы. Хачу прагаварыць бачанне BYSOL адносна таго, як будзе выдаткаваная выдзеленая нам частка збора (дакладную суму вызначыць спецыяльная Рада).

ГРОШЫ АТРЫМАЮЦЬ ТОЛЬКІ ВАШЫЯ СЯБРЫ-ПАЛІТЗЭКІ?

Агульная колькасць палітвязняў якім дапамагае BYSOL складае спіс ня больш як у 400 чалавек. Улічваючы што ўлада лічыць нас экстрэмістамі і ёсць перасцярогі з боку палітвязняў, далёка ня ўсе выходзяць з намі на кантакт. Мы дакладна ўключым у спісы дапамогі тых, хто мае з намі кантакт і таксама прыкладзем высілкі для пошуку новых ахвяраў рэжыма, якія яшчэ не атрымлівалі ад нас дапамогу.

НАШТО СТОЛЬКІ АРГАНІЗАЦЫЙ? ЦІ НЕ МАГЛІ ВЫПЛАЦІЦЬ УСЁ ЎСІМ З АДНАГО "ВЯДРА?"

Адным з моцных выклікаў з'яўляецца тое, што бенефіцыярамі марафону ёсць больш за 10 структур, якія дапамагаюць палітвязням. Вельмі важна мінімізаваць хаос і перакрыжаванне дапамогі ад разных структур, каб не было так што нехта з палітвязняў ва ўсіх у спісах, а некага няма ні ў кога. Частка арганізацый, якія маюць досвед працы ў межах кааліцыі дапамогі дзецям палітвязняў, ужо каардынуюцца і выпрацоўваюць адказ на пытанне як зрабіць выплаты хуткімі і такімі якія ўлічваюць спецыфіку атрымальнікаў.

ЯК ВЫ ЗБІРАЕЦЕСЯ СПРАВАЗДАЧЫЦЦА

Калі гутарка ідзе пра BYSOL, то мы дакладна скажам якую суму атрымалі і на якую колькасць нашых атрымальнікаў мы яе дзелім. Калі хтосьці з атрымальнікаў будзе гатовы казаць дзякуй публічна - мы размесцім гэтыя падзякі, калі ананімна - так сама. Калі адмовіцца дзякаваць - мы ўсе з вамі разумеем прычыны.

Калі засталіся пытанні, то можаце пачытаць яшчэ адказы Вольгі Гарбуновай па спасылцы

А як і пасля гэтага застануцца пытанні, то вяртайцеся ў каментары і задавайце іх.

Ну і не забывайцеся данаціць на BYSOL.ORG дзе кожны збор патрабуе вашай падтрымкі.

Працуем далей! Абараняем сваіх.

707 0 1 19
Catalog
Channels and groups catalog Channels compilations Search for channels Add a channel/group
Ratings
Rating of Telegram channels Rating of Telegram groups Posts rating Ratings of brands and people
API
API statistics Search API of posts API Callback
Our channels
@TGStat @TGStat_Chat @telepulse @TGStatAPI
Read
Академия TGStat Telegram Research 2019 Telegram Research 2021 Telegram Research 2023
Contacts
Справочный центр Support Email Jobs
Miscellaneous
Terms and conditions Privacy policy Public offer
Our bots
@TGStat_Bot @SearcheeBot @TGAlertsBot @tg_analytics_bot @TGStatChatBot